By_Help
779 subscribers
125 photos
5 videos
271 links
Зь 2017 года дапамагаем ахвярам рэпрэсій. Аплочваем палітычныя штрафы, пазовы, адвакатаў палітзьняволеным, рэабілітацыю былым палітвязьням

Сувязь: t.me/eolonir
加入频道
Для тых, хто кажа, што няма сістэмных праграм падтрымкі палітвязьняў: у 2023 годзе мы патрацілі сямізначную суму на медычную рэабілітацыю і асацыяваныя выдаткі (шэлтэры, дапамога з рэінтэграцыяй і падобнае) для былых палітвязьняў за мяжой. Унутры Беларусі мы патрацілі меньш, але ў праграму былі ўключаныя дзясяткі чалавек з былых палітзьняволеных. Мы чакаем, што ў 2024 годзе выйдзем на сямізначную падтрымку ўнутры РБ.


Bit.ly/byhelpme - для адвакатаў, пазоваў, штрафаў
Bit.ly/recoveryby - для медычнай рэабілітацыі былых палітзьняволеных
9
Нагадваем базавыя прынцыпы бясьпекі камунікацыі з нашай камандай.

ФОРМЫ
Падаць на дапамогу можна выключна празь дзьве формы, якія мы паўтараем з допісу ў допіс. Ніякіх іншых формаў нашай кампаніі не належыць!

Bit.ly/byhelpme - штрафы, пазовы, адвакаты
Bit.ly/recoveryby - медычная рэабілітацыя палітвязьняў

КАМУНІКАЦЫЯ
Мы камунікуем з акаўнту @michas_help, калі справа датычыць рэабілітацыі. Калі з вамі лістуюцца зь іншага аку - гэта ня мы.
Калі справа датычыць штрафаў ці пазова, валянтэр зьвяжацца з вамі з свайго працоўнага аку. Яго заўжды можна верыфікаваць ці праз прыватныя паведамленьні тут, ці напісаўшы да кіраўніка кампаніі, які камунікуе толькі і выключна з тг @eolonir.

Памятайце, калі ласка, што базавую бясьпеку, калі пішаце з РБ: VPN, чыстка гісторыі, чыстка паведамленьняў.

Дзякуй!
👍2🤬2
У мяне радасьць.
Упершыню з 2020 года дошка BY_help стабільна паказвае максімум 10 задач на аплату. Бо цяпер мы падхапляем, апрацоўваем, імгненна выстаўляем і амаль імгненна аплочваем.

Я памятаю, калі ў 2020 годзе ў нас вісела па 700 адкрытых задач у нейкія моманты. Калі ў 2021 мы зьмянілі сістэму ўліку, колькасьць на аплату заўжды была трохзначнай.

Зараз, вядома, і запытаў стала меней - але іхны сярэдні памер павялічыўся ў разы ў параўнаньні зь сярэднімі €209 на канец 2020. Мы даем рады.

Bit.ly/byhelpme - штрафы, пазовы, адвакаты
Bit.ly/recoveryby - рэабілітацыя палітычных унутры і за мяжой
👍11🤬21
- Быў там адзін сьпявак, у якога была песьня пра хараство ягонага роднага горада. І яны на радыё ўзялі й дадалі ў трэк гук салдацкіх ботаў па жвіры. І пусьцілі пагалоску, што калі гэтая песьня з’явіцца ў этэры - значыць рэвалюцыя пачалася.
- Як называлася тая песьня?
- Grandola Vila Morena.

Партугальская рэвалюцыя мела лідарамі сярэднюю ланку армейскага афіцэрства, агульную стому ад дэлюзій Салазара й дзесяць год перакананьняў. У яе не было лідараў на верхнім шчэблю арміі ці грамадства. Яны з’явіліся пазьней.

Таму нашая бязьлідарская рэвалюцыя мо й таксама не была такой бязглуздай. Проста на нашым баку не было лейтэнантаў і капітанаў. Хаця, можа быць, калі б пратэстоўцы прарвалі пару кардонаў, у якіх, паводле іх уласных словаў, салдацікі сц*ліся ад віду натоўпу - яны б з’явіліся.

Таму я спадзяюся, што наступным разам ьам будуць прарваныя кардоны.

І спадзяюся гэта будзе ў 2024 годзе.

З Калядамі. Хай у 2024 годзе ў нашай кампаніі зьнікне сэнс.
13🔥1
Былы палітвязень атрымаў два гады па справе Зэльцэра й быў вызвалены ў студзені 2023 года. Цяпер яму далі яшчэ год за камэнтары.

