Тым часам #30DayChartChallenge працягваецца. Наперадзе застаўся ўжо апошні тыдзень, за які, шо праўда, я маю пасьпець падрыхтаваць яшчэ 13 макетаў 😮💨
Сабраў свае чарты да выпрабаваньня на адной старонцы — https://yanouski.com/work/30-days-chart-challenge-2024/

Выклаў шаблон адміністратыўнай мапы Беларусі для свабоднага карыстаньня ў фарматах svg, png, json:
https://czrt.by/projects/belarus-administrative-map/
Файл зьмяшчае межы краіны, абласьцей, раёнаў, сельсаветаў, местаў і мястэчак. На старонцы маецца інтэрактыўная дэманстрацыя, каб паглядзець больш зьмястоўна.
Мапа падрыхтавана на грунце зьвестак OSM, каардынаты межаў спрасьціў мапшэйдэрам дзеля аптымізацыі памеру файлу.

Data Visualization Society агаласіла вынікі сёлетняга выпрабаваньня SOTI 2023 (штогадовае апытаньне дзеячоў індустрыі датавізу).
Граф сувязяў інструмэнтаў для візуалізацыі зьвестак, з якім я браў удзел у чэленджы, быў абраны на 1-е месца сярод аналітычных візуалізацый (катэгорыя Exploratory) 🎉
Паглядзець усе работы гэтага году можна на старонцы праекту.

Даўно хацеў паглядзець як робяць неперарыўную картаграму і, нарэшце, дабраўся ды пабудаваў ізадэмаграфічную мапу Беларусі. Не бяз хібаў, але агулам справіўся.
Паглядзець можна тут: https://yanouski.com/work/graphing-belarus/isodemographic-map/
На картаграме, дзе пазначаны ўсе гарадзкія паселішчы, ня вытрыманы належныя прапорцыі паміж плошчамі гарадзкой/сельскай мясцовасьцяў. Плошчы рэгіёнаў тож суадносяцца між сабою неадэкватна. Магчыма, праблема палягае ў тэхнічных асаблівасьцях згенераванага topojson — паспрабаваў некалькі варыянтаў, але глыбока не капаў ды так і кінуў.
У той жа час, калі пакінуць толькі буйныя гарады, картаграма генеруецца ў большай адпаведнасьці са зьвесткамі і гэтым разам плошча рэгіёнаў ужо дае слушнае ўяўленьне аб колькасьці насельніцтва, што там жыве.

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Працягваю знаёміцца з фарматам topojson і практыкавацца ў пабудове картаграм. Гэтым разам узяўся за бурбалкавую картаграму Дорлінга.
Па спасылцы інтэрактыўная версія з кароткімі нататкамі пра сам метад і працэс работы з некаторымі тэхнічнымі дэталямі: https://yanouski.com/work/graphing-belarus/dorling-circular-cartogram/
Павярхоўна быў знаёмы з гэтым тыпам визуалізацыі, але ніколі асабліва не разглядаў яго сур'ёзна. Цяпер жа, наладзіўшы шаблён і троху пагуляўшыся, пранікся да бурбалак большаю павагай 🫧
Па спасылцы інтэрактыўная версія з кароткімі нататкамі пра сам метад і працэс работы з некаторымі тэхнічнымі дэталямі: https://yanouski.com/work/graphing-belarus/dorling-circular-cartogram/
Павярхоўна быў знаёмы з гэтым тыпам визуалізацыі, але ніколі асабліва не разглядаў яго сур'ёзна. Цяпер жа, наладзіўшы шаблён і троху пагуляўшыся, пранікся да бурбалак большаю павагай 🫧
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Наступным прыпынкам у гэтым картаграфічным экскурсе ёсьць непрымыкаючая картаграма.
Метад грунтуецца на простай ідэе зьмяняць плошчу рэгіёнаў адпаведна значэньням.
Гэтая ж ідэя, дарэчы, робіць такі метад віуалізацыі падступным пры аналізе: ёсьць аблуднае жаданьне параўнаць плошчы рэгіёнаў між сабою. Бяда ў тым, што ў максымальным значэньні рэгіён будзе мець сваю арыгінальную плошчу, якая ва ўсіх рэгіёнах розная. Такім чынам, 100 умоўных адзінак у Жабінкаўскім раёне візуальна (па плошчы) будуць тоесныя 25-ці адзінкам Лунінеччыны, што, вядома ж, можа стварыць пэўную блытаніну пры аналізе.
Вядома, ёсьць розныя падыходы і няма патрабаваньняў трымацца выключна ў першапачатковых геаграфічных межах. Але ў адваротным выпадку паўстае праблема напластаваньня рэгіёнаў.
Яшчэ адной праблемай ёсьць мудрагелістыя формы рэгіёнаў з рознымі выгінамі і дзіркамі, што таксама можа спрычыніцца да напластаваньня аб'ектаў і ўскладніць аналіз.

