ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
445 subscribers
7.04K photos
178 videos
13 files
225 links
加入频道
Панарама шостага школьнага дня гімназіі 14

💢Цэнтр "Алімпійцы" - зімовыя старты "Усе на лыжы".
Пакуль ляжыць снег - трэба выкарыстоўваць час! 😉👌 Сёння пункт пракату лыжаў у гімназіі 14 працуе вельмі актыўна! На лыжы сталі і вучні і настаўнікі! ❄️ Лыжню і актыўнасць на вуліцы сёння задавалі: намеснік дырэктара Юрый Васільевіч Маліноўскі і настаўнікі фізічнай культуры Аляксей Іванавіч Балук і Анастасія Сяргееўна Туманава. 😉👍🏻

У спартыўных залах сёння гулялі ў спартыўныя гульні вучні 6-х, 9-х, 11 класаў. Зарад бадзёрасці атрымалі ўсе! 😉👍🏻

#Заводскі
#гімназія14
#ШостыДзень
#спорт
Навіны праекта гімназіі 14 "Падарожжа Бусліка ў сям'ю"

📍У 1-х класах Буслік падарожнічае з сям' і ў сям'і ю. На працягу двух дзён Буслік знаходзіцца ў сем'ях навучэнцаў у якасці госця, якому дзеці паведамляюць аб сваёй сям'і. Буслік з сям'ёй гатуе розныя стравы, 🍛🍜 гуляе, чытае,📖 займаецца спортам,🏀🏸 адпачывае.🎭 Вынікі творчага праекта прадстаўляюцца ў выглядзе фотаздымкаў.

💢 У межах працы цэнтра "Сямейны куток" у суботу 29 студзеня вучні 1-х класаў прыйшлі расказаць аб цікавых справах, якія Буслік назіраў падчас знаходжання ў іх дома. Дзеці разам з бацькамі робяць справаздачу ў выгляде калажоў, малюнкаў, прэзентацый.
Сустрэчу правяла класны кіраўнік Собаль Святлана Мікалаеўна.

🇧🇾 Кожная такая сустрэча дазваляе падзяліцца навінамі жыцця той ці іншай сям'і, паездкамі, новымі рэцэптамі страў і традыцыямі правядзення вольнага часу. Праект працягваецца! Чакайце нашых навін! 😉

#Заводскі
#гімназія14
#ШостыДзень
#творчыя_праекты
Акцыя "За бяспеку - разам!"

Вучні 6, 7 класаў гімназіі 14 з кіраўніком па ваенна-патрыятычнаму выхаванню Герасімчуком Андрэем Вячаслававічам сталі актыўнымі ўдзельнікамі акцыі "За бяспеку - разам!" у Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі. Мерапрыемства было арыентавана на прафілактыку дзіцячага траўматызму ў выніку надзвычайных сітуацый і дарожна-транспартных здарэнняў.

📍На свяце былі: выставы службовых аўтамабіляў міліцыі і МНС, 🚒🚐🚓🚑 а таксама кінолагі Дэпартамента аховы, супрацоўнікі АМАП ГУУС Мінгарвыканкама, спартсмены Беларускай Федэрацыі армейскага рукапашнага бою і сучаснага панкратыёна, салісты Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь аркестра ГУУС Мінгарвыканкама.
☝🏻😉 Правялі час весела і з карысцю!

#Заводскі
#гімназія14
#ШостыДзень
#акцыя
Forwarded from BELTA
📍Совмин утвердил план мероприятий по проведению Года исторической памяти

Всего в план включено 81 мероприятие. Они будут приурочены знаковым событиям в истории страны, а также посвящены популяризации государственных символов, памятным и юбилейным датам населенных пунктов, известным землякам.

Запланировано также проведение республиканских проектов, конкурсов, фестивалей, пленэров, связанных с сохранением исторической памяти. Масса внимания будет уделена открытию после реставрации и модернизации форм увековечения и мемориальных досок в память о погибших в годы Великой Отечественной войне, проведению исторических реконструкций.

#БеларусьПомнит
Да 140-годдзя Я.Купалы і Я.Коласа📚

У гімназіі 14 працягваецца праца па праекту "Чытаем Купалу і Коласа разам". Кіраўнік праекта - настаўнік беларускай мовы і літаратуры Калода Кацярына Вячаславаўна.

📚 Вучні 9А і 9Б класа на ўроках знаёмяцца з жыццёвым і творчым шляхам песняра, ствараюць творчыя праекты, а замацоўваюць веды на музейных занятках ў Літаратурным музеі Янкі Купалы, дзе агульнавядомыя факты папаўняюцца эксклюзіўнымі матэрыяламі.

#Заводскі
#гімназія14
#спадчына
З карэйскім Новым годам! 😉

Сёння 1 лютага ў Карэі сустракаюць Новы год! Выхаванцы гуртка "Уводзіны ў карэйскую мову" гімназіі 14 пад кіраўніцтвам Катляровай Анастасіі Вячаславаўны віншуюць усіх з годам тыгра і жадаюць моцнага здароўя! 😉👌

У Карэі гэтае свята завецца "Салаль". У гэты дзень карэйцы апранаюцца ў традыцыйнае адзенне - "ханбок" і віншуюць бацькоў і ўсіх старэйшых асаблівым паклонам - "сэбэ".
☝️😉 Гэты паклон вучні гімназіі 14 дэманструюць на відэа! 🎭

Вывучаем культуру народаў свету! Гэта так цікава! Далучайцеся! 😃

#Заводскі
#гімназія14
#гурткі
#Культура_народаў_свету