Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)
7.34K subscribers
2.84K photos
63 videos
5 files
1.49K links
加入频道
❗️Урачыстае адкрыццё развязкі Вольнай Беларусі ў Варшаве!

Гарадская рада Варшавы прыняла рашэнне аб наданні адной з развязак у раёне Урсынаў назвы Вольнай Беларусі.

Ініцыятарамі з’яўляення кальцавой развязкі Вольнай Беларусі сталі Цэнтр Беларускай Салідарнасці, ініцыятыва Вольная Беларусь і рух Polska 2050!

Учора мы паслалі важны сігнал для беларусаў, што мы не забываемся пра іх барацьбу за свабодную і дэмакратычную Беларусь і будзем падтрымліваць іх на гэтым шляху. – сказаў Павел Ленарчык, прадстаўнік Polska 2050.

Гэтае месца – праява павагі да беларусаў, хто застаецца ў Беларусі, тых беларусаў, якія былі вымушаныя зʼехаць з краіны - адзначыў Валер Кавалеўскі, кіраўнік офісу Святланы Ціханоўскай.

Акрамя таго адбыліся выступы прадстаўніцы ЦБС Аліны Коўшык і Polska 2050 Ганны Гіль-Пёнтек і Міхала Кабоска, якія нагадалі пра важнасць дапамогі беларусам і тое, што нягледзячы на рознагалоссі, усе партыі Польшчы падтрымліваюць барацьбу нашых суайчыннікаў. Фінальнай кропкай стаў выступ Вольнага Хору!
Яшчэ трохі здымкаў з сённяшяга ўрачыстага адкрыцця Ronda Wolnej Białorusi ў Варшаве!

Фота: Алена Сенкевіч
​​☝🏻Запрашаем на чарговыя заняткі Мовананова ў Варшаве!

Ужо ў бліжэйшы панядзелак у Цэнтры Беларускай Салідарнасці адбудуцца заняткі самых захапляльных курсаў беларускай мовы і культуры Мовананова! Арганізатары імпрэзы падрыхтавалі для вас шмат гульняў, інтэрактываў і сюрпрызаў, а таксама сустрэчу з вельмі цікавым госцем – спеваком Зміцерам Вайцюшкевічам!

Дзе: Цэнтр Беларускай Салідарнасці, Oleandrów 6/2
Калі: 18 кастрычніка,18.30
Каб
трапіць на мерапрыемства, дастаткова зарэгістравацца па спасылцы https://b24-y93iof.bitrix24.site/
👍1
Як скласці свой радавод?

Хіба што кожны з нас задаецца гэтым пытаннем у пэўны перыяд свайго жыцця. Учора ў Цэнтры Беларускай Салідарнасці адбыўся майстар-клас Ігара Станкевіча, прысвечаны гэтай важнай справе.

Неўзабаве ў вас будзе магчымасць паглядзець выступ Ігара ў відэафармаце на нашым youtube-канале Dakladna! Падпішыцеся ўжо зараз, каб не прапусціць прэм’еру! https://www.youtube.com/channel/UCxhMCWtJ-Edbxko1YD5AyOg/featured
​​❗️Единый сборник юридических советов о жизни в Польше!

Вот уже больше года директор департамента правовой защиты Центра Беларуской Солидарности Ольга Добровольская писала для вас юридические советы, касающиеся самых разных аспектов жизни в Польше. Для вашего удобства мы систематизировали и актуализировали все ранее написанные советы и собрали их в едином сборнике!

Из документа вы можете узнать об основных правах и обязанностях иностранца в Польше, процедурах легализации пребывания и трудоустройства, аспектах получения международной защиты, а также можете найти ответы на многие социально-бытовые и медицинские вопросы.

Просим вас о максимальном распространении данного сборника и надеемся, что кропотливая работа департамента правовой защиты ЦБС упростит для вас адаптацию к жизни в другой стране!

https://cutt.ly/NRs6RhA

Projekt "Polsko-Białoruskie Centrum Wsparcia i Integracji" jest dofinansowany przez Fundację Solidarności Międzynarodowej w ramach polskiej współpracy rozwojowej Ministerstwa Spraw Zagranicznych RP.
👍4
​​🔥Запрашаем на сустрэчу з Сяргеем Чалым!

Ужо ў гэты чацвер у Цэнтры Беларускай Салідарнасці адбудзецца сустрэча з вядомым эканамістам, аналітыкам і з нядаўняга часу адным з самым папулярных беларускіх блогераў – Сяргеем Чалым!
Падчас мерапрыемства вы будзеце мець магчымасць задаць сваё пытанне!

Калі: 21 кастрычніка, 18:30.
Дзе: Цэнтр Беларускай Салідарнасці, Варшава, Oleandrów 6/2.

Каб трапіць на мерапрыемства, неабходна запісацца ў каментарах пад гэтым пастом і чакаць пацверджання вашага візіту з нашага боку. Колькасць месцаў абмежаваная!