Затое бясспрэчна станоўчай ўласьцівасьцю непрымыкаючай картаграмы ёсьць размяшчэньне ўсіх рэгіёнаў на сваіх месцах і іхная пазнавальная форма.
Ад пачатку я быў скептычна глядзеўшы на падобны метад візуалізацыі прасторавых зьвестак (як і на бурбалкі раней), але памацаўшы рукамі, пагуляўшыся з рознымі варыянтамі, прыглядзеўшыся ўважлівей да работ калегаў, справіўся са сваёю катэгарычнасьцю і троху палагоднеў да такога тыпу картаграм, нягледзячы на ўсе абмежаваньні.
Што праўда, наўрад ці часта буду карыстацца гэтым метадам, бо для працы са зьвесткамі па рэгіёнам Беларусі ўзроўню раёнаў непрымыкаючая картаграма ёсьць варыянтам далёка ня лепшым, менавіта з-за ввылучэньня Менску і гарадоў абласнога падпарадкаваньня ў асобныя адміністратыўныя адзінкі. Вялікая розьніца ў памерах гарадоў і раёнаў нівэлюе перавагі метада візуалізацыі. У якасьці кампрамісу можна агрэгаваць усе значэньні да ўзроўню раёнаў, але гэта, у сваю чаргу, можа істотна збедніць аналіз.
Інтэрактыўная версія непрымыкаючай картаграмы Беларусі са зьвесткамі па працаздольным групам і часткай працоўных па рэгіёнам:
https://yanouski.com/work/graphing-belarus/non-contiguous-cartogram/

Ihar Yanouski
Non-Contiguous Cartogram of Belarus | Ihar Yanouski
The visualization shows working age groups and employment rate across Belarusian regions
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Простакутная картаграма
Апошні з чатырох найбольш пашыраных метадаў статыстычнага мапаваньня.
Што праўда, у сваёй зацемцы я збудаваў толькі непрымыкаючыя версіі данага тыпу — картаграму Райса і картаграму Дэмерза — што можна разглядаць як прыватныя выпадакі картаграмы Дорлінга, бо лакалізацыя рэгіёнаў грунтуецца на падобных прынцыпах, а адрозьніваюцца яны між сабою толькі фігураю, што кадуе колькаснае значэньне (простакутнік, квадрат і круг, адпаведна).
https://yanouski.com/work/graphing-belarus/rectangular-cartogram/
На анімацыі насельніцтва Беларусі адлюстравана пры дапамозе картаграмы Райса. Для кожнага рэгіёну трымапам паказаны жыхары гарадоў і сельскай мясцовасьці.

Зграбныя групавыя барчарты з пазначаным давяральным інтэрвалам.
Падабаецца як нязмушана і натуральна паказаны дыяпазон імаверных значэньняў, падкрэсьліваючы існуючую нявызначанасьць.
Цікавы яшчэ выбар метаду візуалізацыі. Мне б карціла тут ужыць слоўпчарт. Зрэшты, абраны фармат са сваёй задачаю выдатна спраўляецца.
Крыніца: Spiegel, So würde Deutschland heute wählen

czaroot
Зграбныя групавыя барчарты з пазначаным давяральным інтэрвалам. Падабаецца як нязмушана і натуральна паказаны дыяпазон імаверных значэньняў, падкрэсьліваючы існуючую нявызначанасьць. Цікавы яшчэ выбар метаду візуалізацыі. Мне б карціла тут ужыць слоўпчарт.…
Там жа ёсьць табліца, слупкі значэньняў якой выраўненыя па разрадах, што цалкам слушна. Да таго ж, як няма дробнай часткі, дбайна прыбраныя коскі і нулі, што тож неаспрэчна бэст практыз. Але мне мыляць вока гэтыя шчарбіны між цэлай часткай і знакам %, якія можна было б і вывесьці ў шапку
Што ёсьць інфаграфікай (infographic), а што ёсьць візуалізацыей зьвестак (data visualization)? Спрэчкі ўсё не спыняюцца. Ну, добра, што адмыслоўцы вызначыліся прынамсі з формаю першага тэрміну — інфаграфіка ці інфаграфікі (нагадвае дылему, над якой, здараецца, сушаць мозаг ангельскамоўныя калегі: "Data is" альбо "Data are"?) — бо раней згоды не было і ў гэтым пытаньні 😅
Саша Багачоў слушна і вычарпальна аргумэнтуе свою думку стасоўна узаемаадносін гэтых двух паняткаў: візуалізацыя зьвестак відавочна ёсьць часткаю інфармацыйнай графікі.

