By_Help
843 subscribers
78 photos
4 videos
252 links
Зь 2017 года дапамагаем ахвярам рэпрэсій. Аплочваем палітычныя штрафы, пазовы, адвакатаў палітзьняволеным, рэабілітацыю былым палітвязьням

Сувязь: t.me/eolonir
加入频道
Коцікі, паўтараем крытычныя кантакты, калі вы ўцякаеце з Украіны ў Польшчу (пераходы, кантакты)

АПЕРАТЫЎНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ ПРА СІТУАЦЫЮ НА ЎКРАІНСКІХ МЕЖАЎ І ПЕРАХОДЫ
t.me/lavonczyk

ПЕРАХОДЫ

✔️Польшча ўпускае ўсіх нават без пашпарту. У выпадку адсутнасьці пашпарту ці візы вас папросяць скласьці заяўку на міжнародную абарону на польскай тэрыторыі.

✔️❗️Славаччына ўпускае ўсіх украінцаў і беларусаў зь візамі. Калі вы беларус безь візы, але з пашпартам - яжджайце, будзе індывідуальны разгляд, але хутчэй за ўсё станоўчы. Без пашпарту вы не прыедзеце, у такім выпадку трэба на польскую мяжу.

❗️Рэжым на мяжы з Вугоршчынай правяраецца.

КАЛІ ВЫ ХОЧАЦЕ ДАПАМАГЧЫ

➡️Калі вы можаце прыняць аднаго ўцекача ці сям'ю, на дзень ці тыдзень - то запоўніце калі ласка форму bit.ly/opendoorby (ужо амаль 200 ‼️ заявак)

➡️Калі вы не гатовы прыняць уцекача, аднак гатовы падтрымаць арэнду хостэлаў - то гэта можна зрабіць тут: byhub.org/help

➡️Падтрымаць беларусаў ва Ўкраіне, якія пакінулі свае дамы й перасунуліся на захад Украіны: https://www.facebook.com/donate/763754265015069/10162011095131679/ (не зьвяртайце ўвагу на апісаньне збору, ён часова зьменены, усе грошы зь яго пойдуць на ўнутрана перамешчаных асобаў зь Беларусі ва Ўкраіне)

ЗЬВЯРНУЦЦА ПА ДАПАМОГУ, КАЛІ ВЫ ЎЦЯКАЧ У ПОЛЬШЧУ

➡️ https://bit.ly/dapamogaby
➡️ +48 727 888 800
➡️ t.me/by4by

Праграмы адмініструюцца супольна @by_help ды Беларускі Моладзевы Хаб / Białoruski Młodzieżowy Hub
У четвер, 24 лютого, Асоціація Організацій Білоруської Діаспори в Польщі заявила про спільну допомогу біженцям з України.
Основні положення звернення до польської влади такі:
1. Створення загального оперативного штабу з організації допомоги біженцям з України;
2. Створення двох коридорів в Україну: вхід для всіх добровольців і оперативний виїзд для всіх тих, хто тікає від війни;
3. Розглянути можливість надання допомоги самій Україні: гуманітарної та військової;
4. Не ототожнювати наш народ із злочинним режимом Лукашенка, не обмежуйте право білорусів на працю та порятунок від злочинних режимів;
Брати наші українці!
Ми маємо людські та інформаційні ресурси, а головне – досвід самоорганізації та допомоги нашим людям, які змушені покинути країну. Браття, це важкий час для вас. І ми розуміємо вашу потребу організувати допомогу співвітчизникам, які тікають з пекла війни. Ми з вами і підтримаємо вас у цьому. Усі наведені нижче ініціативи пов’язані з місцевою владою, неурядовими організаціями та українськими ініціативами, а також можуть спрямовувати вас до них.
Повний текст звернення можна знайти тут: https://belarusam.pl/belhelp/
На даний момент ви можете зв'язатися:
- Білоруській Молодьожний Хаб (Варшава) - допомога в адаптації та проживанні - @polskastudent;
- Фонд "Білоруси в Лодзі" (Лодзь) - допомога в працевлаштуванні, гуманітарна допомога, релакація;
- Ініціатива BY_help - допомога в адаптації, психологічна допомога;
- Ініціатива "Партизанки" (Partyzantka, Польща) - збір актуальної інформації для перетину кордону (@Partyzanka_perehod_Bot), правових питань працевлаштування та легалізації;
- Фонд Білорусь 2020 (м. Білосток) - фінансова допомога, пошук роботи, психологічна допомога;
- Білоруська діаспора в Познані, Білостоці, Кракові, Вроцлаві та Щецині - гуманітарна допомога, інформаційна підтримка;
- Live Foundation та FreeShop Initiative (Варшава) - гуманітарна допомога (склад необхідних речей);
- Фонд Тутака (м. Білосток) - перетин кордону, питання евакуації, інформаційна підтримка;
- Центр білоруської солідарності (Варшава) - перетин кордону, питання евакуації, інформаційна підтримка, міжнародний захист;
- Асоціація «Наші люди» (Кутна) - гуманітарна допомога, питання евакуації, допомога в працевлаштуванні, надання до 50 місць для біженців, медична та психологічна допомога (укр.мова).

