Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)
7.32K subscribers
2.9K photos
63 videos
5 files
1.49K links
加入频道
Сёння ля амбасады Беларусі ў Варшаве прайшоў пікет у падтрымку народнага ўльтыматума.
🔴
Дзякуй усім, хто прыйшоў! Разам пераможам! Жыве Беларусь!
1
Падчас акцыі ля беларускай амбасады валанцёры ЦБС зладзілі перфоманс "Адлік да пачатку ўсебеларускай забастоўкі".

У14:00 хлапцы і дзяўчыны сталі ў "жывы таймер", які адлічваў апошнія 10 гадзін да канца народнага ўльтыматума.

Людзі падтрымалі ініцыятыву і сталі ў ланцуг уздоўж вуліцы. У руках удзельнікі ланцугу трымалі таблічкі з назвамі беларускіх прадпрыемстваў, працаўнікоў каторых яны заклікаюць перастаць баяцца ды далучыцца да ўсебеларускай забастоўкі.

Разам пераможам!
🔴
Фота: Саша Матвеенка
1
Цэнтр Беларускай Салідарнасці шукае прэс-сакратара
Калі ты:
✍️ любіш і ўмееш пісаць;
👌ведаеш беларускую, польскую і расейскую мовы;
🤝любіш кантактаваць людзьмі і журналістамі;
💪 ведаеш падставы відэамантажу і графікі;
🖖 разбіраешся ў СММ;

запрашаем далучыцца да каманды ЦБС!

Дасылайце вашыя матывацыйныя лісты і CV на [email protected].