ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
438 subscribers
6.97K photos
175 videos
13 files
225 links
加入频道
Канікулы Дзень шосты

Вось і заканчваюцца канікулы ў гімназіі 14! Субота - Дзень музеяў і экскурсій. Шмат цікавых мерапрыемстваў адбылося сёння:

💢 вучні 3Г класа разам з класным кіраўніком Смаляк Т.М.пабывалі ў парку рэактыўнага адпачынку вяровачным гарадку "Індыяна Джонс";
💢 вучні 5A класа разам з класным кіраўніком Літвіновіч Н.Ю. пабывалі ў музеі Партызанскай славы. Цікавы расказ пра яфрэйтара вермахта Гуга Барса, які быў адным з арганізатараў антыфашысцкага руху на тэрыторыі Беларусі. Пасля вайны сям'я Гуга Барса вяла перапіску з членамі саветам нашага музея - так і з'явілася экспазіцыя пра яго.
💢 Вучні 1, 2 класаў таксама наведалі музей Партызанскай славы. Тэма іх экскурсіі "Дзеці на вайне". Маленькім гімназістам расказалі пра выпрабаванні, якія выпалі на долю дзяцей тых часоў, пра мужнасць і гераізм, пра веру ў перамогу.

💫Каб выхаваць сапраўднага патрыёта сваёй краіны , спачатку трэба выхаваць яго патрыётам сваёй вуліцы, свайго горада, сваёй школы.💫

#Заводскі
#гімназія14
#канікулы
2 красавіка - Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. 🇧🇾 🇷🇺

У рамках Дня яднання народаў Беларусі і Расіі ў гімназіі 14 былі запланаваны святочныя мерапрыемствы. У бібліятэцы гімназіі аформлена выстава "Дзве сястры - Беларусь і Расія", для школьнага лагера былі паказаны відэаролікі пра гісторыю свята.

💢 Вучні 8, 9 класаў з класнымі кіраўнікамі Кмітой Г.М., Андрушка А.М., Долбік А.А. прынялі ўдзел у пазнавальнай праграме "Дзве Русі - дзве сястры", дзе даведаліся пра гісторыю яднання нашых краін і прынялі ўдзел у віктарыне "Мая краіна Беларусь". Пытанні былі цяжкія, але гімназісты справіліся на выдатна! У канцы мерапрыемства ўсе ўдзельнікі атрымалі прызы і разам наведалі выставу ў бібліятэцы.

Праграму падрыхтавалі педагог-арганізатар Мірошнік Ю.Г. і кіраўнік па ваенна-патрыятычнаму выхаванню Герасімчук А.В..

#Заводскі
#гімназія14
#Беларусь_Расія
#Дзень_яднання
🔻Сустрэча з інспектарам ІСН🔻

🔻Участковы інспектар Калеснік Юлія Мікалаеўна сустрэлася з вучнямі 9-х, 10 і 11-га класаў гімназіі 14 з прафілактычнай размовай. Закранулі вельмі важную тэму: паводзіны падчас спартыўных спаборніцтваў. Юлія Мікалаеўна папярэдзіла, што фанаты спартыўных гульняў павінны добра ведаць правілы паводзін у час правядзення спартыўных спаборніцтваў на трыбунах стадыёнаў і за іх межамі. 🔻

🔻Яшчэ раз узгадалі адказнасць за парушэнне правілаў паводзін. 🔻

#Заводскі
#гімназія14
#ведаць_закон
⚡️📣 КОНКУРС‼️

Навучэнцы 8 да 14 гадоў запрашаюцца да ўдзелу ў літаратурным конкурсе «Краіна талентаў», прымеркаваны да Года гістарычнай памяці.

Прымаюцца творчыя работы, напісаныя ў празаічных жанрах: аповед, казка, эсэ, нарыс і інш. — на рускай і беларускай мовах.

Прыём аўтарскіх аўтарскіх работ ажыццяўляецца з 1 красавіка да 15 жніўня 2022 года.

Матэрыялы на конкурс неабходна накіроўваць на імэйл [email protected] або на адрас: 220070, г. Мінск, вул. Будзённага, 21.

Усе падрабязнасці аб намінацыях і ўмовах конкурсу тут.

@mininform
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Качели» — увлекательный журнал!

Там столько всего удивительного, что дети с удовольствием погружаются в 📖 чтение.

Веселые приключения, загадки, сканворды, рассказы и многое 🎉 другое — отличный вариант собраться всей 👨‍👩‍👧‍👦 семьей.

Подписаться можно 👉 здесь.
🔻Інфармацыйная кампанія🔻

У гімназіі 14 педагогам-псіхолагам Сіткаеевай Н.Б. праведзена серыя заняткаў у рамках інфармацыйнай кампаніі да Сусветнага дня распаўсюджвання інфармацыі аб праблеме аутызма.

Вучні малодшых класаў з цікавасцю паглядзелі відэаролікі і даведаліся, як строіць адносіны з людзьмі, што маюць такую праблему. Класным кіраўнікам дадзены парады і тэматычныя інфармацыйныя лістоўкі.

Свет разнастайны. Кожны чалавек мае права на дабрыню і узаемапавагу! Будзем цярпімымі да тых, хто побач!

#Заводскі
#гімназія14
#адчуваць_сэрцам
Віншуем пераможцу! 🎉

Вучаніца 9Б класа гімназіі 14 Музыка Дар'я стала лаўрэатам міжнароднага конкурсу "Славянскі калейдаскоп-2022" у намінацыі "Публіцыстыка", атрымаўшы дыплом 3 ступені сярод 300 удзельнікаў. Узнагароду ўручыў Старшыня Мінскага гарадскога аддзялення "Саюза пісьменнікаў Беларусі" Пазнякоў М.П..

Віншуем і навуковага кіраўніка - настаўніцу гісторыі гімназіі 14 Т.В.Блешчаву. МАЛАЙЦЫ!
Ганарымся вамі! 🎉

#Заводскі
#гімназія14
#гісторыя
#перамога
🔻ПрафАрыентацыя🔻

У рамках прафарыентацыйнай работы ў гімназіі 14 на гадзіне інфармавання для вучняў 10 і 11 класаў арганізаваны сустрэчы з прадстаўнікамі вышэйшых навучальных устаноў горада Мінска.

Пра ўмовы паступлення і навучання ў сваіх установах адукацыі расказалі: старэйшы выкладчык Міжнароднага універсітэта "МІТСО" Апанасюк І.А. і студэнткі трэцяга курса БДПУ імя М.Танка Алесіч Надзея і Дылюк Маргарыта.
Усе зацікаўленыя атрымалі буклеты.

#Заводскі
#гімназія14
#прафарыентацыя