Якщо ще є білоруські ініціативи та організації, які готові приєднатися та допомогти, будь ласка, заповніть цю форму: https://forms.gle/rnv2ConshLBWFkgS6 а також відмітьтеся на карті допомагаючих ініціатив ось тут: https://airtable.com/shrkcBnoIJ7cae5QF

Жыве Беларусь! Слава Україні!
230+ ГАТОВЫХ ПРЫНЯЦЬ УЦЕКАЧОЎ, 8000+ ЗЛОТЫХ АХВЯРАВАННЯ, ДАМОВА З КАТАЛІЦКІМ КАСЦЁЛАМ І АСАЦЫЯЦЫЯЙ ГАТЭЛЕЙ ПОЛЬСКІХ

Дапамагчы тут 👉 https://byhub.org/help
Папрасіць дапамогі
👉 bit.ly/dapamogaby
🔵🟡 🤝 ⚪️🔴⚪️

За 2 дні пасля пачатку агульнай кампаніі Беларускі Моладзевы Хаб і BY_help па дапамозе ўцекачам, да нас паступіла больш за 230 заявак ад гаспадароў жытла з прапановай прыняць уцекачоў.

📍 Больш за 8 тысяч злотых (2000$) сабрана на падтрымку ўцекачоў з Украіны.

📍 Нам удалося дамовіцца з польскім Каталіцкім касцёлам пра забеспячэнне жыллём бежанцаў пры парафіях.

📍 Асацыяцыя польскіх гатэляў абяцала, што сябры іх арганізацыі будуць засяляць бясплатна ўсіх, каму будзе патрэбна дах над галавой пасля перасячэння мяжы.

📍 Пазіцыя Асацыяцыі Беларускіх арганізацый у Польшчы адносна ваеннай інтэрвенцыі рэжымаў, якія ўзурпіравалі ўладу ў Расіі і Беларусі ў незалежную Украіну
👉 https://belarusam.pl/belhelp/
Дапамагаем братам і сёстрам! ❤️
Ёсьць больш-меньш дакладнасьць з рахункамі беларусаў у сістэме Paysera. Да 1 траўня трэба загрузіць у сістэму дазвол на побыт, візу любой эўрапейскай краіны або дамову на працу, і тады іх не блякавацьмуць.

Мы ўсё яшчэ вырашаем, што рабіць зь беларусамі, каторыя атрымвалі нашую дапамогу ад BYHelp на пэйсэру і жывуць у Беларусі, аднак прынамсі час на прадыхнуць да 1/5 ёсьць
Forwarded from Lavonczyk
Катаны, кароткая падсумоўка адносна выезда з Расеі для беларусаў, якія бягуць ад шчасьця быць пасланымі на вайну з Украінай.

Калі коратка - п*зда. Пішу на падставе патока дадзеных, якія трапляюць нам у BY_help у рукі.

