Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)
7.32K subscribers
2.9K photos
63 videos
5 files
1.49K links
加入频道
🔥Атмасфера акцыі салідарнасці з Беларуссю ў Варшаве ў кадрах цудоўнай Наталлі Машыньскай!

Мы яшчэ раз дзякуем усім нашым выступоўцам, а менавіта:

бацькам Рамана Пратасевіча, Паўлу Латушка, Вользе Кавальковай, Юрыю Рававому (Рабочы рух), Мікіце Грэковічу (Вольная Беларусь), Анджэю Розенеку (Lewica), Міхалу Кабоска і Паўлу Ленарчыку (Polska 2050), Альдоне Махоўскай-Гуже (Віцэ-прэзідэнтка Варшавы), Катажыне Пекарскай і Марціну Басацкаму (Koalicja Obywatelska), Вячаслаў Сіўчыку і ўсім-усім неабыякавым, хто спрычыніўся да нашай акцыі. Разам мы моцныя💪🏻

Больш здымкаў: https://cutt.ly/gns6j3W
🎉Дзіцячы пікнік ЦБС!

Што можа быць больш мілым, чым усмешкі на тварах маленькіх беларусікаў?
Калі вы задумаліся над гэтым рытарычным пытаннем, прапануем вам зірнуць на нашыя фотаздымкі.😉

У гэтыя выходныя Цэнтр Беларускай Салідарнасці вырашыў арганізаваць дзіцячы пікнік у Варшаве, прымеркаваны да дня дзіцяці! Нашых маленькіх гасцей і іх бацькоў чакалі інтэрактыўная музычная праграма, з гульнямі, карагодамі і сапраўдным фольк-канцэртам ад Сяргея Доўгушава, шоў мыльных пузыроў ад неверагоднай аніматаркі Кацярыны, смачны пачастунак, а таксама мноства новых знаёмстваў, эмоцыяў і незабыўных момантаў.

🙏🏻Дзякуем усім, хто спрычыніўся да нашага свята!

Больш здымкаў ад цудоўнай Наталлі Moon па спасылцы:
https://cutt.ly/2nfFbtd
🧘🏻‍♂️Расслабленне цела праз гук і рух

Цягам апошняга тыдня ў ЦБС адбывалася серыя бясплатных майстар-класаў Вольгі Гоманавай! Беларускі Варшавы разам з дасведчанай трэнеркай вучыліся свабодзе розуму ад эмоцыяў, расслабленню і чэрпанню энергіі цела, развівалі стрэсаўстойлівасць і псіхалагічную гібкасць, развівалі сваё цела праз фізічныя практыкаванні.

💪🏻Упэўненыя, што наш курс дасягнуў сваіх мэтаў і дапамог вам стаць на крок бліжэй да гармоніі з сабой і вашым целам.