ГУО "Денисковичская средняя школа"
66 subscribers
2.46K photos
70 videos
97 links
Мы рады приветствовать вас на Телеграм канале ГУО "Денисковичская средняя школа". Здесь вы можете найти много интересной и актуальной информации о жизни нашей школы
加入频道
5-6 снежня 2024 года ў НАН РБ праходзіць навукова-практычная канферэнцыя "Гістарычнае краязнаўства Беларусі: вопыт, праблемы і перспектывы развіцця (да 100-годдзя Цэнтральнага бюро краязнаўства)".
Кіраўнік народнага гісторыка - краязнаўчага музея ДУА "Дзяніскавіцкая СШ" Дзенісеня Таццяна Іванаўна прымае ўдзел у канферэнцыі з абменам вопыту "Гісторыка - краязнаўчы музей ўстановы адукацыі як цэнтр музейна- педагагічнай дзейнасці".
#Дзяніскавіцкая_сярэдняя_школа
#Музейная_педагогіка
👍42
Адзіны ўрок "Саюзная дзяржава. 25 год разам" прайшоў для вучняў 7-11 класаў Дзяніскавіцкай сярэдняй школы. Вучні ўспомнілі гісторыю стварэння Саюзнай дзяржавы, вызначылі прыярытэты і каштоўнасці саюза народаў Беларусі і Расіі, паглядзелі і абмеркавалі відэаролік да адзначанай даты.
#Дзяніскавіцкая_сярэдняя_школа
#Патрыятычнае_выхаванне
😁2❤‍🔥1👍1🗿1
12 снежня вучні 6-11 класаў ДУА "Дзяніскавіцкая сярэдняя школа" прынялі ўдзел у вусным часопісе да 85-годдзя Брэсцкай вобласці. Рабяты успомнілі гісторыю вобласці, даведаліся , якія дасягненні ў развіцці зараз, паглядзелі відэаролік і з цікавасцю пагарталі кнігі пра нашу вобласць.
#Дзяніскавіцкая_сярэдняя_школа
#Брэсцкая_вобласць
Вучні нашай школы прынялі актыўны ўдзел у акцыі "Ад усёй душы". Павіншавалі ветэранаў педагагічнай працы з надыходзячым Новым годам.
#Ад_усёй_душы
#Дзяніскавіцкая_сярэдняя_школа
👍3
Інфармацыйная гадзіна 🪻🌱"Запаведнікі і нацыянальныя паркі Рэспублікі Беларусь" прайшла сярод вучняў 6 класа. На працягу гадзіны вучні пабывалі на завочнай экскурсіі ў :
📌Нацыянальным парку "Белавежская пушча"🌲
📌Нацыянальным парку "Прыпяцкі"
📌Бярэзінскім🏕 біясферным запаведніку
📌Палескім радыяцыйна -экалагічным запаведніку 🌳🌾
📌Нацыянальным парку "Нарачанскі"☘️
#Дзяніскавіцкая_сярэдняя_школа
#Экалагічнае_выхаванне