Forwarded from Чартомойка (Aleksandr Bogachev)
⚡️⚡️⚡️ В кулуарах датавиз-сообщества последние пару недель обсуждается вопрос терминов. Что такое визуализация данных? Что такое инфографика? Как они соотносятся? Это смежные области? Или одно часть другого? Споры не останавливаются.
Лет 8-9 назад мне было очень интересно тоже в этом разобраться. Я потратил достаточно много времени на это, но всё уложил у себя в голове. Понятно и непротиворечиво. Через мои лекции я думаю прошли сотни, может быть тысячи человек, там я про это рассказывал. Но нигде не публиковал. А то, что не опубликовано в интернете (а лучше в книге) вообще не существует.
Исправляю этот пробел сейчас, хотя бы кратко.
Читать полностью: http://visualthink.ru/book/all/chto-takoe-infografika-i-vizualizaciya-dannyh/

visualthink.ru
Что такое инфографика и визуализация данных
В кулуарах датавиз-сообщества последние пару недель обсуждается вопрос терминов
Згаданы малюнак асобнай косткі ці малюнак чалавека агулам ў анатамічным атлясе, мяркую, усё ж ёсьць інфармацыйнаю графікай, бо дае чытачу ўяўленьне аб форме і выглядзе пэўнага прадмета.
Ці можна аднесьці да інфармацыйнай графікі асобную іконку без аніякіх подпісаў? А калі тая іконка зьмешчана на дзьвярах прыбіральні? А чатыры перакрэсьленыя рыскі на сьцяне турэмнае камеры? Накрэмзаныя чэлесы ў старажытнарымскіх гарадах? Коміксы?!
Я ўсё ж схільны разглядаць панятак "інфармацыйная графіка" больш шырока.
Аднясу сюды нават неразборлівыя крамзолі пакінутыя самому сабе, бо, мяркую, што мэтаю ёсьць ня толькі перадача зьвестак, інфармацыі ці ведаў графічнымі сродкамі, але і простае натаваньне дзеля таго, каб не забыцца на нешта, разабрацца ў нечым, упарадкаваць думкі. Тыя ж блёк-схемы, аргчарты, майндмапы людзі будуюць не заўжды, каб з некім потым падзяліцца.

⚡️⚡️⚡️ В кулуарах датавиз-сообщества последние пару недель обсуждается вопрос терминов. Что такое визуализация данных? Что такое инфографика? Как они соотносятся? Это смежные области? Или одно часть другого? Споры не останавливаются. Лет 8-9 назад мне было…
Не магу, праўда, цалкам пагадзіцца са сьцьвярджэньнем, што асобная ілюстрацыя ня ёсьць інфармацыйнай графікай 🤔 Тэма, вядома ж, памежная і дае шырокую прастору для спекуляцый, то чаму б тады гэтым не скарыстацца 😅
На малюнку: шыльда, замацаваная на бартах Піянэра 10 і Піянэра 11 з пасланьнем да пазаземных адрасатаў

Што да тэрміналагічных спрэчак, будзе да месца падзяліцца нядаўнім артыкулам АДжей Эндруза Don't say "data visualizations", дзе ён абураецца ўласна тэрмінамі "візуалізацыя зьвестак" і "інфаграфіка":
"Нікому з картографаў не прыйдзе да галавы называць мапу гео-візуалізацыей ці гео-графікай"
Ось гэта смак 🤌
І трапная цытата Мэры Элеянор Сьпір:
"Кожная галіна мае сваю канцэпцыю графічных метадаў і стандартаў прэзентацыі з уласнымі вызначальнымі кодамі, намэнклятураю, ці сымбалямі"

www.chartography.net
Don't say "data visualizations"
Imprecise and knotty language is bad for charts.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#wip
Дабраўся да азнаямленьня са Svelte дзеля візуалізацыі зьвестак.
Па-першае, даўно было цікава. Па-другое, стала ўжо, бадай, неабходна.
У самім фрэймўорку яшчэ ня дужа разабраўся, але (нарэшце) адкрыў для сябе на практыцы модульны падыход распрацоўкі, што значна спрашчае працу над шматкампанентнымі макетамі. Праўда, пакуль бяда з перадачай зьвестак між тымі модулямі, але тут трэба практыка і лепшае плянаваньне архітэктуры ад пачатку.