Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)
7.32K subscribers
2.9K photos
63 videos
5 files
1.49K links
加入频道
Хто можа атрымаць статус уцекача ў Польшчы?
Замежніку прадастаўляецца статус уцекача, калі ён абгрунтавана асцерагаецца індывідуальных пераследаў у сваёй краіне з прычынаў:
1. расы,
2. веравызнання,
3. нацыянальнай прыналежнасці,
4. палітычных перакананняў,
5. прыналежнасці да пэўнай сацыяльнай групе
і не ў стане карыстацца абаронай, якая прадастаўляецца ў яго краіне.
У ходзе працэдуры неабходна будзе даказаць, што страх пераследу тычыцца асабіста вас (ён з'яўляецца наступствам вашай індывідуальнай сітуацыі, а не толькі агульнай сітуацыі ў краіне) і звязаны з як мінімум адной з вышэйзгаданых прычынаў.
хочаш даведацца больш? можаш атрымаць кансультацыю нашых найлепшых спецыялістаў @Цэнтру Беларускай Салідарнасці
"Чым хутчэй сілавікі выйдуць, тым менш ахвяраў будзе і сістэма зламаецца". Сёння мы презентавалі новую праграму BY_POL - працягнем справу PandaDoc у супрацы з польскай паліцыяй.
https://reform.by/166286-v-polshe-okazhut-pomoshh-uvolivshimsja-belarusskim-silovikam?fbclid=IwAR24xL-YhzKV3aXrU-O0zUY0UngOE711OuF0IUxrFojg867U4wKJQ1Dff4k
☣️Увага карантын! Пры ўездзе ў Польшчу кожны абавязкова мусіць прайсці 10-дзенны карантын. На мяжы вы можаце паведаміць памежніку, што не маеце дзе празодзіць карантын і тады вас накіруюць у спецыяльныя месцы, дзе бясплатна можна правесці 10 дзен і вас будуць карміць ☝️
Калі вы самыя шукаеце жытло ці гатэль, то заранеў даведайцеся, ці можна там карантыніцца, бо не паўсюль гэта дазваляюць правілы.
Уцякач ці не?🏃‍♂️🏃‍♀️🏃
Калі вы баіцеся вярнуцца ў Беларусь не праз пагрозу пераследу з-за расавай, рэлігійнай, нацыянальнай прыналежнасці, палітычных перакананняўі альбо прыналежнасці да пэўнай сацыяльнай групы, альбо вы не ў стане даказаць асабістую пагрозу пераследу, польскія ўлады выдадуць рашэнне аб адмове ў прадастаўленні вам статусу уцекача.
Калі на падставе сабраных па справе доказаў будзе прызнана, што ў Беларусі існуе для вас паважная пагроза:
1) смяротны прысуд ці смяротнае пакаранне,
2) катаваннi або жорстае, бесчалавечнае ці прынiжаючае абыходжанне, пакаранне,
3) сур'ёзная і асабістая пагроза жыццю і здароўю, якая вынікае з шырокага выкарыстання гвалту супраць грамадзянскага насельніцтва ў сітуацыі міжнароднага або ўнутранага ўзброенага канфлікту
польскія ўлады могуць даць вам дадатковую ахову (гэта разам са статуса уцекача, другая форма міжнароднай абароны, якая дае вам вельмі падобныя правы ў Польшчы, як і статус бежанца). Памятаеце, што дадатковая ахова прадастаўляецца тым самым рашэннем, паводле якога вам адмаўляюць ў статусе бежанца. Гэта азначае, што няма асобнай працэдуры для атрымання дадатковай аховы.

У адпаведнасці з заканадаўствам аб прадастаўленні аховы замежнікам на тэрыторыі Рэспублікі Польшча (USTAWA z dnia 13 czerwca 2003 r. o udzielaniu cudzoziemcom ochrony na terytorium Rzeczypospolitej Polskiej)
Сябры, у самых складаных сітуацыях есць выйсце і вам есць каму працягнуць руку 🤝 Цэнтр Беларускай Салідарнасці, які працуе разам з Фонд солидарности BYSOL/Belarus solidarity foundation, аказвае дапамогу беларусам он-лайн і ў Варшаве – візавая падтрымка, першае жылле, юрыдычныя парады, псіхолаг, у пэўных выпадках грашовае падтрыманне + цеплыня і аднадумцы. Бо нас яднае салідарнасць і разам мы можам болей. Перадавайце кантакты тым, каму рэальна патрэбная дапамога.

