ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
424 subscribers
6.71K photos
151 videos
13 files
225 links
加入频道
🔻Ведаць - значыць абараніць сябе! 🔻

🔻У рамках рэспубліканскай міжведамаснай прафілактычнай акцыі "Разам за здаровую будучыню" педагог сацыяльны гімназіі 14 Фамічова Таццяна Валер'еўна правяла занятак з вучнямі 7В класа на тэму "Уздзеянне псіхаактыўных рэчываў на арганізм падлеткаў".

Размаўлялі пра адказнасць за сваё здароўе, пра ўменне сказаць "не" на прапановы паспрабаваць псіхатропныя ці наркатычныя сродкі.

☝️🙂 Беражы здароўе! Думай пра будучыню!

#Заводскі
#гімназія14
#СТОПнаркотык!
💢 Навіны клуба "Айрыс"💢

💫 Прадстаўнікі клуба ЮНЕСКА “Айрыс» гімназіі 14 на чале з кіраўніком Касаткінай Таццянай Валянцінаўнай у чарговы раз прынялі ўдзел у паседжанні клуба “Юны дыпламат”, прысвечаным тэме “Знаёмцеся, В’етнам!” з удзелам Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам у Рэспубліцы Беларусь спадара Нгуен Ван Нгы. 🇧🇾 🇻🇳 💫

💫Сустрэча прайшла ў Беларускім таварыстве дружбы і культурных сувязяў з замежнымі краінамі. Гімназісты пазнаёмілі аўдыторыю з культурай і традыцыямі гэтай далёкай краіны. Спадар Нгуен Ван Нгы таксама паведаміў прысутным інфармацыю пра В’етнам і з задавальненнем адказаў на ўсе пытанні ўдзельнікаў сустрэчы.💫

💫Сустрэча была арганізавана членам праўлення БелАЮ Кашперка Аленай Андрэеўнай. Прадстаўнікі клуба "Айрыс" гімназіі 14 удзячны арганізатарам за цёплую сяброўскую сустрэчу і магчымасць пазнаваць культуру і традыцыі замежных краін. 💫

#Заводскі
#гімназія14
#клуб_Айрыс
#ЮНЕСКА
Падведзены вынікі 2021 года.

💢 На выніковай калегіі Упраўлення па адукацыі Заводскага раёна творчая каманда гімназіі 14 на чале з дырэктарам М.І. Гарохавай прадстаўляла пляцоўку па вывучэнню карэйскай мовы. Разам з кіраўніком гуртка "Уводзіны ў свет карэйскай мовы" Катляровай А.У. і гімназістамі былі прадстаўлены вынікі 10-гадовага супрацоўніцтва гімназіі 14 і Пасольства Рэспублікі Карэя ў Беларусі. За гэты час адбыліся ўзаемныя візіты, знаёмства з культурай, адукацыяй і творчасцю, прайшло ўжо 5 тэлемастоў з горадам Чонджу, дзе нашы вучні расказвалі сваім сябрам з Карэі аб сабе, аб сваіх захапленнях і марах. Наперадзе шмат планаў і ідэй.

💢На другой пляцоўцы была прадстаўлена інсталяцыя "Музей у чамадане" ад музея Партызанскай славы гімназіі 14 пад назвай "Пяць цудаў музея". Унікальныя рэчы часоў Вялікай Айчыннай вайны, сабраныя прадстаўнікамі пошукавай групы музея. На базе музея праходзяць экскурсіі, ўрокі гісторыі, працягваецца пошукавая дзейнасць. 💢

#Заводскі
#гімназія14
#супрацоўніцтва
#музей
Дайджэст падзей шостага дня

😉Цікавая субота прайшла ў гімназіі 14. Творчыя цэнтры запрашалі на мерапрыемствы:
💢 Цэнтр "Лідар"
- аб'яўлены суботнік. Працавалі ўсе і пачаткоўцы і старэйшыя. Настаўнікі, вучні і бацькі адпачывалі і працавалі разам на тэрыторыі гімназіі.
- да 100-годдзя ГА "БРПА". Поўным ходам ідзе падрыхтоўка да раённага этапу ваенна-патрыятычнай гульні "Зарнічка". Удзельнікі каманды разам з педагогам-арганізатарам Мірошнік Ю.Г. рыхтаваліся да інтэлектуальнага тура.

💢 Цэнтр "Сямейны куток"
- "Бацькоўская субота". Гімназію наведалі каля 160 бацькоў. Вырашалі пытанні з класнымі кіраўнікамі, былі на кансультацыях ў службы СППС.

💢 Цэнтр "ІНФАбяспека і прававыя веды"
-педагог сацыяльны Фамічова Т.В. правяла занятак "Я малюю права" з вучнямі 1, 2 класаў.

💢Цэнтр "Рух наперад"
-заняткі з псіхолагам Ліхаманавай Я.С. у рамках праекта "Стварэнне падтрымліваючага і сяброўскага асяроддзя". На занятках пабывалі вучні 4, 7, 11 класаў.

Праводзім час з карысцю! 😉

#Заводскі
#гімназія14
#шостыдзень
Дайджэст падзей шостага дня

Творчыя цэнтры запрашалі на мерапрыемствы:
💢 Цэнтр "Сямейны куток""
- пазнавальная праграма "Загадкі з градкі". Вучні 3-х класаў прэзентавалі здаровае харчаванне, пад кіраўніцтвам класных кіраўнікоў Смаляк Т.М. і Чарневіч К.У. разам малявалі прыгожыя і смачныя стравы для падтрымкі Здаровага Ладу Жыцця.

💢 Цэнтр "Зяленая планета""
- конкурсная праграма "ЭКАмода". Вучні 8 класаў з класным кіраўніком Кмітой Г.М. узгадалі, што экалагічная мода - гэта разумны падыход да рэчаў, наданне ім новага жыцця, каб зберагчы планету ад смецця. Гімназісты паспрабавалі сябе ў ролі мадэльераў. Зрабілі адзенне і рэкламу для кожнай рэчы!

💢 Цэнтр "Пазнаём Беларусь"
- вучні 9-х класаў з кіраўніком па ваенна-патрыятычнаму выхаванню Герасімчуком А.В. у рамках прафарыентацыйнай дзейнасці наведалі Дзяржаўны энергетычны каледж.

💢Цэнтр "Алімпійцы"
- спартыўныя гульні і адкрытыя заняткі секцыі "Каратэ-до". Арганізатары спартыўных падзей: Жук'ян В.В. і Вялікі Д.С.

#Заводскі
#гімназія14
#шостыдзень