Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)
7.35K subscribers
2.84K photos
63 videos
5 files
1.48K links
Запісацца на юрыдычную кансультацыю: @cbshelp, у школу: @CBSschool
加入频道
📣ЦБС на сустрэчы беларускай дыяспары ў Германіі

Прадстаўніца ЦБС Надзея Лучанок прыняла ўдзел у арганізаванай беларускай дыяспарай у Германіі канферэнцыі, падчас якой яна выступіла ў рамках панэльнай дыскусіі «Вопыт у працы з бежанцамі з Беларусі ва Украіне, Польшчы, Літве і Германіі».

Надзея падзялілася багатым досведам нашай арганізацыі, падкрэсліла для нас цікавыя практыкі дапамогі іншых дыяспараў, а таксама абмеркавала з нашымі калегамі магчымасці для супрацы і паляпшэння нашай работы. Ад усяго сэрца дзякуем арганізатарам і ўдзельнікам сустрэчы за плённую працу! У салідарнасці наша сіла!
Спектакль для учеников школки ЦБС!

В прошедшие выходные в нашей школке состоялся мастер-класс «Играем и рисуем театр», проведенный группой Teatr Tut!

Актеры, режиссеры и художники помогли нашим ребятам придумать свою сказку, создать для нее персонажей и построить декорации. 2 часа развивающих занятий закончились настоящим маленьким спектаклем, дебют которого смогли посетить родители!

Благодарим Teatr Tut за приготовление шоу, а также браво нашим подрастающим актерам!
​​Святлана Ціханоўская падчас свайго візіту ў Польшчу наведала Цэнтр Беларускай Салідарнасці
🔥«Вы мяне сустракаеце так афіцыйна, але я прыходжу сюды нібыта дадому!»

Менавіта з гэтымі словамі завітала да нас Святлана Ціханоўская! У рамках свайго візіту ў Польшчу нацыянальная лідарка Беларусі наведала Цэнтр Беларускай Салідарнасці, у якім адбыўся шэраг працоўных сустрэчаў! Вельмі цёплай дэталлю стала тое, што Святлана пакінула на люстры сваё віншаванне з нагоды гадавіны ЦБС!

Акрамя таго, валанцёры Штабу сустрэліся з нашымі актывістамі, каб падзяліцца досведам работы і дапамогі ўцекачам з Беларусі і выпрацаваць агульныя падыходы ў вырашэнні актуальных праблем!

На вечаровай сустрэчы Святланы Ціханоўскай з беларусамі Варшавы выступіла ў тым ліку прадстаўніца нашай арганізацыі Аліна Коўшык, якая ў чарговы раз заклікала да еднасці і салідарнасці з нашымі суайчыннікамі!

Заключнай часткай візіту стала сустрэча з прадстаўнікамі беларускіх арганізацыяў у Польшчы, падчас якой былі абмеркаваныя планы па яшчэ больш шырокай падтрымцы беларусаў як за мяжой, так і на нашай Радзіме!