ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
462 subscribers
7.19K photos
196 videos
13 files
228 links
加入频道
📍Аздараўленчы лагер "Экадром" для вучняў 1,2 класаў гімназіі 14📍

💫 На дадатковых канікулах для вучняў 1,2 класаў у гімназіі 14 працуе аздараўленчы лагер. Пуцёўкі ў лагер набылі 18 гімназістаў. 💫

💫 Асноўны накірунак дзейнасці лагера - экалагічны: для вучняў запланавана шмат цікавых тэматычных пазнавальных праграм і творчых конкурсаў.

❄️ Сёння дзеці прынялі ўдзел у спартыўных спаборніцтвах на свежым паветры "Зімовыя старты". Вось дзе ўсе адчулі радасць ад зімовых забаў! 😃 Дзеці ўдзельнічалі, а выхавальнікі з задавальненнем падтрымлівалі! 😉👌

Спаборніцтвы правёў настаўнік фізічнай культуры Кучынскі Яраслаў Мечыслававіч. Наперадзе яшчэ шмат цікавага ў планах работы лагера, якія падрыхтавала начальнік лагера Шыдлоўская Алена Вячаславаўна. ❄️

#Заводскі
#гімназія14
#школьны_лагер
#аздараўленне
🚩Сустрэча з сапраўднымі героямі🚩

Актывісты гімназіі 14 на чале з педагогам-арганізатарам Мірошнік Юліей Генадзьеўнай прынялі ўдзел ва ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным Дню вывада савецкіх войскаў з Афганістана і прыняццю ў рады ГА "БРПА" і "БРСМ" вучняў Заводскага раёна. Мерапрыемства прайшло на базе школы № 131.

Падчас сустрэчы вучні пачулі расказы ветэранаў Афганістана аб тых далёкіх падзеях, праглядзелі кадры кінахронікі і відэасправаздачу аб традыцыйных сустрэчах з ветэранамі Афганцамі на працягу 2014-2021 гадоў, паглядзелі творчыя выступленні вучняў школ Заводскага раёна.

Дэлегацыя гімназіі 14 наведалі музей Баявой славы школы № 131. У рамках сустрэчы адбылося і ўрачыстает ўступленне ў рады маладзёжных арганізацый. Піянерская дружына імя К. Заслонава гімназіі 14 папоўнілася на 10 чалавек. Спадзяваемся, што гімназісты надоўга запомняць гэтыя урачыстыя моманты і абяцанні, якія яны давалі сёння перад сапраўднымі героямі удзельнікамі ўрачыстага мерапрыемства.

#Заводскі
#гімназія14
#БРПА #БРСМ
Цікавыя дні ў школьным лагеры

У школьным лагеры для вучняў 1, 2 класаў гімназіі 14 кожны дзень цікавы! Сёння гімназісты наведалі РОЧС Заводскага раёна.

Інструктары ветліва сустрэлі дзяцей і пазнаёмілі з пажарна-тэхнічным абсталяваннем, расказалі аб выратавальнай тэхніцы.

Спецыяльна для юных гасцей супрацоўнікі дазволілі адчуць сябе сапраўднымі выратавальнікамі і прапанавалі нават пасядзець у машынах.

Гімназісты атрымалі шмат пазітыўных уражанняў!

#Заводскі
#гімназія14
#школьны_лагер
#ПОГОВОРИСПОДРОСТКОМ. Следственный комитет запускает интерактивный флэшмоб

💊Проблема незаконного оборота наркотических средств и психотропных веществ в Беларуси становится все более актуальной. Ежедневно следственными подразделениями ведомства возбуждаются уголовные дела за совершение преступлений предусмотренных ст.328 (незаконный оборот наркотических средств, психотропных веществ, их прекурсоров и аналогов) Уголовного кодекса Республики Беларусь.

Как показывает практика, параллельно количеству уголовных дел наблюдается увеличение числа несовершеннолетних обвиняемых по данной категории. С каждым годом все больше несовершеннолетних вовлекается в незаконный оборот наркотических средств и сами становятся накропотребителями.

📌Учитывая, что данная проблема носит массовый характер и в текущий момент требует повышенного внимания со стороны родителей, опекунов, законных представителей и общественности, Следственный комитет запускает интерактивный флэшмоб.

Подробности на сайте.
📝 Тыдзень беларускай мовы 📝

У гімназіі 14 праходзіць тыдзень беларускай мовы. Шэраг мерапрыемстваў запланаваны па творчасці беларускіх пісьменнікаў. Адно з такіх - дыктоўка па творчасці Я.Купалы і Я.Коласа. Усяго 20 пытанняў, але пастаўлены яны так, што адказаць можа толькі той, хто дасканала ведае жыццёвы і творчы шлях нашых песняроў.

Вынікі пакажуць, якія веды ў нашых гімназістаў! 😉👌

#Заводскі
#гімназія14
#дыктоўка
#тыдзень_беларускай_мовы
❄️ Калейдаскоп цікавых спраў школьнага лагера "Экадром" ❄️

Усяго шэсць дзён у школьным лагеры на дадатковых канікулах правядуць вучні 1, 2 класаў гімназіі 14, але гэтыя дні насычаны цікавымі справамі: конкурсы, акцыі, паходы, творчыя мерапрыемствы.

☝️😉 Нагадаем толькі некаторыя з іх:
📍 "Гадзіна роднай мовы", дзе мы разам размаўлялі на беларускай мове і малявалі сімвалы Беларусі і прыгажосць нашай прыроды.🇧🇾
📍Міні-экскурсія "Сад на падваконні", падчас якой мы разам вывучылі назвы кветак, што упрыгожваюць нашы класныя пакоі і даведаліся аб умовах іх вырошчвання.🌷🌸🌻🌼
📍Акцыя "Сінічкін дом", дзе разам назіралі за птушкамі, што прылятаюць частавацца да кармушак на двары гімназіі і кармілі іх семкамі і зярнятамі аўса.
📍Акцыя "Кніжкіна бальніца", дзе разам з выхавальнікамі рамантавалі старыя кніжкі. 📚 Зрабілі добрую справу!

Накірунак дзейнасці лагера - экалагічны. Прырода - наш дом. Будзем дапамагаць ёй радаваць нас! 😉😄😃😁

#Заводскі
#гімназія14
#школьны_лагер
#экалогія