ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
450 subscribers
7.09K photos
180 videos
13 files
226 links
加入频道
🔥 Памяць жыве 🔥

🔻Вясною кожнага года беларусы ўсё часцей звяртаюцца да гісторыі і ўспамінаюць далёкую ўжо для нас Вялікую Айчынную вайну. Тыя, хто не дажыў на нашых дзён, хто так і не ўбачыў салют Перамогі - засталіся ў памяці, у надпісах на помніках і мемарыялах. Яны жывыя, пакуль мы помнім! 🔻

🔻Сёння важна не толькі расказваць аб падзеях вайны, але і гаварыць з падлеткамі пра выхаванне чалавечых якасцей, такіх як патрыятызм, гераізм, самаадданасць.🔻

🔻Класны кіраўнік 7В класа гімназіі 14 Долбік А.А. правяла тэматычную класную гадзіну з выкарыстаннем матэрыялаў пра генацыд беларускага народа ў гады вайны і праглядам фільма пра лагер Трасцянец, а потым з вучнямі 7В наведалі мемарыяльны комплекс. 🔻

#Заводскі
#гімназія14
#Трасцянец
#памяць_жыве
💫 Форум ГА "БРСМ" 💫

💫 Педагог-арганізатар гімназіі 14 Юлія Генадзьеўна Мірошнік прыняла ўдзел у форуме для моладзі, арганізаваным гарадскім камітэтам ГА "БРСМ". Кожны раённы камітэт "БРСМ" дэлегіраваў на форум сваіх кандыдатаў.💫

💫 Форум праведзены ў Мінскім гарадскім выканаўчым камітэце. На форуме прысутнічалі: мэр горада Мінска Уладзімір Кухараў і першы сакратар гарадскога камітэта ГА "БРСМ" Раман Бандарук.
💫 Мэта форума: папулярызацыя рабочых прафесій, фарміраванне садружнасці маладых прафесіяналаў, развіццё маладзёжных саветаў на прадпрыемствах і арганізацыях, фарміраванне актыўнай грамадзянскай пазіцыі сярод моладзі.💫

💫Быць актыўным дарослым лідэрам - важная задача. Сёння за намі нашы гімназісты! 😉👍🏻

#Заводскі
#гімназія14
#БРСМ
#маладзёжны_форум
🔻Дзень участковага інспектара🔻

🔻Адбылася гутарка аб правілах паводзінаў і адказнасці за ўчынкі для вучняў 7-х класаў гімназіі 14, якую правёў участковы інспектар ІСН Заводскага раёна Раманцоў Уладзіслаў Сяргеевіч. 🔻

🔻Такія размовы бяспрэчна патрэбны для таго, каб папярэдзіць неабдуманыя ўчынкі непаўналетніх. 🔻

#Заводскі
#гімназія14
#прафілактыка
🍀 15 красавіка - Сусветны дзень экалагічных ведаў 🍀

У гімназіі 14 прайшлі тэматычныя заняткі.
💫 вучні 5А класа з класным кіраўніком Літвіновіч Н.Ю. наведалі занятак "Экасвет" у палацы "Золак". З цікавасцю вучні абмеркавалі сучасныя праблемы экалогіі і прапанавалі магчымыя шляхі вырашэння іх.

💫 У 1В класе быў праведзены занятак, прысвечаны дню экалагічных ведаў класным кіраўніком Сілковай А.А. і выхавальнікам Скуратовіч Г.П..
💫 Мэта занятка - фарміраваць экалагічную культуру ў вучняў, выхоўваць беражлівыя адносіны да прыроды. 💫

💫 Гімназістам асабліва падабаецца праводзіць розныя экалагічныя эксперыменты: сёння пасадзілі фасолю рознымі спосабамі для назірання яе росту. 💫

🍀 Якім будзе навакольны свет - залежыць ад кожнага з нас! 🍀

#Заводскі
#гімназія14
#экалогія
#зялёныя_класы
В Минске проходит республиканский субботник.

📌Специальные мероприятия организованы в каждом районе. Планируется участие 24,6 тыс. человек: сотрудников организаций и предприятий, представителей КОТОС, «БРСМ», «Белая Русь», учащихся столичных учреждений образования.

▫️Трудовые коллективы ЖКХ совместно с горожанами выполнят работы по уборке более 355 га территории, посадят около 1050 деревьев и 6730 кустарников, а также обустроят 2,65 га газонов и проведут другие виды работ.

Подробнее о том, как принять участие в субботнике и куда пойдут вырученные средства – читайте в материале.
🇧🇾 Усё на СУБОТНІК! 🪜🪣🪚⛏️

Прадстаўнікі калектыва гімназіі 14 далучыліся да рэспубліканскага суботніка!
Работа кіпела на тэрыторыі гімназіі: прывялі ў парадак двор, абкапалі дрэвы, пакрасілі лаўкі, вынеслі смецце, ўзрыхлілі клумбы.

Дырэктар гімназіі 14 Марыя Іванаўна Гарохава і члены пярвічнай арганізацыі "Беларускі саюз жанчын" прынялі ўдзел у гарадскім суботніку!

Сёння стараліся ўсё: і вучні, і настаўнікі і тэхнічны персанал!

Нашымі намаганнямі будзе прыгожа навокал!

#Заводскі
#гімназія14
#суботнік
Актыўная і творчая субота ў гімназіі 14!

💫Большая частка вучняў прынялі ўдзел у суботніку. Наводзілі парадак на тэрыторыі гімназіі.
💫 Вучні 8-х класаў наведалі мемарыяльны комплекс "Трасцянец" з класнымі кіраўнікамі Кмітой Г.М. і Андрушка А.М.
💫Вучні 7-х класаў наведалі музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці з кіраўніком па ваенна-патрыятычнаму выхаванню Герасімчуком А.В.
💫Вучні 6-х і 7-х класаў прынялі ўдзел у заключных мерапрыемствах тыдня матэматыкі і інфарматыкі - матэматычнай гульні па станцыях. Гульню правялі настаўнікі: Знак Н.А., Леановіч Н.М., Ткачук Л.В. і Міхайлава М.Р..
💫Вучні 5-х класаў разам з класным кіраўніком Літвіновіч Н.Ю. наведалі кінатэатр "Ракета" у рамках праграмы "КінаЧвэрць"
💫Удзельнікі літаратурнага конкурсу "Строки опалённые войной" выступілі ў палацы "Арыён". Кіраўнік творчай каманды - педагог-арганізатар Ю.Г. Мірошнік.

#Заводскі
#гімназія14
#шосты_дзень