ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
436 subscribers
6.92K photos
174 videos
13 files
225 links
加入频道
📢🗓 ЭТОТ ДЕНЬ В ИСТОРИИ
🕊🕊🕊🕊🌍🌎🌏🕊🕊🕊🕊🕊🕊🕊

Каждый год 2️⃣1️⃣сентября отмечается Международный день мира🌍. Этот День Генеральная Ассамблея объявила днем🕊 укрепления идеалов мира 👨‍👩‍👧среди всех стран и народов — как на национальном, так и на международном уровне🕊
Тема Международного дня мира🕊 2021 года — «Восстановление по принципу "лучше чем было» для создания справедливого и устойчивого мира"‼️ Присоединяйтесь к усилиям Организации Объединенных Наций по созданию более справедливого и устойчивого мира на планете🌏

Как хорошо, когда над головою мирное небо. ☁️🌞🌈Так давайте же будем ценить это! С днем Мира🤗
Паважаныя бацькі вучняў гімназіі! Запрашаем вас прыняць удзел у раённай бацькоўскай канферэнцыі "Бяспека дзяцей - агульная турбота", якая пройдзе ў рэжыме анлайн 22.09.2021 у 18:00. Далучыцца можна па спасылцы https://join.skype.com/LYWz3khnLIBl
📍ЛЁГКІЯ ГРОШЫ-ЦЯЖКАЯ РЭАЛЬНАСЦЬ

📎 Прафілактычная лекцыя "Легкія грошы-цяжкая рэальнасць" прайшла для вучняў старэйшых класаў у гімназіі №14 г. Мінска 22 верасня.

💥Мерапрыемства арганізавана ў
межах месячніка прававых ведаў і накіравана на прафілактыку правапарушэнняў у сферы незаконнага абароту наркатычных сродкаў.

🖇Педагог сацыяльны гімназіі Таццяна Валер’еўна Фамічова расказала вучням аб адказнасці за продаж наркатычных сродкаў, а таксама прывяла канкрэтныя прыклады, дзе паказала да чаго прыводзяць неабдуманныя дзеянні падлеткаў.

Пры падвядзенні вынікаў лекцыі, старшакласнікі прыйшлі да высновы, што з законам лепш сябраваць, чым парушаць.

#Заводскі
#гімназія14
#сябруем_з_законам
Вниманию одиннадцатиклассников!

🤔Пришла пора определяться с направлениями подготовки к вступительным экзаменам.

☝️Централизованное тестирование - форма вступительных испытаний для проведения конкурса при поступлении в ВУЗы, ССУзы, ПТУзы.

Рекомендум абсолютно бесплатно пройти

ДИСТАНЦИОННОЕ ПРОБНОЕ ТЕСТИРОВАНИЕ
здесь 

Участие в нем позволяет:
🔹️попробовать свои силы в выполнении заданий, аналогичных заданиям ЦТ;

🔸️реально оценить собственные силы;

🔹️найти слабые места в знаниях.

❗️Обязательно попробуйте! Полезное занятие для всех!

Кстати, для педагогов тоже!)

#важно
#ЦТ
#выпускник2022
🇧🇾ЗНАЁМСТВА З НАЦЫЯНАЛЬНАЙ БІБЛІЯТЭКАЙ

📍Цікавыя прафілактычныя мерапрыемствы арганізуюць супрацоўнікі ІСН Заводскага РУУС для вучняў раёна.

📚Чарговую экскурсію ў Нацыянальную бібліятэку наведалі вучні гімназіі №14 г. Мінска ў складзе дэлегацыі школьнікаў Заводскага раёна 22 верасня.

🖇Падлеткі пазнаёміліся з гісторыяй беларускага храма навукі, яе мастацкім афармленнем, тэхнічным абсталяваннем і архітэктурнымі асаблівасцямі будынка, наведалі музей кнігі і абзорную пляцоўку.

#Заводскі
#гімназія14
#прафілактыка
🇧🇾 АДУКАЦЫЯ Ў ІМЯ БУДУЧЫНІ КРАІНЫ

🇧🇾Пасяджэнне Школы Актыўнага Грамадзяніна па тэме "Гонар за Беларусь: адукацыя ў імя будучыні краіны" прайшло ў гімназіі №14 г. Мінска 23 верасня.

📚📍Старшакласнікі падрыхтавалі цікавыя факты аб магчымасцях адукацыі ў Беларусі, а потым абмяркавалі, што аб’ядноўвае  адукаванага чалавека і патрыёта сваёй краіны.

📍📚Перад вучнямі выступіла настаўніца пачатковых класаў Галіна Станіславаўна Карака, якая больш за пяцьдзесят гадоў працуе ў гімназіі. Яна пазнаёміла старшакласнікаў са сваім працоўным шляхам і параўнала сучасныя магчымасці адукацыі.

