Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)
7.34K subscribers
2.85K photos
63 videos
5 files
1.49K links
加入频道
🤔Дзе і як шукаць звесткі аб ахвярах сталінскіх рэпрэсіяў?

Менавіта гэтай тэме быў прысвечаны ўчорашні майстар-клас Ігара Станкевіча. Госці мерапрыемства актыўна задавалі свае пытанні даследчыку і атрымалі каштоўныя парады аб тым, як адшукаць звесткі аб сваіх родных.

А ці ведаеце вы гісторыю сваёй сям’і? Ці закранулі сталінскія рэпрэсіі вашых сваякоў? Пішыце ў каментарах!
​​☝🏻Запрашаем на чарговыя заняткі Мова Нанова ў Варшаве!

Ужо сёння ў Цэнтры Беларускай Салідарнасці адбудуцца заняткі самых захапляльных курсаў беларускай мовы і культуры Мова Нанова! Арганізатары імпрэзы падрыхтавалі для вас шмат гульняў, інтэрактываў і сюрпрызаў, а таксама сустрэчу з вельмі цікавым госцем – вядомым беларускім педагогам Ганнай Севярынец!

Дзе: Цэнтр Беларускай Салідарнасці, Oleandrów 6/2
Калі: 25 кастрычніка,18.30
Каб трапіць на мерапрыемства, дастаткова зарэгістравацца па спасылцы
https://b24-y93iof.bitrix24.site/
​​🔍Поиск! Для польского документального фильма ищем беларусов и беларусок, которые были вынуждены переехать в Варшаву! Если вы готовы поделиться своей историей, напишите нам в @dziedantos
​​👍Помощь от волонтёров Центра Беларуской Солидарности!

Центр Беларуской Солидарности (ЦБС) - это организация объединяющая десятки людей, желающих помочь беларусам, переехавшим в Польшу!

Важной частью нашей команды является волонтёрская сеть. Чем же вам могут помочь люди, которые добровольно вызвались поддерживать наших соотечественников в трудной ситуации? Ответ на этот вопрос содержится в нашей информационной брошюре по ссылке https://cutt.ly/YRAJDlB. Из неё вы можете узнать обо всех видах помощи от волонтёров, которую может получить любой обратившийся к нам беларус, а также прочитать небольшие правила взаимодействия между волонтёром и получающим помощь! Обратиться за поддержкой наших героев вы можете, позвонив или написав на нашу инфолинию +48668205177 (в том числе в телеграм).

Хочешь помочь в реализации нашей цели? Переходи по ссылке и заполни анкету волонтёра! https://cutt.ly/Mv5odyq

Мы ценим инициативу, самостоятельность и готовность брать на себя ответственность. У нас есть самые разные задачи, так что ты точно сможешь найти применение своим навыкам и знаниям. Мы встречаемся, проводим тренинги для волонтеров, оказываем поддержку и вместе делаем жизнь переехавших беларусов немного лучше :)
1
​​Ноч расстраляных паэтаў у Варшаве

29 кастрычніка 2021 года беларусы па ўсім свеце будуць узгадваць адную з самых страшных падзеяў у гісторыі нашай краіны ў межах акцыі «Ноч расстраляных паэтаў». У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў сутарэннях менскай унутранай турмы НКУС было расстраляла больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі.

Цэнтр Беларускай Салідарнасці запрашае беларусаў Варшавы далучыцца да Акцыі Памяці!

У праграме:
• вершы закатаваных паэтаў і беларускіх палітвязняў
• знакавыя для беларусаў песні

Сустракаемся а 18 гадзіне каля помніку Poległym i Pomordowanym na Wschodzie ( ul. Muranowska 2, Warszawa)
📣Запрашаем на бясплатныя экскурсіі, прымеркаваныя да Дзядоў у Варшаве

Напярэдадні старажытнага беларускага свята Дзядоў запрашаем на бясплатныя экскурсіі па Павонзкіх могілках.

Калі: 30 кастрычніка. Можна абраць зручны час (11.00, 13.00 ці 15.00)
Каб трапіць на экскурсію, зарэгіструйцеся ў гугл-форме па спасылцы
https://cutt.ly/vRFsKX9
Мы звяжамся з вамі і паведамім дакладнае месца збору.

Мы ня першыя, хто па розных прычынах з'язджаў з Беларусі. Па ўсім свеце ёсць пахаванні нашых землякоў, якія збягалі з радзімы ці шукалі лепшай долі ў далёкіх краях. Асабліва шмат беларускіх пахаванняў на Павонзкіх могілках.

