Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)
7.34K subscribers
2.84K photos
63 videos
5 files
1.49K links
加入频道
❗️Урачыстае адкрыццё развязкі Вольнай Беларусі ў Варшаве!

Гарадская рада Варшавы прыняла рашэнне аб наданні адной з развязак у раёне Урсынаў назвы Вольнай Беларусі.

Ініцыятарамі з’яўляення кальцавой развязкі Вольнай Беларусі сталі Цэнтр Беларускай Салідарнасці, ініцыятыва Вольная Беларусь і рух Polska 2050!

Учора мы паслалі важны сігнал для беларусаў, што мы не забываемся пра іх барацьбу за свабодную і дэмакратычную Беларусь і будзем падтрымліваць іх на гэтым шляху. – сказаў Павел Ленарчык, прадстаўнік Polska 2050.

Гэтае месца – праява павагі да беларусаў, хто застаецца ў Беларусі, тых беларусаў, якія былі вымушаныя зʼехаць з краіны - адзначыў Валер Кавалеўскі, кіраўнік офісу Святланы Ціханоўскай.

Акрамя таго адбыліся выступы прадстаўніцы ЦБС Аліны Коўшык і Polska 2050 Ганны Гіль-Пёнтек і Міхала Кабоска, якія нагадалі пра важнасць дапамогі беларусам і тое, што нягледзячы на рознагалоссі, усе партыі Польшчы падтрымліваюць барацьбу нашых суайчыннікаў. Фінальнай кропкай стаў выступ Вольнага Хору!
Яшчэ трохі здымкаў з сённяшяга ўрачыстага адкрыцця Ronda Wolnej Białorusi ў Варшаве!

Фота: Алена Сенкевіч
​​☝🏻Запрашаем на чарговыя заняткі Мовананова ў Варшаве!

Ужо ў бліжэйшы панядзелак у Цэнтры Беларускай Салідарнасці адбудуцца заняткі самых захапляльных курсаў беларускай мовы і культуры Мовананова! Арганізатары імпрэзы падрыхтавалі для вас шмат гульняў, інтэрактываў і сюрпрызаў, а таксама сустрэчу з вельмі цікавым госцем – спеваком Зміцерам Вайцюшкевічам!

Дзе: Цэнтр Беларускай Салідарнасці, Oleandrów 6/2
Калі: 18 кастрычніка,18.30
Каб
трапіць на мерапрыемства, дастаткова зарэгістравацца па спасылцы https://b24-y93iof.bitrix24.site/
👍1