Дятел Вуди
52 subscribers
5.98K photos
2.17K videos
1 file
1.69K links
加入频道
Мост дружбы Кітай – Дзятлава або Адзін дзень кітайскага падлетка ў беларускай школе

Майк прыляцеў у Беларусь, у прыватнасці ў Дзятлава, разам са сваёй мамай Ганнай па яе рабочых справах.
14-гадовы школьнік з Кітая ў нашым мястэчку не першы раз, але толькі цяпер яму ўдалося наведаць сярэднюю школу № 3 горада Дзятлава і займець сяброў за адзін дзень!
👇👇👇
http://diatlovonews.by/2023/10/most-druzhby-kitaj-dzyatlava-abo-adzin-dzen-kitajskaga-padletka-belaruskaj-shkole

#Дзятлава #Дятлово #китай #школа #дружба
Сямейная пара загінула ў Таркачах

24 кастрычніка ў вёсцы Таркачы ва ўласным доме на падлозе і на ложку былі знойдзены загінулымі гаспадар 1963 года нараджэння і яго жонка 1960 года нараджэння, пенсіянерка.

Мужчына працаваў у ААТ “Граніт-Агра” жывёлаводам. У гэты дзень не выйшаў на работу, таму ў гаспадарцы забілі трывогу, выехалі да яго дамоў, дзе заспелі трагічную карціну.
Дзятлаўскі раённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку. Высвятляюцца ўсе абставіны здарэння. Папярэдняя мяркуемая прычына гібелі сямейнай пары – атручэнне чадным газам.

#Дзятлава #Дятлово #трагедия #гибель
Новыя дзверы – можна, а радыятар на балконе – ні ў якім разе

За апошняе дзесяцігоддзе стаўленне да перапланіроўкі кватэры кардынальна змянілася.
Калі раней да пераносу сцен або пашырэння праёмаў звярталіся толькі самыя прадпрымальныя, то сёння людзям падабаецца рэалізоўваць смелыя рашэнні, уладкоўваць максімум карыснай і зручнай прасторы. Аднак варта ўлічваць, што паняцце перапланіроўкі ахоплівае розныя віды работ, на большасць з якіх трэба атрымліваць дазвол, а некаторыя зусім забаронены законам.
👇👇👇
http://diatlovonews.by/2023/10/novyya-dzvery-mozhna-a-radyyatar-na-balkone-ni-yakim-raze

#Дзятлава #Дятлово #одноокно
За шчодрасць сэрцаў, за сямейнае цяпло…

Урачыстая сустрэча з лёгкай “ноткай суму” адбылася ў дзіцячым доме сямейнага тыпу Аляксандра і Марыны Шэлегаў з горада Дзятлава.
Доўгія 9 гадоў Аляксандр Леанідавіч і Марына Генадзьеўна выконвалі самую важную і пачэсную на Зямлі місію – былі бацькамі-выхавальнікамі для дзяцей, якія па розных жыццёвых прычынах засталіся без апекі кроўных бацькоў. Цяпер на гэтай пасадзе іх зменіць новая сямейная пара – Аляксандр і Марына Русаўскія.
👇👇👇
http://diatlovonews.by/2023/10/za-shchodrasc-serca-za-syamejnae-cyaplo

#Дзятлава #Дятлово #семья
Борьба за безопасность

Работники Дятловского райотдела по чрезвычайным ситуациям продолжают активную работу в рамках республиканской акции «За безопасность вместе».
Совместно с работниками СМИ проходят рейды по обследованию домовладений социально уязвимой категории граждан, направленная на снижение рисков возникновения пожаров.
👇👇👇
http://diatlovonews.by/2023/10/borba-za-bezopasnost

#Дзятлава #Дятлово #забезопасность
Са святам, дарожныя будаўнікі Дзятлаўшчыны

Напярэдадні прафесійнага свята, Дня аўтамабіліста і дарожніка, віншаванні прымалі работнікі ДРБУ-119
👇👇👇
http://diatlovonews.by/2023/10/sa-svyatam-darozhnyya-buda-niki-dzyatla-shchyny

#Дзятлава #Дятлово #дорожники #праздник
Аляксандр Бараноўскі: “Куды дзеўся гуманізм?”

Па звестках ад Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі, са жніўня 2021 года пагранічныя нарады нашай краіны знайшлі 38 загінулых з ліку бежанцаў.
Бесчалавечная палітыка суседніх з Беларуссю краін Еўрапейскага Саюза вядзе да штогадовага павелічэння колькасці падобных смерцяў. Сёлета, напрыклад, на граніцы ўжо загінула ў паўтара раза больш бежанцаў, чым за мінулыя два гады. Калі ў 2021 годзе беларускімі пагранічнікамі зафіксавана гібель 6 чалавек, у 2022-ім – 9, то ў гэтым годзе ахвярамі сталі ўжо 23 чалавекі.
– У свеце неспакойна, таму, мяркую, колькасць людзей, якія ўцякаюць ад вайны і шукаюць сабе прыстанішча на іншых тэрыторыях, у тым ліку ў краінах Еўрапейскага Саюза, будзе толькі павялічвацца, – адзначае старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі.
👇👇👇
http://diatlovonews.by/2023/10/alyaksandr-barano-ski-kudy-dze-sya-gumanizm

#Дзятлава #Дятлово #мигранты
Абласны семінар па жывёлагадоўлі на Дзятлаўшчыне

27 кастрычніка Дзятлаўскі раён сустракае ўдзельнікаў абласнога семінара па тэме “Эфектыўнае кіраванне кармавымі рэсурсамі ў жывёлагадоўлі”.
Яго ўдзельнікамі сталі першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віталій Шулейка, спецыялісты камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гродзенскага аблвыканкама, намеснікі начальнікаў упраўленняў сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкамаў Гродзеншчыны, якія курыруюць пытанні жывёлагадоўлі.
👇👇👇
http://diatlovonews.by/2023/10/ablasny-seminar-pa-zhyvjolagado-li-na-dzyatla-shchyne

#Дзятлава #Дятлово #семинар #животновод
Са святам, дарожныя будаўнікі Дзятлаўшчыны

Напярэдадні прафесійнага свята, Дня аўтамабіліста і дарожніка, віншаванні прымалі работнікі ДРБУ-119
👇👇👇
http://diatlovonews.by/2023/10/sa-svyatam-darozhnyya-buda-niki-dzyatla-shchyny

#Дзятлава #Дятлово #дорожники #праздник