Гэта самыя старыя могілкі польскай сталіцы, дзе пахавана шмат важных для беларускай культуры асобаў: Станіслаў Манюшка, адзін з кіраўнікоў паўстання 1863 года Баляслаў Аскерка, гетман ВКЛ Міхал Казімір Агінскі, адзін з першых беларускамоўных паэтаў Вінцэсь Каратынскі, этнограф Міхал Федароўскі, нарачоная Каліноўскага Марыя Ямант. Падчас экскурсіі мы распавядзем іх гісторыі і пабачым іх пахаванні.
​​Восеньскія Дзяды ў Варшаве!

30 кастрычніка а 17.00 у Centrum Lokalne Żoliborz (ul. Rydygiera 6b) адбудзецца імпрэза, прысвечаная славянскаму святу Дзяды.

У ПРАГРАМЕ:
♦️ супольныя спевы a cappella: польскі гурт традыцыйных спеваў Stara Śpiewka і польска-беларуская група Jasakara
♦️ мурал, створаны сумесна беларускімі і польскімі мастакамі
♦️ дзіцячая зона – TEATR TUT
♦️ танец з Wachlarzami Bojowymi
♦️ выступленне піяніста Максіма Дарошкі
♦️ пастаноўка абраду Восеньскія Дзяды – Lesza Ślężyńska
♦️ стварэнне месца памяці – мапа, на якой мы пазначым месцы паходжанняў нашых продкаў

Мерапрыемства рэалізавана Аланай Айворы. Музычная аранжыроўка – Аляксандра Шчарбакова. Арганізатары заклікаюць прытрымлівацца «zero waste», таму рэкамендуюць прынесці свае ўласныя кубкі. Запрашаем!
​​Ужо сёння! Ноч расстраляных паэтаў у Варшаве

29 кастрычніка 2021 года беларусы па ўсім свеце будуць узгадваць адную з самых страшных падзеяў у гісторыі нашай краіны ў межах акцыі «Ноч расстраляных паэтаў». У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў сутарэннях менскай унутранай турмы НКУС было расстраляла больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі.

Цэнтр Беларускай Салідарнасці запрашае беларусаў Варшавы далучыцца да Акцыі Памяці!

У праграме:
• вершы закатаваных паэтаў і беларускіх палітвязняў
• знакавыя для беларусаў песні

Сустракаемся 29 кастрычніка а 18 гадзіне каля помніку Poległym i Pomordowanym na Wschodzie ( ul. Muranowska 2, Warszawa)
​​✔️ВАЖНАЯ ИНФОРМАЦИЯ О СРОКАХ ОЖИДАНИЯ ПОМОЩИ!

Дорогие друзья, хотим обратить ваше внимание на то, что в связи с многократно возросшим количеством обращений мы не всегда можем ответить на ваш запрос моментально. В последнее время в Центр Беларуской Солидарности приходит до 500 обращений в неделю, что для нашей небольшой команды является огромным количеством кропотливой работы.

В связи с вышеуказанными фактами мы информируем вас, что в соответствии со стандартами предоставления помощи ваше срочное обращение может рассматриваться до 3 рабочих дней, запрос, не имеющий срочного характера - до 7 дней, а в случае обращений по вопросам легализации пребывания – до 14 дней. Также стоит отметить, что в случае, если вы позвонили на нашу инфолинию, но у вас не получилось дозвониться с первого раза, лучшим решением будет дождаться обратного звонка нашего специалиста, который свяжется с вами сразу же, когда до вас дойдёт очередь.

Мы делаем всё возможное для того, чтобы оптимизировать наши рабочие процессы и уделять помощь максимальному количеству беларусов в максимально короткие сроки. Благодарим вас за терпение и ждём ваших новых обращений на нашу инфолинию +48668205177 (можно звонить и писать в Telegram)! Рабочее время с 10 до 18, с понедельника по пятницу.
📣Запрашаем на заняткі "Мова нанова з Варшавы!"

Дзе: Цэнтр Беларускай Салідарнасці, Oleandrów 6/2.
Калі: 18:30, 1 лістапада

У першы дзень лістапада арганізатары не маглі абмінуць увагай Дзяды. Разам з дасведчанай госцяй, кандыдаткай навук у галіне фалькларыстыкі Аленай Ляшкевіч вы даведаецеся нешта новае пра гэта свята, паразважаеце і ўспомніце цікавыя гісторыі з жыцця нашых продкаў!

Ці ўсе памерлыя лічыліся дзядамі? Што азначае слова "дзед" у беларускай літаратурнай і дыялектнай мове? Якая сімволіка гэтага свята?

Ужо ў гэты панядзелак вы атрымаеце адказы на гэтыя і іншыя пытанні! Таксама ў праграме важная тэма па граматыцы, падарункі самым актыўным слухачам, а таксама кава/гарбата (прыносьце з сабой любімае печыва).
Для дзетак арганізаваная арт-зона🎨🖌
Памятайце пра бяспеку😷

Для тых, хто не зможа прыехаць, прапануем далучыцца анлайн па спасылцы https://b24-y93iof.bitrix24.site/