Музей народнай архітэктуры і побыту
102 subscribers
3.01K photos
256 videos
457 links
加入频道
Мерапрыемства да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь 🇧🇾
«Шматвяковыя традыцыі ў пераемнасці нашчадкамі»


🗓️ 3 ліпеня 2024 года
🕐 13.00

Незалежнасць дзяржавы неад’емна звязана з выбраннем свайго ўласнага шляху развіцця. За гады самастойнасці нашай краіны вялікія намаганні ішлі на аднаўленне культурна-гістарычнай спадчыны былых пакаленняў. Замкі і палацы, цэрквы і касцёлы, сядзібна-паркавыя ансамблі і музейныя ўстановы  пад пільным наглядам рэстаўратараў набывалі новае жыццё.

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту заклікае абудзіць забытыя старонкі гісторыі з жыцця помнікаў драўлянай архітэктуры, далучыцца да спасціжэння традыцыйнай культуры і цікава правесці свой час!

🗒️ Вас чакае:
🔸 Экскурсія па помніках сакральнай архітэктуры (расповед пра рэстаўрацыю і паказ архіўных фотаздымкаў дапаможа ўявіць пераўвасабленне напаўразбураных будынкаў у эталоны драўлянага дойлідства).

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19.00.
Каса працуе з 11:00 да 18:30.


Шаноўныя наведвальнікі!
🌤️ Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
💫 Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
🌾 На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы.
Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

etna.by
Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту віншуе
з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
і 80 годдзя з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў! 🇧🇾
У Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту, у нашым Музеі, прайшло свята «Купалле» у Азярцы 🔥
(«У нас сягоння Купалачка»)

Наведвальнікі адчулі жывы гук народных інструментаў і песен ад фальклорных гуртоў, сплялі вянкі, прынялі ўдзел у купальскім шэсце з традыцыйнымі песнямі і паўдзельнічалі ў розных майстар-класах.

У канцы ўсіх чакала вогнішча і самы вялікі карагод 🔥

Свята ў гонар летняга сонцавароту – адзін з галоўных рытуалаў нашых продкаў. Гэта незвычайны час, калі сонейка на небе «грае і пераліваецца» асабліва яскрава.

etna.by