Сістэма не адпусьціць. Будуць саджаць паўторна, ці дадаваць да тэрміну, як Шарэндзе-Панасюк.

Каб зусім забясьпечыцца, выхад адзін: выйшаўшы - з’яжджаць.

Кантакты BY_help:

bit.ly/byhelpme - штрафы, адсідкі, адвакаты, пазовы, зьвязаныя з пратэстамі
bit.ly/recoveryby - медычная рэабілітацыя былых палітычных

Нашыя тг і емайл-кантакты:
@michas_help (для рэабілітацыі)
@eolonir (мой просты кантакт)
[email protected]
Я вам добрых навінаў прынёс.

У BY_help ад сёньня з’явілася магчымасьць дапамогі дзецям палітычных, якія яшчэ сядзяць. Кірункі - любая медыцына, рэабілітацыя (у тым і доўгатэрміновая), санаторыі. Геаграфія - унутры Беларусі і замежжа.

Мы ўжо некалькі месяцаў апякуемся некалькімі дзеткамі, але гэта было з нашага рэзэрву. Цяпер з’явілася магчымасьць ахапіць 50 дзетак.

Заяўкі можна падаваць на bit.ly/recoveryby, дзе іх падхопіць валянтэр кірунку.

Як звычайна, мы каардынуемся з Фонд солидарности BYSOL/Belarus solidarity foundation ды іншымі праграмамі.
👍102
Forwarded from STRYZHAK
Швецыя адмовіла ў палітычным прытулку сям’і Канстанціна Сярогіна - аператара Ціханоўскага. Сёння практыка шведскай міграцыйнай службы у падтрымцы беларускіх аплікацый пра ўцякацтва найгоршая ў ЕС. Калі прымаеце рашэнне шукаць прытулку менавіта ў Швецыі, маеце выключна высокі шанец на адмову.
🤬20
Вядома, мы спадзяемся, што нашыя паслугі не спатрэбяцца ўжо ў 2024 годзе, але пакуль яны патрэбныя - мы працуем.

Кампанія BY_help працягвае кампенсаваць штрафы, адсідкі6 адвакатаў і так званыя "пазовы" ўнутры Беларусі і за мяжой. Форма заяўкі - bit.ly/byhelpme

Мы таксама вядзем найбуйнейшую праграму рэабілітацыі былых палітычных вязьняў за мяжой і ўнутры Беларусі. Форма заяўкі: bit.ly/recoveryby

Мы таксама дадалі кірунак рэабілітацыі дзяцей палітзьняволеных, якія ўсё яшчэ сядзяць. Пакуль мы можам узяць да 50 дзетак. Форма заяўкі bit.ly/recoveryby

Верыфікаваныя кантакты праграм у тэлеграме:
@michas_help - для праграмы рэабілітацыі палітычных
@alisa_helpby - для праграмы дапамогі дзецям палітзьняволеных
@eolonir - для верыфікацыі асабістых працоўных акаў валянтэраў.
Nizkiz, якіх сёньня затрымалі, усю дарогу жылі у Беларусі. Гэта быў іх сьвядомы выбар не з’яжджаць.

Чаму прапаганда сьцьвярджае, што яны з’ехалі? Бо прапаганда пздзць. І ім таксама вельмі трэба карцінка, як там за мяжой кепска, што людзі вяртаюцца нават каб сесьці ў турму.

Правярайце факты, калі ласка. А то выйдзе як з NYTimes, якая лічыла Хамас слушнай крыніцай інфармацыі.

Ну і давайце ўсё ж ня кідацца на тых, хто застаецца. З’ехаўшы вяртацца ня трэба. Але на не з’яжджаць ёсьць тысячы прычын. Ня ўсе былыя палітычныя выязджаюць з краіны, нават пад пагрозай паўторнага арышту.
28👍3
Галоўнае ўсё ж правільна расстаўляць прыярытэты.

1. Пасадзіла Nizkiz ня іхная пастава да паездак празь мяжу, а рэжым. Як і дзясяткі тых, каго штодзень арыштоўваюць у Беларусі.

2. У людзей ёсьць сотні прычын не пакідаць Беларусь. З'ехала паўмільёны, засталося дзевяць. Нават былыя палітвязьні, каторыя штодзень рызыкуюць паўторным арыштам, далёка не заўсёды выяжджаць. Менавіта таму мы ў BY_help і разьвіваем праграму рэабілітацыі былым палітычным унутры краіны. Іх настолькі шмат, што мы пакуль пакрывае ня больш за 1/3 патрэбы. Мо ў 2024 удасца дацягнуць да большага.

3. Тэрміны залежаць выключна ад асабістых акалічнасьцяў. Нам вядомыя два выпадкі, калі праз арыштаваных спрабавалі раскруціць сетку структур унутры краіны. Доўга спрабавалі. Не ўдалося. І помстай за марна патрачаны час сталі цяжкія артыкулы і тэрміны 8+.

4. Супраца не дапамагае. Зянковіч адзіны пайшоў на яе з усёй кагорты арыштаваных, сярод каго быў Фядута. Атрымаў на год больш. У лепшым выпадку скінуць паўгады з тэрмінам ў 15 год.

5. Тых, хто пойдзе на зусім поўнае ратаваньне сваёй скуры, як Пратасевіч, паюзаюць і выкінуць. Так, ён на волі, але для іх ня стаў сваім, для нас стаў чужым. І Пратасевіч - тавар штучны. Як і Васкрасенскі.

Бо сістэма, калі ня садзіць, імкнецца чалавека зьнішчыць маральна. Нічога новага. У "1984" апісваецца акурат такая гісторыя.
👍21🔥1
Эпілёг да дыскусіі пра Nizkiz.

Сёньня на вочы мне трапіўся артыкул "Нівы" з уводзінамі "уладальнікі карты паляка з'яжджаюць, а іх месца займаюць расейцы".
Гэта яшчэ адна з прычын, чаму я больш не хачу крытыкаваць тых, хто адмовіўся з'яжджаць. Ясна, што BY_help будзе куды меней працы, калі ўсе засьветленыя актывісты зваляць, бо паляваць у тых, хто трапляецца на ўсяго пары фотак - больш складана чым на Нізкізаў ці Торбэнд ці падобных ім. Зь іншага боку - "іх месца займаюць расейцы".

Мы ведаем, што такое, калі твае месца займаюць расейцы. Мы, балты, украінцы, казахі прайшлі гэта ў трыццатых - васьмідзесятых. Вынікам стала нашая амаль поўная русіфікацыя, а латышы ледзь ня сталі меншасьцю на сваёй зямлі, патрывай савок яшчэ год пяць.

З гэтай сітуацыі няма нармальнага выхаду. Ясна, што калі ты ўцёк, бо былі падставы - то вяртацца ня трэба. Гэта самабойства. На свабодзе можна зрабіць куды больш. Але для тых, хто не з'ехаў, мы вырашаць, усё ж, права ня маем. Мы можам патлумачыць ім усе рызыкі і тое, што мы можам зрабіць для іх і іх сваякоў, калі здарыцца найгоршы сцэнар. Я штодзень кансультую па 5-7 чалавек, якія спрабуюць для сябе вырашыць, што рабіць. Але рашэньне ім прымаць самім.

Для сябе я вырашыў так.
20👍6
Толькі я пасьпеў парадавацца, што колькасьць заявак у чарзе на аплату ўпала да адназначнай лічбы, як іх ужо ізноў больш за дваццаць і яшчэ куча ў чарзе на апрацоўку. І гэта пры тым, што я плачу іх у рэжыме рэальнага часу.

Ну што ж. Нагадваю формы заяўкі на дапамогу:

bit.ly/byhelpme - штрафы, адвакаты
bit.ly/recoveryby - рэабілітацыя палітзьняволеных

І нашыя афіцыйныя тг-кантакты:

t.me/eolonir - для верыфікацыі нашых супрацоўнікаў

t.me/michas_help - для кантактаў па рэабілітацыі былых палітзьняволеных

t.me/alisa_helpby - для дапамогі дзецям зьняволеных.
👍113
Яшчэ адзін палітвязень памёр за кратамі.

Гэта Вадзім Храсько, які атрымаў 3 гады па арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Хутчэй за ўсё, за данаты. За краты яго адправіў сумнавядомы Сяргей Хрыпач, хоць ведаў, што стан здароўя Вадзіма можа не дазволіць яму перажыць зняволенне.

Паводле прысланай нам інфармацыі, яго вывезлі ў шпіталь ужо тады, калі не было шанцаў на выратаванне.

Гэта ўжо чацвёртая смерць палітзняволенага ў турме. Нажаль, не апошняя, бо ўладзе абсалютна напляваць на стан здароўя тых, каго яна трымае ў закладніках. Праваабаронцы маюць спіс людзей, стан здароўя якіх амаль не пакідае ім шанца выйсці з турмы жывымі, і ўсё гэта адбываецца ў цэнтры Еўропы, на нашых вачох.

