ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
461 subscribers
7.17K photos
196 videos
13 files
227 links
加入频道
#АбменВопытам
🔻2022 год сярод краін удзельнікаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў названы Годам народнай творчасці і культурнай спадчыны.

8 снежня прадстаўнікі адміністрацыі гімназіі ✓14 правялі тэлемост з прадстаўнікамі гімназіі ✓80 з горада Ніжні Ноўгарад (Расія).

Падчас размовы былі акрэслены дакладныя накірункі ўзаемадзеяння педагагічных калектываў з мэтай выхавання грамадзяніна, чалавека, які шануе гісторыю і культуру свайго народа. 📝 🎬 🗺️ 🌐

Педагагічны калектыў гімназіі гатовы падзяліцца вопытам па арганізацыі выхаваўчай, спартыўна-масавай дзейнасці, а таксама абмяняцца з расійскімі калегамі напрацоўкамі і новымі тэхналогіямі правядзення заняткаў.

Наперадзе шмат цікавага! 😉

#Заводскі
#гімназія14
#гімназія80_НіжніНоўгарад
#супрацоўніцтва
#АбменВопытам
📖 9 снежня мы адзначалі 130-годдзе з дня нараджэння Максіма Багдановіча – аднаго са стваральнікаў беларускай мастацкай літаратуры, паэта і празаіка, літаратурнага крытыка і публіцыста, перакладчыка і гісторыка літаратуры.

У гімназіі 14 прайшоў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных гэтай даце: інфармацыйныя гадзіны "Наша літаратурная спадчына", чэлендж “Чытаем Багдановіча разам”, літаратурная гасцёўня “Таямніцы жыцця Багдановіча”.

📚 💿📱🖍📝 Творчая каманда вучняў на чале з Кацярынай Вячаславаўнай Калодай рыхтуе матэрыял для ўдзелу ў акцыі "Багдановіч АРТ ці нестандартны Багдановіч". Падлеткі з цікавасцю ствараюць АРТ аб'екты, малюнкі, калажы, графіці, постэры.

Пажадаем нашым вучням перамогі ў конкурсе творчых работ!

📖 З дапамогай новых нестандартных форм арганізацыі заняткаў з падлеткамі калектыў гімназіі спадзяецца прыцягнуць увагу маладога пакалення да выдатных твораў беларускай літаратуры.

#Заводскі
#гімназія14
#130годдзе_МаксімаБагдановіча
#ВывучаемБеларускуюЛітаратуру
#НашаСпадчына
📝 Сусветны дзень правоў чалавека адзначаецца штогод 10 снежня.📝
У 1948 годзе Генеральная Асамблея Арганізацыі Аб'яднаных Нацый прыняла Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека, у якой былі абвешчаныя неад'емныя правы кожнага жыхара планеты і выключалася любая дыскрымінацыя.
📝 Дэкларацыя з'яўляецца самым перакладаемым у свеце дакументам: існуе больш за 500 яе перакладаў на розныя мовы.

У гімназіі 14 сёння адбыліся гутаркі, віктарыны, сустрэчы на тэму "Права і закон".

З цікавай гутаркай і тлумачэннямі асноў заканадаўства перад вучнямі выступіў прадстаўнік РУУС Заводскага раёну Лаптановіч Сяргей Іванавіч. Вучні 11 класа задавалі пытанні, уважліва слухалі парады.

Інфармацыйныя гадзіны з вучнямі сярэдніх класаў правяла педагог сацыяльны Фамічова Таццяна Валер'еўна.

📝 Такія сустрэчы спрыяюць інфармаванню шырокіх пластоў грамадскасці ў пытаннях права. Абарона правоў чалавека знаходзіць рэалізацыю ў пытаннях устойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь.

#Заводскі
#гімназія14
#ДзеньПравоўЧалавека
🎉В Беларуси 14 декабря стартует новогодняя благотворительная акция «Наши дети».

Она начнется в Национальном центре художественного творчества детей и молодежи, куда из всех областей прибудут ребята👫, которые стали призерами олимпиад🎓, творческих конкурсов и спортивных соревнований, и не только.

📌В программе мероприятий – увлекательные праздники, красочные представления и квесты.

Особое внимание будет уделено сиротам, детям, оставшимся без попечения родителей, проходящим лечение, реабилитацию или имеющим инвалидность.

Всех ребят ждут новогодние чудеса и яркие впечатления⛄️🎊.
🎄 Віншуем пераможцаў і ўдзельнікаў раённага конкурсу творчых работ "Зімовыя мроі" гімназіі 14:
Маркава Ефрасіння, 6А і Маркава Сафія, 6Б ў намінацыі "Елачная цацка" - дыплом за 2 месца.
Магамедаліеў Цімур, 6Б у намінацыі "Калаж" - дыплом за 3 месца.

