“Зецельскі фэст”: пляцоўка “Гастранамічная”
Смажылі, пяклі, варылі – і ўсіх гасцей здзівілі!
Ці ведаеце вы сакрэт сямейнай кухні? Вядома ж, гэта не заморскія далікатэсы, падыдзе і бульба з уласнага агарода, галоўнае, каб прыгатавана яна была ўсімі сямейнікамі разам і з любоўю. А калі, акрамя солі і перцу, гатовую страву “прыправіць” творчай рэкламай з вершамі, песнямі, жартамі ды прыемнай дэгустацыяй, то формула поспеху, лічы, разгадана. Здаецца, пакарылася яна і ўдзельнікам самай масавай фестывальнай пляцоўкі “Гастранамічны конкурс”. Сваімі стравамі на “Зецельскім фэсце” здзіўлялі амаль два дзясяткі сем’яў. Пляцоўка прываблівала не толькі яркім і арыгінальным афармленнем сталоў, але і прыемным пахам прыгатаванай дамашняй ежы, які разносіўся на ўсю акругу. Адным словам, конкурс – проста пальчыкі абліжаш. А галоўнае, што, дзякуючы гасціннасці гаспадароў, ні адзін наведвальнік гэту пляцоўку галодным не пакінуў.

“Зецельскі фэст”
Ні сякеры, ні цвікоў, а ўтульны дом гатоў!
“Будаўніком ты можаш і не быць, аднак фантазёрам з’яўляцца абавязаны” – такі настрой панаваў на пляцоўцы “Беларускі 3D- дворык”. Сем’ям-удзельніцам, сярод якіх былі госці з Навагрудскага, Смаргонскага і Іўеўскага раёнаў прапанавалі сваімі рукамі ўзвесці сядзібу мары ў нацыянальным стылі. У работах віталася наяўнасць бусліных гнёздаў, бо гэтыя птушкі — не толькі сімвал Беларусі, але і немаўлятак бацькам прыносяць. Дадатковыя балы налічваліся і за выкарыстанне нацыянальных арнаментаў, вышыванак, іншай аўтэнтычнай аздобы і прадметаў. Пры ацэнцы члены журы надавалі ўвагу складанасці і арыгінальнасці канструкцый, а таксама поўнаму саставу “арганізацыі-забудоўшчыка” – каб былі тата, мама, дзеткі. А вось галоўную аздобу — мірнае неба над шчаслівымі беларускімі сядзібамі мары — удзельнікам гэтай пляцоўкі, ды і “Зецельскага фэсту” ў цэлым, падарыла наша Радзіма — Беларусь.
Forwarded from Дятлово ОНЛАЙН
“Зецельскі фэст”: заслужаныя ўзнагароды
👇👇👇
http://diatlovonews.by/2023/05/zecelski-fest-zasluzhanyya-znagarody
#Дзятлава #Дятлово #фэст #праздник