1. Маскоўскія, піцерскія, любьыя аэрапорты - пры спробе выезда літаральна ў любым накірунку трэба лічыцца з істотнай рызыкай, што цябе папросяць у асобны пакойчык, запатрабуюць адкрыць тэлефон і пачнуць дачапляцца з пытаньнямі "чаму ты бяжыш?", "ты здраднік?", "навошта табе выезд, калі родзіна апаснасте" іпд. Калі знаходзяць на тэлефоне нейкі крамольны канал або ўкраінскія шматпы ў пашпарце - то дачэпкі могуць доўжыцца гадзінамі. Яшчэ некалькі дзён таму гэта датычыла толькі расейсцаў (гэтая краіна ведае, як прыніжаць сваіх жа грамадзян), але цяпер датычыць усіх.

2. Наземныя пераходы з Расеі ў Латвію ці Фінляндыю. Расейскія "пагранічнікі" штучна запавольваюць апрацоўку патока да 5-10 чалавек на гадзіну, ствараючы страшныя чэргі. Стаўленьне да тых, хто выяжджае, такое самае як і ў пункце адзін. Людзі днямі стаяць безь ежы.

3. Памежныя пераход на Грузію - варта спадзявацца стаўленьня як у пункце адзін, калі паводле прапіскі ты не з памежнага рэгіёну.

ЖАЛЕЗНАЯ ФІРАНА ВЯРТАЕЦЦА.
Forwarded from Lavonczyk
ВЫЕЗД ЗЬ БЕЛАРУСІ: UPDATED

Нягледзячы на фэйкі пра мабілізацыю і ўваходы беларускай арміі на ўкраінскую тэрыторыю, якія пару дзён таму множыліся ў геаметрычнай прагрэсіі і на якія пачапіліся нават шанаваныя мной актывісты, такога яшчэ не адбылося. І ёсьць індыкацыі, што нашая скатыняка спрабуе вылузацца з такога пачэснага заданьня. Але пра гэта пазьней.

Калі вы баіцеся магчымай мабілізацыі, бо не жадаеце ваяваць з украінцамі, то вы можаце з'ехаць. Магчымы наступныя варыянты:

- маеце візу і выязны: можна спакойна ехаць празь беларускую мяжу. Праўда, вам для яе праходжаньня спатрэбіцца даведка, што вы едзеце ці на працу, ці на лекаваньне (стандартная шутка з пачатку 2021 года). Такую даведку можна купіць у натоўпа фірмачак, якія лёгка гугляцца. Калі вы не траплялі ў сьпіс рэпрэсаваных за ўдзел у пратэстах 2020 года, то выезд будзе спакойным. Зрэшты, выезд амаль заўжды спакойны: нават калі вы ў сьпісах, то бяруць пры вяртаньні. Але калі вы выязны, і пры гэтым затрымліваліся за пратэсты - то яжджайце на расейскую наземную мяжу з шэнгенам (Латвія, Эстонія, Фінляндыя).

- ня маеце візы і выязны: тады прамуйце туды, куды ляціцца. Пакуль гэта рэйсы на Істамбул, Ташкент, Ерэван. Зрэшты, прынцып наступны: едзеце ў першы бязьвізавы край, а там ужо спакойна выдыхаеце й плянуеце далейшы маршрут. Зараз зь Беларусі рэйсаў мала, з Расеі яшчэ меней, таму выборлівым быць ня трэба. З наземных кірункаў самы адэкватны - праз Верхні Ларс у Грузію.

Увага: едучы праз расейскую мяжу, трэба лічыцца зь істотнай рызыкай таго, што адвядуць у асобны пакой і будуць глядзець тэлефоны і патрабаваць адказваць на пытаньні "ты чего, предатель?", "ты чего, бежишь?", "как ты относишься к Украине?" і падобнае. Паводле нашых ацэнак, кожны дзясяты чалавек трапляў на такі допыт пры спробе вылету з маскоўскіх аэрапортаў. Таму абавязкова вычысьціць тэлефон. Раней такое стаўленьне абмяжоўвалася расейскімі грамадзянамі (Расея заўжды ведала, як прынізіць сваіх), аднак цяер яны й беларусаў трактуюць тоесна.

Апроч таго, расейскія памежнікі ствараюць штучныя чэргі на наземных пераходах у Грузію і ў краіны ