Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)
7.34K subscribers
2.84K photos
63 videos
5 files
1.48K links
Запісацца на юрыдычную кансультацыю: @cbshelp, у школу: @CBSschool
加入频道
​​Слуханні па Беларусі ў Хельсінскай камісіі!

Ужо сёння адбудзецца паседжанне Хельсінскай камісіі, прысвечанае праблеме рэпрэсіяў у Беларусі. Хельсінкская камісія – гэта структура ўрада ЗША, якая сочыць за выкананнем Хэльсынскіх пагадненняў і прасоўвае правы чалавек. У камісію ўваходзяць чальцы Сената ЗША, Палаты прадстаўнікоў Дзярждэпу, міністэрства абароны і міністэрства гандлю ЗША.

Падчас паседжання выступяць Серж Харытонаў (iSANS), Таццяна Хоміч (каардынатар каманды В.Бабарыка і сястра Марыі Калеснікавай), Дэвід Крамер (Міжнародны Універсітэт Флорыды), Сяргей Зіркацкі (офіс Святланы Ціханоўскай)

Пачатак трансляцыі а 20.30 па Варшаве https://www.youtube.com/user/HelsinkiCommission

Эксперты прадставяць абноўленую інфармацыю аб бягучай сітуацыі ў Беларусі, а таксама прапануюць магчымыя меры ўраду ЗША ў адказ на рэпрэсіўную палітыку рэжыму Лукашэнкі ў адносінах да беларускага народу.
​​☝🏻Травля ребёнка в школе и садике. Что делать?

Достаточно актуальной проблемой остаётся вопрос буллинга в школе. На эту тему написаны сотни книг и сняты тысячи фильмов, однако никто не застрахован от попадания в такую ситуацию. Во время нашего следующего вебинара мы поговорим о том, что нужно или ненужно делать, если ваш ребёнок стал жертвой буллинга, и как ему помочь выбраться из трудного положения.

Когда: 23 сентября, 17.00
Где: Принять участие в мероприятии можно,
перейдя по ссылке
(кроме того, будет обеспечена трансляция на странице Facebook беларуско-польского школьного совета)

📣 Спикер мероприятия - Вадим Ивановский, профессиональный психолог. Во время нашего вебинара вы сможете задать все волнующие вас вопросы.

Модератором вебинара выступит Стася Глинник (Беларускі Моладзевы Хаб).

Projekt współfinansowany ze środków Polsko-Amerykańskiej Fundacji Wolności w ramach programu RITA - Przemiany w regionie, realizowanego przez Fundację Edukacja dla Demokracji.
​​🙋🏻‍♀️Спевы і танцы з Таццянай Грыневіч!

Сябры! Запрашаем на спеўна-танцавальную сустрэчу з Таццянай Грыневіч, якая завітае да нас са Стамбула! Таццяна – першая скрыпка беларускіх пратэстаў 2020, якая запальвала сэрцы многім беларусаў каля Чырвонага касцёлу, а таксама на шматлікіх дваровых канцэртах. У праграме песні на словы беларускіх класікаў і песні пратэстаў, танцы і смачная гарбата!

Вечарына адбудзецца 25.09.2021 а 17.00 па адрасе Oleandrów 6/2, Цэнтр Беларускай Салідарнасці. Уваход вольны. Данаты для Таццяны вітаюцца
❤️
​​⚡️Запрашаем на курсы Мовананова ў Варшаве!

Ужо ў гэтую нядзелю ў Цэнтры Беларускай Салідарнасці адбудзецца знаёмства з захапляльнымі курсамі беларускай мовы і культуры Мовананова! Арганізатары імпрэзы падрыхтавалі для вас шмат гульняў, інтэрактываў і сюрпрызаў, а таксама неверагоднага госця – лідара гурту Dzieciuki, музыку Алеся Дзянісава.

Дзе: Цэнтр Беларускай Салідарнасці, Oleandrów 6/2
Калі: 26 верасня, 18.00
Уваход вольны!
​​☝🏻Важная інфармацыя аб перапісе насельніцтва 2021 для беларусаў у Польшчы!

Нагадваем вам, што 30 верасня 2021 года ў Польшчы скончыцца нацыянальны перапіс насельніцтва.
Згодна з дзейсным заканадаўствам кожны, хто прыехаў на тэрыторыю Польшчы да 1 красавіка 2021 году, мае абавязак у ім паўдзельнічаць, а няўдзел можа пагражаць штрафам да 5.000 злотых.

Запоўніць анкету можна па спасылцы https://nsp2021.spis.gov.pl. Падрабязная інструкцыя па запаўненню анкеты даступная на афіцыйным сайце Галоўнага Статыстычнага Бюро Польшчы на рускай мове. https://cutt.ly/avlY6aN. Калі ў вас не атрымоўваецца прайсці перапіс на сайце, вы можаце зрабіць гэта па тэлефону 222799999.

А вы ўжо ўзялі ўдзел у перапісе
​​🙋🏻‍♀️Ужо сёння! Спевы і танцы з Таццянай Грыневіч!

Сябры! Запрашаем на спеўна-танцавальную сустрэчу з Таццянай Грыневіч, якая завітае да нас са Стамбула! Таццяна – першая скрыпка беларускіх пратэстаў 2020, якая запальвала сэрцы многім беларусаў каля Чырвонага касцёлу, а таксама на шматлікіх дваровых канцэртах. У праграме песні на словы беларускіх класікаў і песні пратэстаў, танцы і смачная гарбата!

Вечарына адбудзецца 25.09.2021 а 17.00 па адрасе Oleandrów 6/2, Цэнтр Беларускай Салідарнасці. Уваход вольны. Данаты для Таццяны вітаюцца
❤️
🔥Толькі паглядзіце, у якой атмасферы прайшлі спевы і танцы з Таццянай Грыневіч! Шчыра дзякуем Таццяне за прыгожыя песні і падораныя нам эмоцыі. Мы з нецярпеннем чакаем новых сустрэч!

Фота: Глеб Аляксандраў
​​Ужо сёння! Запрашаем на курсы Мовананова ў Варшаве!

У гэтую нядзелю ў Цэнтры Беларускай Салідарнасці адбудзецца знаёмства з захапляльнымі курсамі беларускай мовы і культуры Мовананова! Арганізатары імпрэзы падрыхтавалі для вас шмат гульняў, інтэрактываў і сюрпрызаў, а таксама неверагоднага госця – лідара гурту Dzieciuki, музыку Алеся Дзянісава.

Дзе: Цэнтр Беларускай Салідарнасці, Oleandrów 6/2
Калі: 26 верасня, 18.00
Уваход вольны!
👍МоваНанова ў Цэнтры Беларускай Салідарнасці!

Сёння адбыліся першыя заняткі самых папулярных курсаў беларускай мовы і культуры МоваНанова! У рамках мерапрыемства прайшло знаёмства з курсамі і выступ выбітнага беларускага музыкі, удзельніка гурта Dzieciuki Алеся Дзянісава! Мы дзякуем арганізатарам і ўдзельнікам курсу, а таксама запрашаем усіх жадаючых далучыцца да наступных заняткаў 4 кастрычніка!