ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
439 subscribers
6.92K photos
174 videos
13 files
225 links
加入频道
🇧🇾 Пазнаём Беларусь

Вучні 1ых класаў гімназіі 14 наведалі сядзібу "Дары Велеса", што ў Пухавіцкім раёне. Іх чакала цікавая праграма:
🔻З дзецьмі правялі экскурсію па сядзібе і пазнаёмілі з гісторыяй і этапамі святкавання Масленіцы.
🔻 Прынялі ўдзел у тэатралізаваным прадстаўленні, вадзілі карагоды і гулялі ў цікавыя гульні.
🔻 Прынялі ўдзел у майстар-класе па вырабу сыра-касічкі.
🔻Пачаставаліся хатнімі блінамі і травяной гарбатай.
🔻 Пазнаёміліся з вясёлымі жывёламі: маленькім дзікабразам, кральчатамі, марскімі свінкамі, хамякамі, поні і іншымі.

☝️😉Праз гульні ды падарожжы цікава вывучаць нацыянальныя традыцыі ды святы!

#Заводскі
#гімназія14
#традыцыі_і_святы
Навіны клуба "Айрыс'"

🔻Члены клуба ЮНЕСКА “Айрыс” гімназіі 14 прынялі ўдзел у міжнароднай відэаканферэнцыі «Будзем шчаслівыя разам”, прысвечанай Міжнароднаму дню шчасця, які быў заснаваны ААН у 2012 годзе. Галоўная ідэя свята - імкненне да шчасця з'яўляецца неад'емным жаданнем і правам кожнага чалавека на планеце.
Ініцыятарам правядзення відэаканферэнцыі стаў клуб ЮНЕСКА “Пакаленне NEXT”, які дзейнічае на базе гімназіі 22 г.Мінска.🔻

🔻Члены клуба “Айрыс” прынялі ўдзел у намінацыях: "Відэавыступленне" і "Пазітыўныя малюнкі пра шчасце".
🎉Віншуем пераможцаў
Здановіч Станіслаў, 9Б - дыплом І ступені ў намінацыі “Відэавыступленне”, тэма “Кожны чалавек творца свайго шчасця»
Нежашчая Лідзія, 7В - дыплом ІІ ступені ў намінацыі “Пазітыўныя малюнкі пра шчасце з кароткім тэкстам”.🎉

🔻Удзел у такіх мерапрыемствах спрыяе развіццю здольнасці творчага мыслення і навыкаў камунікатыўнай культуры, выхаванню глабальнага мыслення, павышэнню сацыяльнай і творчай актыўнасці вучняў.

#Заводскі
#гімназія14
#ЮНЕСКА
#клуб_Айрыс
Годовщина хатынской трагедии.

Годовщина хатынской трагедии
22 марта 1943 года была сожжена белорусская деревня Хатынь. Вместе с деревней были сожжены или расстреляны 149 человек, из них 75 детей в возрасте до 16 лет. 6 человек выжили и признаны свидетелями трагедии: единственный взрослый И.Каминский и пятеро детей.

В память о жертвах фашизма в 1969 г. создан мемориальный комплекс "Хатынь". Трагический момент из жизни И. Каминского положен в основу скульптуры "Непокоренный человек".

На территории комплекса находится единственное в мире "Кладбище деревень".

Мемориал за все годы посетили 40 млн человек из 100 стран мира.

За годы оккупации на территории Беларуси:

проведено более 140 крупных карательных операций,

создано 250 нацистских лагерей смерти,

более 2,2 млн человек погибли от рук оккупантов,

более 9,2 тыс. населенных пунктов разрушено и сожжено,

209 из 270 городов превратились в руины,

628 деревень уничтожено вместе с жителями,

188 деревень уже не смогли возродиться.
БЕЛТА
Forwarded from BELTA
🔥По ком звонят колокола Хатыни… 22 марта исполняется 79 лет со дня Хатынской трагедии. Знай и помни!
Памяці Хатыні 🌷🌷

🔻22 сакавіка спаўняецца 79 гадоў з дня Хатынскай трагедыі! Ведаць і помніць пра гэта трэба кожнаму з нас! Беларуская вёска была знішчана з усімі яе жыхарамі ў 1943 годзе гітлераўскімі карнікамі пры ўдзеле паліцэйскіх батальёнаў. Загінулі 149 чалавек, з іх 75 дзяцей ва ўзросце да 16 гадоў. 🔻

🔻Сёння ў гімназіі 14 быў праведзены адзіны ўрок на тэму "Каму звіняць званы Хатыні?". У кожным класе ўспомнілі гэты трагічны дзень, разважалі пра мір і каштоўнасць жыцця, пра памяць аб людзях, на долю якіх выпалі цяжкія ваенныя выпрабаванні. 🔻

🔻Адбыліся ўрокі і ў музеі Партызанскай славы гімназіі, дзе вучні чыталі вершы пра вайну, глядзелі відэахроніку. 🔻

🔻Памяць аб мінулым патрэбна нам, каб не рабіць памылкі ў будучым! 🔻

#Заводскі
#гімназія14
#79_годдзе_Хатыні
#жыве_памяць