ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
450 subscribers
7.09K photos
180 videos
13 files
226 links
加入频道
🔥 Дзень памяці 🔥

💫 Вучні старэйшых класаў гімназіі 14 разам з моладдзю горада Мінска прынялі ўдзел у мітынгу-рэквіеме ў мемарыяльным комплексе "Трасцянец".💫

🔻Гучалі пранікнёныя словы пра лёс, пра жыццё, пра жудасныя выпрабаванні вайны, пра будучыню і пра тое, што памяць жыве ў нашых сэрцах. 🔻

🌹🌹 Хвіліна маўчання, ускладанне кветак да помніка - дань, якую сёння павінен у такія гадзіны аддаць кожны сапраўдны грамадзянін Беларусі. 💫

#Заводскі
#гімназія14
#Трасцянец
#мітынг_рэквіем
Forwarded from BELTA
💥🚀Сегодня отмечается Международный день полета человека в космос

Именно в этот день, 12 апреля 1961 года, советский космонавт Юрий Гагарин совершил первый в истории человечества космический полет. Космический корабль "Восток" стартовал с космодрома Байконур в 9 часов 6 минут 56 секунд по московскому времени. Полет продолжался 108 минут. Облетев один раз планету, космонавт получил с Земли команду на спуск.

Спускаемый аппарат приземлился в 10.55 в степи неподалеку от Саратова. На высоте нескольких километров Юрий Гагарин катапультировался и совершил мягкую посадку на парашюте недалеко от спускаемого аппарата.

📌Первому космонавту планеты было присвоено звание Героя Советского Союза.
🚀12 красавіка - дзень Касманаўтыкі! 🚀 🌏

Сёння ў гімназіі 14 прайшлі тэматычныя класныя гадзіны, прысвечаныя дню Касманаўтыкі. У 1В класе з маладым класным кіраўніком Сілковай А.А. вучні стварылі аплікацыі з ракетамі, прагледзелі відэа на тэму дня, даведаліся пра знакамітых асоб, якія пабывалі ў космасе першымі: уважліва слухалі расказ пра першага касманаўта Ю. Гагарына і пра знакамітых беларускіх касманаўтаў.

🚀 Інтэрактыўную класную гадзіну "Касмічнае падарожжа на Цукерачную планету" правяла вопытны класны кіраўнік Корабава А.М. у 2А. Гасцямі сустрэчы былі птушкі. У супрацоўніцтве з дзецьмі стварылі "касмічны сшытак" па прадметах і вандравалі па заданнях герояў планеты.

Колькі цікавых ідэй можна здзейсніць падчас класных гадзін! 😉У гімназіі 14 вельмі творчыя настаўнікі, якія з задавальненнем перадаюць свой вопыт тым, хто толькі пачынае свой шлях у педагогіцы! 🌛

#Заводскі
#гімназія14
#дзень_касманаўтыкі
🔻 ПрафАрыентацыя 🔻

📝 Вучні 11 класа гімназіі 14 сустрэліся сёння з прадстаўнікамі НДІ ПБ і НС МНС Беларусі: Кадэба В.М і Бабаковым С.А.. Адбылася цікавая гутарка пра прафесію выратавальніка і ўмовы паступлення і навучання.🔻

Заканчваецца навучальны год і надыходзіць час выпускнікам выбіраць далейшы свой шлях і прафесію. Пажадаем ім знайсці сябе і справу па душы!

#Заводскі
#гімназія14
#прафарыентацыя
Даследуем эмоцыі і вучымся сябраваць!

У гімназіі 14 працягваецца праца ў рамках рэспубліканскага праекта "Стварэнне падтрымліваючага і сяброўскага асяроддзя ў навучальнай установе". За час удзелу ў праекце вучні 5-11 класаў прайшлі праз серыю трэнінгаў і інтэрактыўных заняткаў, дзе вучыліся шукаць выйсце з канфліктаў, супрацьстаяць гвалту і адстойваць асабовыя граніцы. Заняткі праводзілі педагогі-псіхолагі гімназіі Ліхаманава Я.С. і Сіткалеева Н.Б.

На чацвертым этапе праекта да правядзення заняткаў актыўна падключыся класныя кіраўнікі. Сёння ў 7А класе Яцына І.Д. правяла занятак на тэму "Свет эмоцый. Пачуцці - гэта нармальна?". Вучні з цікавасцю ўдзельнічалі ў практыкаваннях: дэманстравалі свае эмоцыі і адгадвалі эмоцыі аднакласнікаў. Занятак дапамог ім зразумець, што пачуцці - гэта важная частка жыцця чалавека. Эмоцыі важныя і дапамагаюць нам вучыцца быць эмпатычнымі і спачувальнымі ў адносінах з людзьмі.

Вучыцца ніколі не позна!😉

#Заводскі
#гімназія14
#праектная_дзейнасць
#вучымся_сябраваць