ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
449 subscribers
7.12K photos
182 videos
13 files
226 links
加入频道
🍀 Зялёная субота🍀

🍀Праект "Каляровыя пятніцы" працягваецца ў гімназіі 14! Сёння быў незвычайны дзень - зялёная субота! 😉👍 Пляцоўкі праекта падрыхтавалі вучні 8А і 8Б класаў з класнымі кіраўнікамі Кмітой Г.М. і Андрушка А.М..🍀

🍀З самай раніцы гімназісты прынялі ўдзел у квэсце "У пошуках скарба Лепрыкона": шукалі схаваныя па ўсёй гімназіі пялёскі канюшыны і атрымоўвалі заданні. А хто знайшоў чатырохпялёсткавую - атрымоўваў салодкі прыз без намаганняў!😉 Прыйшлося да спадобы нашым вучням і "Дрэва пазітыву", якое трэба было ўпрыгожыць пялёскамі з добрымі пажаданнямі.🍀 Таксама цікавай была і экалагічная віктарына, арыгінальныя пытанні і шмат пазнавальнага матэрыяла. 🍀

🍀Фотазона і танцавальныя хвілінкі дазволілі правесці дадатковы дзень заняткаў весела і з карысцю! 🍀

#Заводскі
#гімназія14
#КаляровыяПятніцы
#ЗялёнаяСубота
🌷 Урачысты прыём у акцябраты 🌷

Самых актыўных і дружных гімназістаў 2-х і 3-х класаў у гімназіі 14 сёння урачыста прынялі ў акцябраты. Урачыстае мерапрыемства было праведзена ў форме гульні-падарожжа, дзе гледачы падарожнічалі па станцыях, адгадвалі загадкі, прымянялі свае веды па гісторыі роднага краю.

Юныя акцябраты далі абяцанне быць дружнымі, ветлівымі і актыўна ўдзельнічать у справах гімназіі. Акцябрат павіншавала дырэктар гімназіі 14 Марыя Іванаўна Гарохава і пажадала быць першымі памочнікамі класнаму кіраўніку ў арганізацыі цікавых мерапрыемстваў і акцый.

Святочную праграму арганізавалі лідэры піянерскай арганізацыі гімназіі на чале з педагогам-арганізатарам Мірошнік Ю.Г.. Акцябрат павіншавалі ўдзельнікі харавога калектыву гімназіі на чале з настаўніцай музыкі Габіс Л.А..
🌷У добры шлях, юныя акцябраты, па дарозе піянерскіх карыcных спраў!!!🌷

#Заводскі
#гімназія14
#піянеры
#акцябраты
С 14 по 20 марта в Минске пройдет республиканская межведомственная профилактическая акция «Вместе за здоровое будущее!"

Приглашаем поучаствовать в конкурсе. На листовке все условия.
⚡️В период с 14 по 20 марта пройдет республиканская межведомственная профилактическая акция «Вместе за здоровое будущее»

❗️ Планируется множество различных мероприятий:
▫️ тематические родительские собрания
▫️тренинги по тактике выявления несовершеннолетних, находящихся в состоянии наркотического опьянения
▫️ занимательные лекции, викторины и спортивные мероприятия, направленные на популяризацию здорового образа жизни.

❗️Состоятся:
▪️конкурс молодежных профилактических проектов
▪️ фестиваль «Молодежь говорит наркотикам «НЕТ»
▪️выездные судебные заседания по рассмотрению уголовных дел в отношении учащихся по ст. 328 УК.

❗️В этот период сотрудники милиции проведут рейды по увеселительным заведениям, общежитиям и местам, где собирается молодежь, с целью пресечения распространения наркотиков.

❗️Закончится акция игрой по мотивам телешоу «Форт Боярд», в которой примут участие ребята из всех районов столицы вместе с сотрудниками инспекций по делам несовершеннолетних.

#стоп_наркотики
#профилактика
Удзел у конкурсе " Выхаванне ў асобах"

Педагог-псіхолаг гімназіі 14 Ліхаманава Яніна Сяргееўна прэзентавала сваю працу ў гарадскім этапе конкурса "Выхаванне ў асобах". Выступленне выклікала пазітыўны водгук членаў журы. Акрамя прэзентацыі сваіх пяці галоўных прафесійных уменняў, Яніна Сяргееўна прадставіла кейс "Як справіцца з кібербулінгам"

☝️😉 Пажадаем Яніне Сяргееўне поспехаў у конкурсе!

#Заводскі
#гімназія14
#конкурс
📝 Тыдзень гісторыі 📝

У гімназіі 14 пачаўся тыдзень гісторыі. З самага ранку ў холе гімназіі была размешчана выстава малюнкаў "Асобы ў гісторыі".

Паміж камандамі 7-х класаў прайшла інтэлектуальная гульня "Вялікае Княства Літоўскае- нашы вытокі". У выніку спаборніцтва перамогу атрымаў 7А клас, усе ўдзельнікі ўзнагароджаны дыпломамі і салодкімі прызамі.

Тыдзень гісторыі арганізоўваюць настаўнікі Блешчава Т.В. і Літвіновіч Н.Ю.. Наперадзе шмат цікавага! 😉

#Заводскі
#гімназія14
#тыдзень_гісторыі
🇧🇾 15 сакавіка - День Канстытуцыі 🇧🇾

🔻Да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь для вучняў 9-х і 11 класаў гімназіі 14 праведзены квіз "Мы - грамадзяне Беларусі", дзе вучні ўзгадалі веды аб правах чалавека, папрацавалі над галоўным законам краіны, удакладнілі, якія змены і дапаўненні ўнесены ў дакумент зусім нядаўна і пазнавальна правялі час. 🔻

🔻Кожны сапраўдны грамадзянін павінен ведаць законы сваёй краіны! 🇧🇾

#Заводскі
#гімназія14
#дзень_Канстытуцыі
🔻Акцыя «Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь»🇧🇾

🔻У Нацыянальным музеі гісторыі Рэспублікі Беларусь 15 сакавіка адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння пашпартаў у рамках Усебеларускай акцыі.

🔻У дзень Канстытуцыі маладым, самым актыўным, адказным і ініцыятыўным вучням Заводскага раёна, сярод якіх была і вучаніца гімназіі 14 - Крупская Антаніна, былі ўрачыста ўручаны пашпарты. У мерапрыемстве прыняў удзел глава адміністрацыі Заводскага раёна г. Мінска – Сяргей Міхайлавіч Масляк.
🔻Пасля ўрачыстага моманту, вучні змаглі задаць пытанні гасцям цырымоніі і разам наведалі экспазіцыю гістарычнага музея. 🔻

#Заводскі
#гімназія14
#Усебеларуская_акцыя
#гістарычны_музей