Крыпта_Беларусь
316 subscribers
85 photos
14 videos
4 files
392 links
Першы Нацыянальны Крыптаканал.

Наш твітар: https://twitter.com/crypto_belarus
Інста: https://www.instagram.com/crypto_belarus
Змест: https://telegra.ph/O-kanale-08-13-2
加入频道
Цікавая інтэрактыўная мапа ад crystalblockchain.com , на якой можна паглядзець аб’ёмы перамяшчэння біткойна паміж рознымі краінамі.
Згодна ей за 2019 год з Беларусі за мяжу адправілі BTC на мільён даляраў больш чым атрымалі!
То бок самае прагрэсіўнае крыптазаканадаўства, ‘первая в мире биржа токенизированных активов’ яна ж ‘лучшая регулируемая криптобиржа’ і нават адсутнасць падаткаабкладання для фізічных асоб не працуюць, ці як гэта разумець? ☹️
І гэта пры нашым та пастаянным дэфетыце плацежнага балансу. 😟
Крыпта_Беларусь pinned «Вітаю, У нашай пастаяннай рубрыцы #гісторыя_крыптаграфіі мы паціху набліжаемся да 90-х гадоў мінулага стагоддзя і на арэне з’яўляюцца некаторыя дзеючыя асобы, якія і сёння іграюць адметную ролю ў крыптаіндустрыі. Знаёмціся каліласка - https://telegra.ph/G%D1%96storyya…»
Добрага ранку,
Як вядома, першапачаткова адной з галоных характэрыстык блакчэйн-транзакцый была іх ананімнасць. З цягам часу прыватнасць ды ананімнасць аперацый з Біткойнам стала даволі ўмоўнай. У адказ на гэта з'явіліся манеты, для якіх гэта рыса стала галоўнай(Monero, Z-cash, Grin, Dash і інш.). А з іншага боку аналіз і дэананімізацыя крыпта-транзакцый сталі даволі прыбытковым бізнесам. Адна з першых кампаній у гэтай галіне Chainalysis не так даўно ўзначаліла рэйтынг самых перспектыўных стартапаў Форбса.
Як кажуць, ворага трэба ведаць у ліцо 😁, таму трымайце спіс асноўных гульцоў гэтага рынку.
Адна з апошніх публікацый на канале з рубрыкі #гісторыя_крыптаграфіі.
Must-read для ўсіх хто сур'ёзна цікавіцца крыптой ды блакчэйнам. З папярэднімі публікацыямі магчыма азнаёміцца клікнуўшы па хэштэгу ☝️ альбо праз спасылкі ў самым артыкуле. Прыемнага азнаямлення. 😎
https://telegra.ph/G%D1%96storyya-kryptagraf%D1%96%D1%9613-01-16
⚠️⚠️УВАГА! ПАДАРУНКІ!⚠️⚠️
.
Задумаліся мы тут нядаўна аб тым, што хутка ўжо два годы нашаму каналу! Папершае - велькі дзякуй усім, хто нас чытае, а падругое - нядрэнная нагода для невялікага падарунка!🎁
.
Два гады - таму 2 BNB (альбо эквівалент у USDT) аднаму з падпісчыкаў канала! Абіраем пераможцу рандомам. Вынікі падвядзем 14.02.2020.
.
Для уделу патрэбна:
1. Быць падпісаным на наш канал.
2. Аставіць любы камент пад гэтым пастом(для зручнасці выбару пераможцы).
3. Можна яшчэ падпісацца на наш твітар(па жаданні 😊).
Пра TON, Gram і крыху пра Libra.
Вельмі шмат навін апошнім часам пра ТОN і іх змаганне з SEC.
На днях у сеціва часткова выклалі пратаколы допуту Паўла Дурава, дзе ён расказаў пра стадыю гатоўнасці экасістэмы ТON, фінансаванне Telegram, дрэнную памяць на азіяцкія імёны і яшчэ шмат усяго цікавага. Арыгінал тут, кароткі пераказ тут.
Два суб'ектыўных назірання:
- Павел Валер'евіч усёж такі больш прадбачлівы капіталіст, а ўжо потым лебіртарыянец, філантроп, веган ды барэц за дэцэнтралізацыю і прыватнасць.
