ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
450 subscribers
7.09K photos
180 videos
13 files
226 links
加入频道
Фінал рэспубліканскага асветніцкага праекта "У рэжыме праўды"

🇧🇾19 лютага настаўнікі гімназіі 14 Фундарэнка В.М. і Ціток Я.Г. прынялі ўдзел у фінале рэспубліканскай акцыі. У Палацы спорту сабраліся маладыя педагогі і тыя, хто неабыякавы да лёсу сваёй краіны.🇧🇾

Напярэдадні рэферэндуму моладзь краіны актыўна абмяркоўвае сваю пазіцыю і плануе свой пасільны ўклад у развіццё Радзімы.

#Заводскі
#гімназія14
#рэспубліканская_акцыя
#палац_спорту
Forwarded from ЦИК Беларуси
🇧🇾 21 лютага — Дзень роднай мовы

Неад’емная частка жыцця чалавека — родная мова. Мова — гэта тое, без чаго не можа жыць ніводны чалавек. Яна не проста сродак зносін, з дапамогай якога людзі наладжваюць сувязі, абменьваюцца інфармацыяй, яна — своеасаблівае люстэрка жыцця i працы народа, яго грамадскага i культурнага развіцця.

Шануйце і любіце сваю родную мову.
Віншуем пераможцаў! 🏆

Віншуем каманду гімназіі 14 - удзельнікаў раённага шахматнага турніра з Дыпломам за III месца і кубкам!
Вось нашы пераможцы:
🔻Хрусталёў Міхаіл, 6В
🔻Тужык Іван, 6В
🔻Карповіч Іван, 6А
🔻Лазоўская Арына, 7А
Кіраўнік каманды Балук Аляксей Іванавіч.
Малайцы!

#Заводскі
#гімназія14
#шахматы
🔻Краіна "Піянерыя"🇧🇾

21 лютага 2022 года ў мармуровай зале ўстановы адукацыі "Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі" адбылася гарадская акцыя "У гонар абаронцаў Айчыны", прысвечаная Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і ўрачыстае пасвячэнне ў рады акцябрат і піянераў. У акцыі прынялі ўдзел вучні гімназіі 14 і педагог-арганізатар Мірошнік Юлія Генадзьеўна.

🔻Юных гімназістаў урачыста прынялі у Акцябраты, а потым яны паўдзельнічалі ў квэст-гульні «Да абароны Айчыны гатовы!».🔻

🇧🇾 Актыўнае папаўненне ў піянерскай сям'і гімназіі 14!

#Заводскі
#гімназія14
#акцябраты
🇧🇾 Дзень роднай мовы ў гімназіі 14 прайшоў пад эгідай святкавання 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа.

📍Раніца распачалася смачнай акцыяй "Смакуем вершы песняроў". Вучняў чакала "Літаратурная пляцоўка", дзе неабходна было ведаць асноўныя факты з жыцця пісьменнікаў.

😉👌 Пляцоўка "Візуал" зацікавіла незвычайнымі ілюстрацыямі, звязанымі са знакавымі месцамі Мінска, якія нагадваюць нам пра жыццё і творчасць вялікіх пісьменнікаў. Ну хто не ведае станцыю метро Купалаўская або Плошча Якуба Коласа?! 😉

🎤Аўдыёпляцоўка нагадала, якімі прыгожымі песнямі сталі вершы! Падпявай разам з намі! 🎉

📝 Цікава і пазнавальна правялі дзень роднай мовы нашы гімназісты! 😃😉😘

#Заводскі
#гімназія14
#дзень_роднай_мовы