ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
450 subscribers
7.09K photos
180 videos
13 files
226 links
加入频道
Канікулы. Экскурсіі па Беларусі. 🚌 Заслаўе

Вучні трэціх класаў гімназіі 14 знаёмяцца з цікавымі мястэчкамі Беларусі. На днях наведаліся ў Заслаўе, пабывалі ў старажытным музеі міфалогіі, паглядзелі млын, хатку завознікаў. 🎄🎅

Разам з дарослымі прынялі ўдзел у святкаванні Каляд! Весела вадзілі карагод разам з казой і казачнымі героямі! Атрымалі шмат новых уражанняў! Вярталіся дадому з песнямі! 😉

Падарожнічаць цікава і пазнавальна! 🚌

#Заводскі
#гімназія14
#ВясёлыяКанікулы
#Экскурсіі
🎄Калейдаскоп цікавых спраў школьнага лагера "ЭКАсвет"

🎄У школьным лагеры гімназіі 14 гэтай зімой зрабілі акцэнт на мерапрыемствы экалагічнага напрамку. Запланавана шмат экалагічных акцый, такіх як "Сад на акне", "Экалагічныя слядочкі".
З нашымі выхаванцамі ў лагеры "Экасвет" мы знаёмімся з творамі пісьменнікаў пра прыроду на "Літаратурных эказамалеўках", складаем філворды, робім фотападарожжы ў парк.

🦉🕊Цікава прайшла акцыя "Сінічкін дом": спачатку мы вывучалі, як жывуць птушкі зімой, а потым выходзілі на тэрыторыю гімназіі і кармілі нашых крылатых гасцей.

Толькі праз веды і сапраўдныя справы можна выхаваць любоў да прыроды і спачуванне да братоў нашых меньшых! 😉👍🏻

#Заводскі
#гімназія14
#лагер
#ЭкалагічнаеВыхаванне
#ВясёлыяКанікулы
Вучымся новым тэхналогіям!

📝 Настаўнікі пачатковых класаў гімназіі 1️⃣4️⃣ прынялі ўдзел у вебінары МГІРА "Формирование читательской грамотности младших школьников".

☝️😃 Пазнаёміліся з такімі цікавымі прыёмамі, як "Кластэр" і "Візітка".

Вучыцца новаму ніколі не позна! 😉

#Заводскі
#гімназія14
#НастаўнікіВучацца
#Вебінар
Зімовы ўніверсітэт клубаў ЮНЕСКА

💫 У Слуцку 27-29 снежня прайшоў рэспубліканскі маладзёжны форум. У форуме прынялі ўдзел прадстаўнікі клуба "Айрыс" гімназіі 14 у складзе: Кірплюк Соф'і, Семянюк Паліны, Бахматовіч Вікторыі і намесніка дырэктара Міхайлавай Надзеі Анатольеўны.

На базе аднаго з найлепшых каледжаў Слуцка сабралася 45 клубаў прадстаўнікоў ЮНЕСКА і 2 клубы кандыдаты.

Трохдзённая праграма была насычаная рознымі мерапрыемствамі і падзеямі: 💫майстар-класы, 💫экскурсіі, 💫сумеснае планаванне дзейнасці на будучы год, 💫дыскатэка, вечар бардаўскай песні, 💫гульні. Добрыя ўмовы пражывання, смачная ежа, а таксама адкрытасць і ветлівасць жыхароў Слуцка ўразілі прадстаўнікоў клуба ЮНЕСКА гімназіі 14 "Айрыс".

Мы атрымалі безліч пазітыўных эмоцый і гатовы падзяліцца імі з вамі! Далучайцеся да нашай дзейнасці! 😉😃😆😄👌🏻

#Заводскі
#гімназія14
#Клуб_АЙРЫС
#УніверсітэтКлубаўЮНЕСКА
#Слуцк_Мінск
🎄Калейдаскоп цікавых спраў школьнага лагера "ЭКАсвет" День чацвёрты!

У школьным лагеры атрымоўваюць аздараўленне 37 вучняў гімназіі 14. У праграме работы лагера творчыя і спартыўныя мерапрыемствы і акцыі. Работу спланавалі нашы настаўнікі пачатковых класаў на чале з начальнікам лагера Шыдлоўскай Аленай Уладзіміраўнай.

Выхаванцы лагера шукалі навагоднія традыцыі ў Клубе Юных Даследчыкаў , прымалі ўдзел у творчых майстэрнях, малявалі зіму, стваралі АРТ-прастору "Колер майго настрою", цікавіліся беларускімі традыцыямі падчас інтэрактыўных заняткаў у музеі гімназіі 14 - "Беларуская хатка", прымалі ўдзел у спартыўных спаборніцтвах!

Наперадзе яшчэ шмат цікавых спраў у школьным лагеры! Адпачываем з карысцю! 😉💫

#Заводскі
#гімназія14
#лагер
#ВясёлыяКанікулы
‼️ 27 декабря на всенародное обсуждение вынесен проект изменений и дополнений Конституции Республики Беларусь. Документ обнародован на Национальном правовом Интернет-портале.

Кроме того, доступ к данному проекту в печатном виде обеспечен в публичных центрах правовой информации, функционирующих на базе областных и центральных районных (городских) публичных библиотек республики.
😉🎄Творчая святочная праграма "Чыя Снягурачка лепшая?"

❄️😉😃❄️ Сярод творчых каманд 8, 9, 10 класаў адбыўся конкурс-кастынг.🧝🧙🧛👸 Выбіралі лепшую Снягурачку. Кожны клас прэзентаваў казачную дзяўчынку і сваю забаўляльную праграму на 15 хвілін!

🎉Конкурсы захапілі ўвесь зал - удзельнічалі і настаўнікі і дзеці! 😉😃

❄️☝️😉 Вызначылі: усе Снягуркі добрыя! Падзякавалі артыстам і засталіся на дыскатэку! 😉👌

❄️Прыемна правесці час сярод сваіх лепшых сяброў!

❄️ З надыходзячым Новым Годам усіх нас! 🎄

#Заводскі
#гімназія14
#СнягурачкуШукалі
#ВясёлыяКанікулы