Дыпломы ўдзельнікаў - Яўгель Міраслава, 6В і Бандарэнка Вадзім, 2А.
Кіраўнік - Габіс Лізавета Аляксандраўна.

Малайцы! 😉
Наша творчасць для святкавання Новага года! 😃😄😉🎄
#Заводскі
#гімназія14
#ЗімовыяМроі
#Пераможцы
#ДзеньЗдароўя ў гімназіі 14.

🏀⛹‍♀🤾‍♀🧘‍♂У межах шостага дня прайшоў шэраг спартыўных мерапрыемстваў: спартландыі для вучняў 2-5 класаў, турнір “Імклівы мяч” для 6-9 класаў, спаборніцтвы па плаванню “Дзень рэкордаў”.

🙎‍♂🙎‍♀ Актыўна прынялі ўдзел у якасці гледачоў у мерапрыемствах Дня здароўя і бацькі. Асабліва горача прадстаўнікі бацькоўскай грамадскасці падтрымлівалі сваіх дзяцей падчас фестывалю ўсходніх адзінаборстваў сярод вучняў, выхаванцаў гуртка "Каратэ-до".

Сёння многія ўдзельнікі гуртка атрымалі жоўты пояс. Павышэнне рангу вучня ў каратэ-до з'яўляецца адначасова ўзнагародай за выкананую працу і заахвочваннем для працягу працы. Жоўты пояс прысуджалі супрацоўнікі гарадскога Клуба ўсходніх адзінаборстваў "Seiran".
Трэнер гуртка ў гімназіі 14 - Жук'ян Віктар Васільевіч.

📍 Спорт з’яўляецца важнай школай кантролю над сабой і павагі да іншага чалавека, ён вучыць адданасці, пастаянству, вучыць не губляць усмешкі і годна прымаць паразы. 😉👌🏻

#Заводскі
#гімназія14
#ШостыДзень
#ДзеньЗдароўя
‼️❗️ Что надо знать родителям, чтобы оградить детей от преступных предложений попробовать наркотик или стать закладчиком.

⚡️ Основной способ вербовки - реклама в Интернете. Могут пообещать торговлю легальными стимуляторами, а на самом деле поручат распространять психотропы - это уголовно наказуемо ❗️👮

👉Должно вызвать тревогу:

⚡️⚡️наличие в телефоне фотографий местности;

⚡️⚡️использование электронных кошельков;

⚡️⚡️использование карт других владельцев.

Дорогие родители!!!
🙏 обратите внимание на своих детей 👦👧, что они делают в Интернете.

💥🔥У наркотиков всегда есть время для Ваших детей,
а у Вас


https://youtu.be/Cc-XrpC9tlA
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Преступная игра» с обещанием крупного заработка.

❗️ Как подростки и молодые люди становятся закладчиками наркотиков?.. Рассказываем о преступной схеме вовлечения в торговлю запрещенными веществами и последствиях этого на примере реальной истории!

☝️Сломать свою жизнь очень легко🙅‍♂️. Покажите это видео своим детям.
14 снежня па ўсей краіне пачынаецца Рэспубліканская акцыя «Нашы дзеці», якой ўжо амаль чвэрць стагоддзя. За гэтыя гады яна ператварылася ў сапраўдны марафон дабра. Сёння да гэтага свята далучыліся і вучні гімназіі 14!
Старт акцыі ў нашай гімназіі – традыцыйная акцыя «Чырвоная рукавічка», якую праводзяць у нашай гімназіі актывісты піянерскай арганізацыі, маладзежнай арганізацыі «БРСМ» і клуб ЮНЭСКА - «Айрыс». Удзельнікаў акцыі павітала дырэктар гімназіі Марыя Іванаўна Гарохава.

📝 Кожны клас сёння атрымаў заданне для акцыі і з задавальненнем далучаецца да марафону дабра!

🎄 На ўрачыстым адкрыцці акцыі выступілі з творчымі нумарамі вучні пачатковых класаў (кіраўнік Габіс Л.А.) і выхаванцы клуба "Сігма" (кіраўнік Бабіч Н.М.).

🎄 Усе сабраныя рэчы будуць складзены ў падарункі, якія ўжо вельмі чакаюць дзеткі з сацыяльных прыютаў, дзеці з асаблівасцямі развіцця, ці дзеці, якія трапілі ў цяжкія жыццёвыя абставіны.
Зробім свята для ўсіх! 🎄

#Заводскі
#гімназія14
#акцыяЧырвонаяРукавічка
#НашыДзеці