- І Марк Цукерберг і Павел Дураў, пасля наездаў рэгулятараў ды крытыкі ад камьюніці спрабуюць дэстанцыраваць Facebook ды Telegram ад Libra ды Gram. "Мопед не мой, я просто разместил обьяву". Але паверыць у гэта пакуль ніхто не хоча.
Крыпта_Беларусь pinned «⚠️⚠️УВАГА! ПАДАРУНКІ!⚠️⚠️ . Задумаліся мы тут нядаўна аб тым, што хутка ўжо два годы нашаму каналу! Папершае - велькі дзякуй усім, хто нас чытае, а падругое - нядрэнная нагода для невялікага падарунка!🎁 . Два гады - таму 2 BNB (альбо эквівалент у USDT) аднаму…»
Набыцце крыпты не на біржы ці ў абменніку, а непасрэдна ў іншай фізічнай асобы, застаецца даволі папулярным варыянтам у Беларусі. З аднаго боку такі спосаб можа быць больш канфедыцыяльным, прыватным, а часам і больш танным, параўноўваючы з іншымі. З другога - часам можа быць і больш рызыковым.
Калі маеце такую патрэбу, рэкамендую адну з старэйшых Мінскіх телеграм-суполак па тэме.
Існуюць даўно, маюць свой рэйтынг надзейных прадаўцоў, можна карыстацца, карацей кажучы.
​​Акрамя таго, што ў студзені і пачатку лютага біткойн звычайна паказвае альбо гадавы мінімум, альбо максімум, ёсць яшчэ адна зімняя прыкмета апошніх 4 гадкоў:
На Кітайскі Новы Год (25 студзеня ў гэтым годзе) BTC мае тэндэнцыю рэзка скокнуць уніз.
Цікава, як у гэты раз? Што думаеце - уверх⬆️, уніз⬇️ альбо далейшы флэт➡️ ?
Бяз лішняй сціпласці "ЛУЧШАЯ РЕГУЛИРУЕМАЯ КРИПТОБИРЖА" Каренсіком, як і заяўлялася раней, пачала працаваць з юрыдычнымі асобамі.
Кампаніям даступная легальная купля/продаж BTC, ETH, LTC і BCH. Плацяжы праводзяцца ў EUR, USD, BYN і RUB.
Акрамя таго, біржа арганізоўвае выпуск токенаў для юр.асоб. Першым эмітэнтам стаў «Стройинвестлизинг», выпусціушы такенізаваныя аблігацыі намініраваныя ў еўра пад 5,5% гадавых.
Адопшн, ёпэрэсэтэ, што тут скажаш. 😉
Вашай увазе найбольш цікавыя крыпта-навіны прашэдшага тыдня:
.
- 16 студзеня Браян Бішоп, адзін з асноўных спецыялістаў Bitcoin Core, заявіў, што распрацоўшчыкі завяршылі працу над кодам абнаўлення сеткі Bitcoin. Тры асноўныя змены - подпісы Шнорра, пратакол Taproot і мова праграмавання Tapscript. Падрабязней і яшчэ больш падрабязней.
.
- Tether прадставіў Tether Gold (XAU ₮), лічбавы актыў, які забяспечвае доступ да фізічнага золата (XAU). А найбуйнейшы рэсурс з відэа для дарослых Pornhub дадаў стейблкоин USDT ў якасці аплатнай опцыі. 😊
.
- Сусветны эканамічны форум (СЭФ) сумесна з найбуйнейшымі цэнтральнымі банкамі апублікаваў дапаможнік, які вызначае перавагі і рызыкі дзяржаўнай лічбавай валюты (CBDC).
.
- Брэд Гарлінгаўз, генеральны дырэктар Ripple, адзначыў, што фірма можа выйсці на ІРО ў бліжэйшыя 12 месяцаў. Між тым кампанія ужо паўтары гады ваюе у судах з некаторыі пакупнікамі сваіх токенаў.
.
- LocalBitcoins прыпыняе абслугоўванне карыстальнікаў з 21 краіны.
"На фоне біткойна сусветныя валюты выглядаюць састарэлымі".
