ГУО "Чудинская СШ"
92 subscribers
975 photos
52 videos
1 file
47 links
加入频道
21 лютага педагогі і навучэнцы ДУА "Чудзінская сярэдняя школа" прынялі ўдзел у напісанні рэспубліканскай дыктоўкі па беларускай мове, прымеркаванай да Міжнароднага дня роднай мовы і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
У Міжнародны дзень роднай мовы навучэнцы нашай установы адукацыі прынялі ўдзел у сацыяльна-педагагічным праекце "#РоднаеМоднае"
22 лютага ў ДУА “Чудзінская сярэдняя школа” ў рамках адзінага дня інфармавання адбылося чарговае пасяджэнне Школы Актыўнага Грамадзяніна на тэму «Радзіма мая Беларусь у асобах. Абаронцы Айчыны» (пра супрацоўнікаў Узброеных Сіл, пагранічнай службы, мытнай службы, МНС).
Ва ўсе часы абарона Радзімы была, ёсць і будзе свяшчэнным патрыятычным і ганаровым абавязкам.
Ганаровым госцем мерапрыемства стаў інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Ганцавіцкага РАНС Сіманчук Ілья Аляксандравіч.
22 лютага ў ДУА “Чудзінская СШ” прайшоў круглы стол “Брэстчына: мінулае, сучаснасць, будучае”. У ходзе мерапрыемства вучні апавядалі пра геаграфічнае становішча і адміністрацыйны падзел Брэсцкай вобласці, зазірнулі ў мінулае рэгіёна, даведаліся пра дасягненні Брэстчыны ў эканоміцы і культуры. У ходзе віртуальнага падарожжа вучні наведалі Брэсцкую крэпасць, музейны комплекс “Бярэсце”, Белую вежу, Косаўскі палац і іншыя цікавыя мясціны роднай старонкі.