Просьба да сваякоў - не маўчыце, калі ваш сваяк у цяжкім стане ў турме, паведамляйце пра гэта праваабаронцам. Своечасовы візіт адваката да арыштанта можа ўратаваць жыццё, але на яго не заўсёды ёсць грошы. Не саромцеся звяртацца па дапамогу.

Мы выказваем спачуванні сваякам і паведамляем, што сем'і памерлых у турмах палітвязняў, якія звернуцца да нас па дапамогу, атрымаюць усю магчымую падтрымку. Гэта тое, што мы можам рэальна сёння зрабіць у гэтай вусцішнай сітуацыі.

Фонд салідарнасці BYSOL
Кампанія BY_help
Праваабарончы цэнтр Вясна

----
Кантакты да "Вясны": @viasnainfo, @viasnasos
Кантакт да BY_help: @eolonir
🤬165
Forwarded from STRYZHAK
Чацвёрты. Памерлы. Наш.

А колькі іх насамрэч? Колькі забітых дзяржавай, сваякі каго застрашаныя да мёртвай цішыні? Маўчання, якое забівае памяць.
А колькі яшчэ наперадзе некралогаў, заяў, збораў? Размоваў са сваякамі памерлых за кратамі?

Вадзім Храсько. Замардаваны за салідарнасць. Памятаем. Не прабачым.
21🤬4👍1
Учора стала вядома пра сьмерць палітвязьня Вадзіма Храсько. За краты яго адправіў вядомы сваім садызмам судзьдзя Хрыпач, хоць ведаў, што Вадзім мае хваробу, якая можа яго забіць. Адправіў за донаты фондам салідарнасьці.

Хачу яшчэ раз нагадаць некаторыя захады бясьпекі, калі вы данацілі.

Агульныя прынцыпы:
1. Так, за данаты працягваюць перасьледаваць, а перад "выбарамі" возьмуцца яшчэ платней. Ня трэба лічыць, што час мінуў і калі вас не зачапіла - то вы ў бясьпецы.

2. "Сілавікі" ідуць па банкавых выпісках, якія атрымліваюць абсалютна свабодна зь беларускіх банкаў. Калі ў 2020 годзе вы данацілі зь беларускай карты, то на выпісцы будзе адбітак Facebook London / Facebook Ireland.

3. Нават калі вы данацілі на коцікаў з сабачкамі, сілавікі будуць лічыць, што вы высылалі грошы BY_help ці BYSOL.

4. У групе рызыкі тыя, хто данаціў паўторна ці сістэмна, і тыя, хто паралельна з данатам, нават адным, трапіўся на здымках з пратэстаў. Калі вы ў гэтай групе, то хутчэй за ўсё, калі за вас возьмуцца, справа скончыцца крыміналкай. Таму ў гэтым выпадку трэба разважыць выезд з краіны.

5. Хто данаціў аднойчы ці двойчы, ці на малыя сумы, ці калі пашанцуе - то могуць прапанаваць зрабіць "падарунак" нейкаму дзіцячаму дому ці шпіталю ў памеры 10х, 50х ці нават 200х ад сумы доната. Зьвярніце ўвагу, што "сілавікоў" больш не цікавіць знайсьці квіток аб аплаце ў гаманцы вашага фб-акаўнту. Раней яны яшчэ заганяліся, а цяпер проста лічаць, што раз быў плацёж на ФБ - то ён быў нам.

6. Зараз асноўная кагорта ворагаў: гэта палякі, ўладальнікі карты паляка, тыя хто навучаецца ці выкладае польскую мову, і тыя, хто данаціў.

Асноўныя захады бясьпекі, калі вы ў Беларусі:

1. Робячы донат, не ўжывайце беларускі ці расейскі плацёжны інструмент.

2. Заўжды ўжывайце VPN. Ня толькі калі данаціце, а нават калі проста выходзіце пачытаць пра коцікаў. Зрабіце гэта звычкай.

3. Зьнясіце стары фб ак, зь якога рабілі плацёж, і стварыце новы.

4. Заўжды і ва ўсіх сэрвісах ужывайце падвойную аўтэнтыфікацыю, на замежны нумар.
👍9
Увага, бясплатны каньяк!

Цяпер, калі я прыцягнуў вашую ўвагу: мне трэба кейсы беларусаў, якія выязджалі з Грузіі (ці адкуль заўгодна) ў Арменію й іх затрымлівалі, бо вышук. Мы стараемся зараз вырашыць гэтае пытаньне.

