ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
438 subscribers
6.91K photos
173 videos
13 files
225 links
加入频道
👩‍🎓📝 🏊 Працягваецца другі этап рэспубліканскай алімпіяды па прадметах: "Фізічная культура і здароўе", "Руская мова" і " Руская літаратура" у гімназіі 14!

Жадаем поспехаў удзельнікам! 😉

#Заводскі
#гімназія14
#алімпіяда
#МіжнародныяКантакты

У гімназіі адбылася першая відэаканферэнцыя на карэйскай мове на тэму "Расказ пра сябе".
🔸Удзельнікі канферэнцыі: выхаванцы гуртка "Уводзіны ў свет карэйскай мовы" гімназіі 14, вучні старэйшай школы замежных моў горада Чонджу (Паўднёвая Карэя), вучні ліцэя з горада Масква.
Было вельмі цікава і пазнавальна! Паклалі пачатак добрай традыцыі! 😉

Канферэнцыю арганізавала кіраўнік гуртка Калярова Анастасія Вячаславаўна.

#Заводскі
#Гімназія14
#КарэйскаяМова
#МіжнародныяКантакты
Forwarded from ProfObraz.Minsk
📌В Беларуси появится единый интернет-портал для обращения граждан. Сайт «Обращения.бел» позволит оперативно получать ответы от компетентных инстанций.

🖇Пользователю нужно пройти авторизацию и задать вопрос. Ответ направят в личный кабинет.
#Далучаемся да гісторыі!

🔻У музеі Партызанскай славы гімназіі 14 знаходзіцца матэрыял, які збіралі супрацоўнікі гімназіі на працягу 20 гадоў.

Традыцыйна вучні гімназіі наведваюць музей.
📷 На фотаздымках вучні 5Б класа, якія наведалі музей і пабывалі на абзорнай экскурсіі "Пяць цудаў музея". Экскурсію правялі вучні старэйшых класаў.

Запрашаем да нас у музей.

Экскурсію арганізаваў кіраўнік па ваенна-патрыятычнаму выхаванню гімназіі 14 - Андрэй Вячаслававіч Герасімчук.

#Заводскі
#Гімназія14
#МузейПартызанскайСлавы
1 снежня - сусветны дзень прафілактыкі СНІД!

У рамках правядзення дэкады па Здароваму Ладу Жыцця ў гімназіі 14 праведзена акцыя "Беражы здароўе!". Падчас акцыі вучні старэйшых класаў прынялі ўдзел у круглым стале, дзе абмеркавалі пытанні прафілактыкі СНІДу.
Вучні малодшых класаў разам з героямі мультфільма "Смешарики" адказвалі на пытанне: "Што азначае ЗЛЖ?". Былі праведзены актыўныя перапынкі, дзе вучні малодшых класаў вучыліся танцаваць зумбу!

Весела і пазнавальна пагаварылі на сур'ёзную тэму!

Праграму дня падрыхтавалі прадстаўнікі СППС гімназіі: Фамічова Т.В. і Сіткаліева Н.Б.

#Заводскі
#гімназія14
#ДеньПрафілактыкіСНІД
📍 Прадстаўнікі бацькоўскай грамадскасці гімназіі 14 прынялі ўдзел у анлайн бацькоўскім сходзе.
Падчас гутаркі перад бацькамі выступілі спецыялісты аддзела наркакантролю РУУС. Размова адбылася сур'ёзная: праблема датычыцца ўсіх нас.

📍Толькі разам мы зможам зберагчы нашых дзяцей ад памылковых крокаў, якія могуць сапсаваць ім лёс.
Мы за #ЗдаровыЛадЖыцця!

#Заводскі
#гімназія14
#СупрацьНаркотыкаў!
❄️ Акцыя "Нашы дзеці" ❄️

Поўным ходам у гімназіі 14 ідзе падрыхтоўка да святочнай акцыі: у класах рыхтуюцца сувеніры і падарункі, збіраюцца канцылярскія тавары, настольныя гульні, цацкі.

❄️ Вучні сярэдніх і старэйшых класаў рыхтуюць відэавіншаванні для ўдзелу ў гімназічным чэлленджы "Падары свята!"

Кожны з нас сёння можа падараваць частачку сваёй дабрыні дзецям, якія знаходзяцца ў цяжкім жыццёвым становішчы, ці хварэюць.
#Далучайцеся! 😉😃👌
#СвятаДляЎсіх! 🎄

#Заводскі
#гімназія14
#акцыяНАШЫдзеці
«Новогодний экспресс» начнет курсировать по Детской железной дороге с 24 декабря.

Юных пассажиров ждут 🎉 развлечения, среди которых — театрализованное представление 🎭 «Новогоднее приключение в стране сказок». Оно состоится на станции Сосновый бор.

Билеты уже в продаже.
#ШостыДзень 😉😄😊😃

Шосты дзень у гімназіі 14 заўсёды насычаны цікавымі справамі!
Вучні пачатковых класаў прымалі ўдзел у працы "Майстэрні Дзеда Мароза", весела правялі рухомыя гульні “Па старонках зімовых казак”.
А першыя класы правялі пазнавальную гадзіну "Род, народ, Радзіма", дзе кожны ўдзельнік змог расказаць пра сваіх продкаў.

Вучні старэйшых класаў прынялі ўдзел у паседжаннях лідэрскага актыву і Савета музея Партызанскай славы. Планавалі святочныя мерапрыемствы ў гімназіі і работу на другое паўгоддзе.

У шосты дзень у гімназіі створаны ўсе умовы для творчасці і актыўнага супрацоўніцтва настаўнікаў і вучняў!

#Заводскі
#гімназія14
#ШостыДзень