Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)
7.32K subscribers
2.9K photos
63 videos
5 files
1.49K links
加入频道
📢 Пра нюансы працаўладкавання беларусаў у Польшчы на падставе гуманітарнай візы распавёў тэлеканалу Белсат кіраўнік ЦБС Уладзімір Кобец.

https://www.youtube.com/watch?v=-hoh9zA8Uhk&fbclid=IwAR2VozbEuHYMI5rTvEEO0Q9qrizeRfJjNC5ThEvdhrQCOEToC_ia8gkqzDM
Сябры! Ужо сёння запрашаем вас наведаць " Ноч растраляных паэтаў" у Варшаве.

29 кастрычніка 1937 году адбыўся самы чорны дзень у гісторыі беларускай літаратуры. За адну ноч з 29-га на 30-га карнікі НКВД расстралялі цэлую групу пісьменнікаў, сярод якіх былі Анатоль Вольны, Платон Галавач, Алесь Дудар, Міхась Зарэцкі, Васіль Каваль, Майсей Кульбак, Юрка Лявонны, Валеры Маракоў, Юлі Таўбін, Міхась Чарот ды іншыя.

Усяго ў тую ноч былі знішчаны больш за 100 прадстаўнікоў беларускай творчай і навуковай інтэлігенцыі і дзяржаўнага апарату. Праз некалькі гадоў iх імёны былi рэабілітаваныя. Аднак, нягледзячы на гэта, большасць з iх дагэтуль знаходзіцца ў забыцці.

🤍Што: ушанаванне памяці расстраляных паэтаў Беларусі.
❤️Дзе: помнік ахвярам сталінскіх рэпрэсій Польшчы, Мураноўска, 2.
🤍Калі: сёння, 29 кастрычніка, 19.00.

Запалім знічы, пачытаем вершы, ушануем памяць. Сёння ў Беларусі зноў рэпрэсуюць, катуюць і забіваюць. І гэтая ноч гучыць яшчэ больш востра. Будзьма салідарныя! Жыве Беларусь! ⚪️🔴⚪️

Спасылка на мерапрыемства ў фб: https://www.facebook.com/events/295950588059945/
Forwarded from Кулуары KYKY
«Я в опасности — что делать?» Гайд, как уехать в Польшу и получить убежище (пусть он никогда вам не понадобится, но знать это нужно)

👉
Читать на KYKY
Сёння ў Варшаве ля помніка ахвярам сталінскіх рэпрэсій ўшанавалі памяць беларускіх расстраляных паэтаў.

Акцыя адсылае да ночы з 29 на 30 кастрычніка 1937 года, калі ў мінскай турме НКУС было забіта больш за сто прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі. 22 з іх — пісьменнікі.

Пад час акцыі былі зачытаныя спісы ахвяраў 1937 года дый спіс усіх палітычных вязняў, якія сёння знаходзяцца ў беларускіх турмах.

Удзельнікі прачыталі вершы забітых паэтаў, а таксама свае ўласныя вершы на актуальныя тэмы.

Дзякуем усім прысутным.

@cbs_help
Пачнем з добрых навінаў пра салідарнасць.

З-за COVID-у ўсе рэстараны Варшавы для наведвання былі зачыненыя, у тым ліку натолінскі “Терем-ОК”, які належыць беларусам.

Сябра ЦБС Андрэй Ракевіч перадаў усе прадукты, што былі закупленыя ў рэстаран, на патрэбы беларусаў, якія часова знаходзяцца ў польскіх лагерах для ўцекачоў. Дзякуем!

Салідарнасць мацней за рэпрэсіі⚪️🔴⚪️
📣 Дзяўчаты!📣

Сёння ў 20:00 запрашаем вас на анлайн-знаёмства, якое адбудзецца ў ZOOM-e.

Спасылка з'явіцца за паўгадзіны да сустрэчы у нашым Telegram-чаце: https://yangx.top/joinchat/PwdDYx1M6eny2OASAd1rJQ
Не можам дачакацца вас, неверагодных, пабачыць хоць бы і анлайн. Будзем знаёміцца і ствараць планы на будучыню.

Да сустрэчы!⚪️ 🔴 ⚪️
Ты можаш дапамагчы!

Жэня і яе трое дзяцей жывуць у лагеры для уцекачоў на Таргувку. Сям'і не хапае свежай ежы: бульбы, садавіны, гародніны, мяса і малочкі. Можна замовіць дастаўку ці прывезці асабіста.
Будзем вельмі ўдзячныя кожнаму неабыякаваму чалавеку.

Салідарнасць перад усім!

⚪️ 🔴 ⚪️

I ty możesz pomóc!