Калі ласка, пішыце t.me/eolonir ці ў прыват fb тут. Дзякуй!

P.S. У Арменіі агульная база вышуку з таёжным саюсам. Выязджаючы з Грузіі ці зь любой іншай краіны ў Арменію, каб абнуліцца, вы рызыкуеце застацца ў апошняй на некаторы час.
УГОНЫ ТЭЛЕГРАМА

Учора мой стары беларускі нумар (які я аплочваю ўсе гэтыя гады) засьвяціўся ў сьпісе кантактаў цялегі. У месцы імя было "Сергей Константинов", а ў месцы "пра сябе" - нейкая цытата з кантакціка пра скарацечнасьць жыцьця. То бок ці гэта быў товарищ майор, ці нашэсьце баўгарскіх спамераў.

Давялося выбіць товарища майора з сэсіі, зарэгаўшы паўторна на той нумар акк і паставіўшы дзьвюхфактарку. Товарищ исполнял поставленную задачу из-под Могилёва, мяркуючы па сьпісе актыўных сэсій. Прости, товарищ.

Гэта не адзіны такі выпадак: я ведаю як максімум пяць, калі актыўныя беларускія нумары беларускіх эмігрантаў раптам займевалі сабе целегу. Таму раю рабіць як я: калі ваш нумар актыўны, перарэгвайце адразу акаўнт на сваю прыладу, выбівайце товарищей з актыўных сэсій ды стаўце дзьвюхфактарку.
👍11
Forwarded from dissidentby
Супрацоўнікі КДБ сёння масава прыходзяць да сваякоў палітвязняў

Вядома, што затрыманні ідуць па ўсёй краіне.

Калі ласка, дбайце пра сваю бяспеку і не захоўвайце перапіскі і іншую адчувальную інфармацыю.
🤬15
Учора адбылася кібератака на сайт фонда BYSOL і на інстаграм-акаўнты Ціханоўскай і "Палітвязынкі". Сёньня ідзе хапун былых палітычных і сваякоў палітзьняволеных. Таксама выкладваюцца нейкія таблічкі з эксэля, нібыта з тымі хто данаціў.

Гэта выглядае як сістэматычны наезд на сістэму дастаўкі дапамогі ўнутры краіны.

У сувязі з гэтым паведамляю:
1. базы BY_Help і структура знаходзяцца ў бясьпецы
2. мы не захоўваем інфармацыю ў таблічках
3. мы працягваем працаваць у поўнай каардынацыі з нашымі партнэрамі
❗️Сотрудники КГБ приходят к родственникам политзаключенных и бывшим политзаключенным.
Даем рекомендации по безопасности.

Информация предоставлена каналом П-Телеграм и кибербезопасность.

В основном смотрят телефоны:

🔹 ВСЕ соцсети и мессенджеры;
🔹 галерею фото и видео, недавние скаченные документы;
🔹 Youtube и Google диск.

Что делать:

⚠️ Временно выйдите со всех аккаунтов в соцсетях и мессенджерах (включая Youtube!), с которых получаете новости или переписываетесь на политические темы. Включая контакты с правозащитниками (!) Если нужно в них войти, пользуйтесь браузерными версиями соцсетей в режиме "Инкогнито".

⚠️ В П-Телеграм рекомендуем поставить аккаунт для политических чатов и каналов на скрытие при вводе ложного код-пароля и активировать беспарольный режим.

⚠️ Удалите фото, видео, документы, которые могут стать поводом для задержания. Не забудьте почистить папку с удаленными!

⚠️ Почистите ваш Google диск (по ссылке из РБ с VPN!).

Если у вас один аккаунт в Telegram, и он на беларуском номере, то выход из аккаунта не вариант, так как могут потребовать войти в ваш аккаунт.☝️ Тогда временно удалите все чаты и каналы, которые могут стать поводом к вашему задержанию. Не забудьте почистить Черный список!

📌 Подробнее что и как почистить читайте в статье по ссылке. (из Беларуси с VPN!)

🤝 Просим распространить информацию из поста, чтобы как можно больше людей знали, как оставаться в безопасности даже в условиях репрессий!

Жыве Беларусь!!! ❤️🤍❤️

🧩 О том как переехать читайте в наших бесплатных гайдах по релокации в журнале Адаптация

❤️
Поддержать команду проекта можно по ссылке

@bysol_evacuation


#Беларусы #Кибербезопасность #Облава #Чистимсоцсети
3