ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
439 subscribers
6.98K photos
175 videos
13 files
225 links
加入频道
Экалагічная бяспека 🌼

🌼 Для вучняў 7-х класаў у шосты дзень класныя кіраўнікі Долбік Ала Анатольеўна і Яцына Іна Дзмітрыеўна правялі інтэрактыўную гульню на экалагічную тэму. 🌼

📍Асноўная мэта мерапрыемства: пазнаёміць з тэрмінам "экалагічная бяспека", вучыць параўноўваць, аналізаваць, рабіць абагульняючыя вывады, выхоўваць беражлівыя адносіны да навакольнага асяроддзя.📍

Спачатку гімназістам прапанавалі тэарэтычную падрыхтоўку, дзе з дапамогай падрыхтаванай раней карты яны адзначалі нацыянальныя паркі і заказнікі, помнікі прыроды Беларусі, а потым адказвалі на пытанні і рашалі заданні.

📍📚 Карысныя веды пра экалагічную бяспеку патрэбны кожнаму! 😉

#Заводскі
#гімназія14
#экалагічная_бяспека
#шосты_дзень
Знаёмства з нацыянальнымі традыцыямі

У творчым цэнтры "Спадчына" для вучняў 4-х класаў сёння адбылося знаёмства з народнымі традыцыямі святкавання Масленіцы і Гукання вясны.

☝️😉 Гімназісты пазнаёміліся з гульнямі на свята, паглядзелі відэазамалёўкі пра масленіцу. Каб замацаваць новыя веды, разам рабілі дзяўчынку-вясну з паперы. Усім ужо хочацца вясны і сонейка! 🌞

🌞 Пачатковая школа гімназіі 14 рыхтуецца да святкавання масленіцы! Свята адбудзецца 3 сакавіка ў двары гімназіі. 🌞

Пазнавальную праграму для вучняў 4-х класаў падрыхтавалі класныя кіраўнікі Свірыд Алена Рыгораўна і Лойка Святлана Георгіеўна.

#Заводскі
#гімназія14
#шосты_дзень
#чакаемВЯСНУ
🇧🇾Канцэртная праграма "Табе, мая Радзіма, прысвячаю"

Сёння творчыя калектывы гімназіі 14 далі два канцэрты для жыхароў мікрараёна гімназіі: аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь фальклорны ансамбль "Дударыкі" і ўдзельнікі танцавальнага клуба "Сігма".

Адміністрацыя гімназіі 14 выказвае ўдзячнасць кіраўнікам калектываў Д.Д. Ровенскаму і Н.М. Бабіч за яркія нумары і яскравы талент артыстаў

#Заводскі
#гімназія14
#канцэрт
В БЕЛАРУСИ НАЧИНАЕТСЯ ТРЕТИЙ ЭТАП РЕПЕТИЦИОННОГО ТЕСТИРОВАНИЯ

❗️Регистрация на третий этап РТ стартует уже завтра, 1 марта
Само репетиционное тестирование начнется 10 марта и завершится 21 апреля.
Подробнее на сайте РИКЗ:
https://rikc.by/pretrialtesting/552-punkty-provedeniya-rt.html
Першыя крокі ў вялікую навуку

Выхаванцы гуртка "Робакрок" гімназіі 14 прынялі ўдзел у online-фармаце ў XХVI рэспубліканскім конкурсе работ даследчага характару навучэнцаў у секцыі «Інфарматыка. Робататэхніка».

💢 Склад каманды: Патапаў Арцём - 4«А» клас, Петрашэвіч Аляксей - 4«Б» клас і кіраўнік гуртка - Знак Наталля Аляксееўна.

Вынікі ўдзелу - атрымалі Пахвальны водзыў. У характарыстыцы журы работы нашых удзельнікаў адзначана: «Даследчая праца з дэталёвым апісаннем даследаванняў і атрыманых вынікаў. Добры праект па механіцы і трэнні».

Назва работы нашых юных даследчыкаў «Хуткі не значыць моцны. Павольна, але дакладна». Вучні займаюцца 4 год у гуртку «Робакрок».

#Заводскі
#гімназія14
#крочым_у_навуку
#гурткі
📍У рамках праграмы «Роўны навучае роўнага” адбылася сустрэча клубаў ЮНЕСКА “Айрыс” гімназіі 14 і “Юнік”з гімназіі 1 імя Ф.Скарыны.📍

Трэнінг па тымбілдынгу правялі госці Яновіч Яраслава і Сівак Ульяна, якія прайшлі навучанне ў “Школе маладых трэнераў”. Сустрэча атрымалася вельмі цікавая і цёплая, час праляцеў хутка і незаўважна. Мерапрыемства прайшло на пазітыўнай ноце, віды актыўнасці і ўзаемадзеяння на працягу ўсяго трэнінга мяняліся. Вучні склалі і падпісалі дамову аб правілах і нормах паводзін падчас правядзення трэнінгаў, дзяліліся сваімі адчуваннямі і перажываннямі пасля кожнай актыўнасці, атрымалі зарад энергіі і пазітыўных эмоцый.

💫 Гэта быў толькі першы крок у запланаваных мерапрыемствах паміж двума клубамі. Супрацоўніцтва працягваецца… Чакаем нашых сяброў у наступную пятніцу з новымі трэнінгамі і ідэямі. Дзякуй за супрацоўніцства. 💫

#Заводскі
#гімназія14
#гімназія1
#ЮНЕСКА