Żenia i jej trójka dzieci mieszkają w obozie dla uchodźców na Targówku. Brakuje im świeżej żywności: ziemniaków, owoców, warzyw, mięsa i produktów mlecznych. Możesz zamówić dostawę lub przywieźć osobiście.
Będziemy bardzo wdzięczni każdemu.

Solidarność naszą bronią!
Учора #ЦБС разам з Białska Fundacja Solidarnośći z Białorusią правялі інтэграцыйны пікнік у Бялай Падлясцы для ўцекачоў з Беларусі. Спачатку салідныя закупы, потым дастаўка піццы і супольны грыль.

Дзякуем за ініцыятыву і рэалізацыю Аляксандру Лапко, Паўлу Анушцы і Вользе Кавальковай. Такія хвіліны вельмі каштоўныя для нас!

Салідарнасць перад усім!🔴
📢НОВЫЯ ПРАВІЛЫ ВІЗІТАЎ У ЦБС📢
У сувязі з распаўсюдам COVID-у і цяжкай эпідэміялагічнай сітуцыяй у Варшаве, мы абмяжоўваем сваю працу ў офісе.
❗️Асабістая сустрэча прызначаецца ВЫКЛЮЧНА пасля размовы па нумары +48722722500 ці дамоўленасці праз telegram на той жа нумар.
Мы робім гэтае абмежаванне часова, кіруючыся толькі клопатам пра ваша і наша здароўе.
🙏Калі ласка, прыслухайцеся да нашай просьбы, бо калі каманду ЦБС напаткае вірус – праца цэлага цэнтру спыніцца мінімум на 10 дзён.

Беражыце сябе і блізкіх🤍❤️🤍
Сябры!

Наша юрыстка Вольга Дабравольская распавяла, як працаваць у Польшчы, маючы гуманітарную візу.

Чытайце ў нашай групе ў Facebook: https://m.facebook.com/story.php?story_fbid=150715126766250&id=102070998297330
📢Ужо сёння!
Плануеш вучыцца ў Польшчы? Дапаможам табе патрыхтавацца! Запрашаем на першы live, які датычыцца пераезду і легалізацыі пабыту ў Польшчы. З намі даведаешся, якія патрэбныя дакументы і як будуць выглядаць твае першыя дні пасля прыезду. Да сустрэчы ўжо 4 лістапада а 15:00.

➡️Рэгістрацыя: https://tiny.pl/7nvsv
Праект "Польска-Беларускі Цэнтр Падтрымкі і Інтэграцыі ў Варшаве" прафінансаваны Фондам Міжнароднай Салідарнасці ў рамах польскага супрацоўніцтва МЗС РП.
⚪️🔴⚪️
Planujesz studia w Polsce? Pomożemy Ci się do tego przygotować! Zapraszamy na pierwszy live dotyczący przyjazdu i legalizacji pobytu w Polsce. Z nami dowiesz się, jakie dokumenty musisz przygotować i jak będą wyglądać Twoje pierwsze dni po przyjeździe.
Słyszymy się już 4. listopada o 15:00.

➡️Rejestracja: https://tiny.pl/7nvsv
Projekt "Polsko-Białoruskie Centrum Wsparcia i Integracji w Warszawie" jest dofinansowany przez Fundację Solidarności Międzynarodowej w ramach polskiej współpracy rozwojowej MZS RP.
❤‍🔥1
Гэтай раніцай — невялікая справаздача па выніках нашай працы, а таксама крыху прыемных словаў для Цэнтра Беларускай Салідарнасці.

☑️ Увесь час ад моманту стварэння Цэнтра мы стараемся дапамагаць і аб'ядноўваць людзей вакол дапамогі. І мы вельмі цешымся, калі бачым вынікі вашай неабыякавасці. Для нас — гэта найлепшая ўзнагарода.
☑️ У кастрычніку ЦБС сабраў 2 526,52 злотых і выдаткаваў іх на цёплыя рэчы для ўцекачоў з Беларусі, якія зараз жывуць у Польшчы.

Салідарнасць перад усім!

⚪️ 🔴 ⚪️

Piątek zaczynamy od niewielkiego sprawozdania oraz przyjemnych słów dla Centrum Białoruskiej Solidarności.

☑️ Od momentu stworzenia Centrum staramy się pomagać i jednać ludzi wokół pomocy. Bardzo się cieszymy, kiedy widzimy wyniki naszej pracy. Dla nas to jest najlepsza nagroda.
☑️ W październiku zebrano 2 526,52 zł, które wydatkowaliśmy na ciepłe rzeczy dla uchodźców z Białorusi.

Solidarność naszą bronią!
.
.
.
#cbshelp #ЦБС #Belarus2020 #FreedomBelarus #Выбары2020 #жывебеларусь #верымможампераможам #Солидарность #by4by