Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)
7.35K subscribers
2.86K photos
63 videos
5 files
1.49K links
加入频道
​​☝️Звяртайцеся за бясплатнай юрыдычнай дапамогай да прафесіяналаў!

Сябры, у апошні час пачасціліся выпадкі, калі ашуканцы спрабуюць нажыцца на нашых суграмадзянах, якія шукаюць прытулку ў Польшчы. Нядобрасумленныя «памочнікі» абяцаюць за пэўныя грашовыя сумы зрабіць беларусам польскія пашпарты па нейкіх нікому не вядомых квотах, зрабіць від на жыхарства без усялякіх намаганняў з вашага боку і ўсё гэта з 100% гарантыяй поспеху! Прыкладаў такіх «паслуг» мноства, ці варта казаць, да якіх наступстваў можа прывесці зварот да такіх пасярэднікаў?🙅‍♀️

Нагадваем вам, што Цэнтр Беларускай Салідарнасці праводзіць БЯСПЛАТНЫЯ юрыдычныя кансультацыі па ўсіх пытаннях, звязаных з легалізацыяй і адаптацыяй да жыцця ў Польшчы для беларусаў. Нашы юрысткі маюць значны досвед працы і высокія кампетэнцыі, якія дапамогуць вам у такой нялёгкай справе як эміграцыя.🏃

Каб трапіць на БЯСПЛАТНУЮ юрыдычную кансультацыю, дастаткова патэлефанаваць на нашу інфалінію 668 205 177 альбо напісаць нам у асабістыя паведамленні. У салідарнасці наша сіла!

#CBSHELP
​​🙋‍♀️ Пазнаёмцеся з камандай ЦБС!

Цэнтр Беларускай Салідарнасці - гэта не пустая абрэвіятура, а дзясяткі людзей, якія сваёй штодзённая працай і творчай энергіяй дапамагаюць беларусам у Польшчы! Давайце знаёміцца бліжэй! Расказвае пра сябе і раіць вам файныя кніжкі супергерой і каардынатарка валанцёрскай сеткі Надзея Лучанок.

📌Чым ты займаешся ў ЦБС?

Каардыную работу ўсіх нашых валанцёраў, якія самааддана дапамагаюць рэлакантам. Валанцёры аддаюць свой вольны час і рэсурсы для таго, каб рабіць добрыя справы! Мы размяркоўваем задачы: камусьці трэба купіць прадукты, камусьці трэба знайсці вопратку, знайсці кватэру, перакласці дакументы, узяць за ручку і суправадзіць у нейкую дзяржаўную ўстанову. Плюс у нас ёсць ментарская сетка, калі за сям’ёю ці чалавекам замацоўваецца ментар, які дапамагае ва ўсіх пытаннях.

📌У чым твая суперсіла?

У выратаванні людзей, акумуляцыі добрай энергіі і пазітыва (смяецца)

📌Чаму сярод мноства беларускіх ініцыятываў ты абрала ЦБС?

Таму што мне вельмі блізкія па духу людзі, якія зарганізавалі нашу ініцыятыву, гэта мае братнія душы. Я бачу, колькі мы робім, колькі мы прысвячаем часу дапамозе беларусам. У нас аднолькавыя каштоўнасці і погляды на тое, што мы робім.

📌З якім словам у цябе асацыюецца наш Цэнтр?

Радзіма.

📌Параіш некалькі файных беларускіх кніг?

- Владимир Мацкевич «Не думайте о рыжем и слепом утконосе» і «Вопреки очевидности»
- Саша Романова «Марцев»
- Саша Филипенко «Красный крест» и «Бывший сын»
- Віктар Марціновіч «Возера Радасці»

📌Мы пераможам?

Мы неўзабаве пераможам!

☝️Калі вы хацелі б далучыцца да нашай каманды пішыце нам ў асабістыя паведамленні ці пазваніце на нашу інфалінію 668 205 177.

#CBSHELP