Прыкладна так можна перекласці назву нядаўняга эссэ Паркера Люіса. Даступна і наглядна аб прыродзе сучасных грошовых сістэм і перавагах біткойна перад імі. Рэкамендуем.
.
Калі патрэбен пераклад - цісніце на бульбу 🥔 - арганізуем.
Галоўныя аргументы біткой-крытыкаў: выкарыстанне BTC на чорным рынку, яго валатыльнасць, дарагавізна майнінга ды экалагічныя страты ад працы майнінг-абсталявання.
Калі наконт першых двух могуць быць якіясць дэскусіі, то на два апошніх досыць вось такога малюнку.
Тэма #DeFi альбо Дэцэнтралізаваных Фінансаў значна развілася за 2019 год і лічыцца адным з перспектыўнейшых напрамкаў у 2020. Крэды, дэпазіты і інш. фінансавыя паслугі без удзелу банкаў, без даведак аб даходах і без паручыцелей становяцца рэальнасцю і за гэтым аграменны патанцыял.
Каб не адставаць ад трэндаў запускаем серыю пастоў з тэгам #DeFi. Пачынаем з матэрыяла ад DeCenter аб асновах дэцентралізаваных фінансаў.
Finstore.by праз Тут.бай адказалі на найбольш часта задаваемыя пытанні. Асоба нічога новага, але хто цікавіцца - знаёмцеся:
Але ж нынче такое рэпосціць нельга, бо эта экстрымізм. 😳
На Карренси Ком новы конкурс. Нават два адразу. Ізноў абяцаюць вельмі неблагія падарункі - агульны прызавы фонд ад 1 да 50 BTC!
Першы
для актыўных трэйдэраў - чым большы аб'ём таргоў і прыбытак ад здзелак, тым большы памер выйгрышу.
Для ўдзелу у другім таксама трэба трэйдзіць і выконваць розныя дадатковыя актыўнасці, як падпіска на сац.сеткі, рэпосты, рэтвіты і тд.
Акрамя таго для тых, хто рэгіструецца ўпершыню ёсць шанец на дадатковы прыз да 100$.
Падрабязней аб правілах вось тут.
Рэгіструйцеся па нашай спасылцы(10% дзісконт на тарговыя камісіі) і жадаем усім поспехаў!
Венчурныя інвестары заўсёды трымаюць руку на пульсе падзей і ведаюць найбольш перспектыўныя напрамкі на бліжэйшыя гады. Цікавые думкі ад інвест-дырэктара венчурнага фонда. Трэнды бліжэйшай будучыні: развіцце 5G інфраструктуры, AI, VR/AR, 3D-друк у паўсядзенным жыцці, р2р сервісы і канешне блакчэйн ды крыпта. 😎
Крыпта_Беларусь pinned «На Карренси Ком новы конкурс. Нават два адразу. Ізноў абяцаюць вельмі неблагія падарункі - агульны прызавы фонд ад 1 да 50 BTC! Першы для актыўных трэйдэраў - чым большы аб'ём таргоў і прыбытак ад здзелак, тым большы памер выйгрышу. Для ўдзелу у другім таксама…»
Адна з буйнейшых міравых інвестыцыйных кампаній Fidelity запускае праект па такенізацыі акцый. Сапраўды, акцыі некаторых кампаній растуць гэтак імкліва, што нават адну акцыю купіць бывае даволі дорага: напрыклад, акцыі Apple выраслі за 4 гады ў 3 разы (цяпер каштуе 315 $), акцыі Tesla за год у 2 разы (да 643 $), Amazon за 5 гадоў у 4 разы (2032 $), Netflix вырас у 3.5 разы да 343 $. Такенізацыя - гэта перш за ўсё зручнасць і аператыўнасць куплі-продажу такенізаваных актываў.
Адметна тое, што Fidelity вырашылі рабіць гэта без прымянення блакчэйна, ўлік будзе весціся праз іх in-house клірынг.
Традыцыйныя фінансавыя кампаніі рухаюцца ў напрамках, дзе да гэтага працавалі толькі блакчейн / крыпта праекты. Такі вось цікавы адопшэн атрымоўваецца. 😏