https://www.facebook.com/centerofthebelarusiansolidarity
Сябры, вось тут дакладная інфармацыя для тых, хто плануе выехаць у Польшчу - адказы амаль усе пытанні, паролі, яўкі. Самы поўны збор інфармацыі.
https://interwencjaprawna.pl/wp-content/uploads/2020/09/bialorus-BY.pdf
Ужо месяц мы працуем для вас – дапамагаем беларусам рэпрэсіянаваным на радзіме.
За гэты час МЫ
💪пракансультавалі больш за 350 чалавек
💪22 асобам дапамаглі з дакументамі ў польскія ВНУ
💪накіравалі дзяцей у школы
💪зраганізавалі збор грошай разам з музеем Muzeum Historii Żydów Polskich POLIN
💪раздалі і зарэгістравалі 88 сімкартаў KLUCZ Mobile з 25zł на кожнай
💪13 асобам дапамаглі знізіць кошты навучання ў польскіх ВНУ Colegium Civitas, Wyższa Szkoła Menedżerska w Warszawie - WSM, Krakowska Akademia im. Andrzeja Frycza Modrzewskiego
💪5 асобаў скіравалі на праграму Каліноўскага Program Stypendialny Rządu RP im. Konstantego Kalinowskiego
💪зарганізавалі 7 мерапрыемстваў і 3 прэсавыя-канферэнцыі
💪дапамаглі з вопраткай 2 асобам
💪36 асобам аказалі грашовае падтрыманне
💪15 асобаў рассялілі на карантын
💪перавезлі 2 рэдакцыі
💪распачалі праграму па дапамозе былым сілавікам BY_POL
💪пра нас напісалі і нас паказалі Белсат TV, Gazeta Wyborcza, Радыё Свабода, REFORM.by, PolskieRadio24.pl Rzeczpospolita TVN24 tvp.info OKO.press

Не спыняемся, працуем яшчэ больш і перамагаем!
1
Дзякуем за канцэрт AAF 2020 : Vorsoba + Porakh / Jana Shostak / Enchanted Hunters / Nutmeg / Beniovska

і асабіста Змітру са Svmerki!! Вы найлепшыя!!
Мы вельмі ўдзячныя Avant Art Festival, Komuna / Warszawa за за дапамогу беларусам у такі няпросты час. Вашая салідарнасць важная для нас, дае упэўненнасць, што мы не адныя.
Пра сабраныя грошы пазней напішам, як падлічаць білеты) - усе парадамо бежанцам у Белай Падляскай
Сегодня передали из Беларуского Центра Солидарности ещё 90 бесплатных мобильных карт
Вялікі аўкцыён мастакоў для Беларусі
Запрашаем аматараў мастацтва і ўсіх людзей добрага сэрца патрымаць ініцыятыву і набыць працы 80 культавых сучасных мастакоў. Мастацтва – гэта свабода! Беларусь будзе вольнай! Аўкцыён пачнецца 9 кастрычніка на партале Artinfo.pl

https://www.facebook.com/events/360488955080524/
вось такая навіна з раніцы, паравяраем🧐
Forwarded from BelVarta
‼️Визовые центры Польши и Литвы приостановили прием документов на визы

Предложить анонимно новость
Подписаться на Усы Лукашенко
Увага!!! Польшча і Літва спынілі выдачу віз, але межы застаюцца адчыненымі. Рэпрэсаваныя ўладай беларусы могуць уехаць у LT і PL. У Цэнтры Беларускай Салідарнасці мы дапаможам вам з гэтым пытаннем, звяртайцеся
Ужо заўтра ў Варшаве пройдзе Марш салідарнасці з беларускімі жанчынамі.

Прыходзьце ў белым ды з кветкамі да помніка Каперніку ў 15.00. Бярыце сяброў, добры настрой і не забудзьцеся пра маскі🙃

⚪️Што? Легальны Марш салідарнасці з беларускімі жанчынамі, узгоднены з мэрыяй Варшавы.
🔴Дзе? вул. Кракаўскае Прадмесце ля помніка Каперніку —> вул. Свентакшыская —> вул. Маршалкоўская —> плошча Жалезнай Брамы.
⚪️Калі? 10.10.2020 (субота), 15.00.

Падрабязней тут: https://www.facebook.com/events/253136219455435/
1
Марш салідарнасці з беларускімі жанчынамі прайшоў у Варшаве
🔴
Дзякуй кожнаму за ўдзел і падтрымку! Дзяліцеся сваімі фота і відэа ў сацсетках з хэштэгам #by4by✌️Пакажам, што нас шмат!

Салідарнасць мацней за рэпрэсіі! Жыве Беларусь!
1