🇧🇾Удзельнікі пасяджэння прыйшлі да высновы, што ў нашай краіне створаны ўсе ўмовы для развіцця свайго адукацыйнага патэнцыялу. Галоўнае, не стаяць на месцы, а вучыцца і развівацца, каб у будучым прымяняць свае веды на карысць роднай Беларусі.

#Заводскі
#гімназія14
#ШАГ
📍АКТУАЛЬНЫЯ ПЫТАННІ ЭКСПЕРЫМЕНТАЛЬНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ

📎Удзел у семінары "Актуальныя пытанні  эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці ў 2021/2022 навучальным годзе" прыняла дырэктар гімназіі №14 г. Мінска Марыя Іванаўна Гарохава 24 верасня.

🇧🇾Мерапрыемства арганізавана Мінскім гарадскім інстытутам развіцця адукацыі і прайшло ў фармаце анлайн.

🖇Удзел у семінары быў невыпадковым. Ужо другі год гімназія з’яўляецца эксперыментальнай пляцоўкай па апрабацыі мадэлі сяброўскага і падтрымліваючага асяроддзя ва ўстановах адукацыі.

📣Праект накіраваны на прафілактыку булінга ў школе і праводзіцца сумесна з кафедрай псіхалогіі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка.

#Заводскі
#гімназія14
#эксперыментальная_дзейнасць
🇧🇾 ЛЮБЛЮ БЕЛАРУСЬ! ПЯЮ БЕЛАРУСЬ!

💥Члены ГА "Беларускі саюз жанчын" гімназіі №14 г. Мінска 24 верасня наведалі гала-канцэрт "Люблю Беларусь! Пяю Беларусь!"
 
🇧🇾Кожны артыст у песні прызнаваўся ў любові да роднай краіны, спяваў пра мір і прыгажосць роднай Беларусі.

#Заводскі
#гімназія14
#саюз_жанчын
ЖЫЦЦЁ ЦУДОЎНАЕ!

💥Конкурс малюнкаў "Жыццё цудоўнае!" прайшоў у гімназіі №14 г. Мінска ў межах месячніка пазітыўна-арыентаванай асобы.

📌 Усе мерапрыемствы месячніка накіраваны на прафілактыку суіцыдальных паводзін.

🖼 Вучні 5-11 класаў у малюнках выказалі свае адносіны да жыцця. У работах гімназістаў многа пазітыву, яркіх колераў і любові.

#Заводскі
#гімназія14
#жыццё_з_пазітывам
💥ШОСТЫ ШКОЛЬНЫ ДЗЕНЬ: ЦІКАВА, КАРЫСНА, ЗМЯСТОЎНА

📍Цікавым і разнастаўным выдаўся шосты школьны дзень, 25 верасня, у гімназіі №14 г. Мінска.

💚Вучні пачатковых класаў арганізавалі экалагічны марафон да Міжнароднага тыдня мабільнасці "Экалогія нашай краіны".

🍯🐝🇧🇾 У межах  марафону трэцякласнікі наведалі аграсядзібу "Мядовая", а вучні другіх і чацвертых класаў вызначалі экалагічныя маршруты Беларусі на пазнавальным занятку.

🇧🇾 Удзел у культурна-патрыятычным праекце "Помню. Люблю. Ганаруся.", які прайшоў у кінатэатры "Піянер" прынялі вучні пятых і шостых класаў.

📌Для вучняў восьмых класаў прайшоў занятак "Што падштурхоўвае нас да гвалту?" Тут падлеткі выяўлялі праблемы булінгу ў школе.

🏀🏓🏀Старэйшакласнікі прынялі ўдзел у спартыўных спаборніцтвах "Мяч над сеткай". 

🏊‍♂️У басейне вучыліся плаваць на занятках па інтарэсах "Плаванне і здароўе".

🎼А на занятках па інтарэсах "Фальклорны гурток "Дударыкі" ішлі рэпетыцыі новых канцэртных нумароў.

#Заводскі
#гімназія14
#школьны_дзень_субота
💥ЧЫСТА. УТУЛЬНА. ПРЫГОЖА.

📍Старт акцыі "Чысты гімназічны двор" далі вучні 10 класа гімназіі №14 г. Мінска 28 верасня.

🍁🍂Працоўны дэсант па ўборцы  тэрыторыі традыцыйна праводзіцца ў навучальнай установе ў канцы верасня і завяршаецца на восеньскіх канікулах агульнагімназічнай калектыўнай справай "Чыста. Утульна. Прыгожа."

🍁🏡🍂Вучні адчуваюць сябе ў гімназіі сапраўднымі гаспадарамі, таму клопат аб чысціні ў навучальнай установе -  ганаровая справа.

#Заводскі
#гімназія14
#чысты_двор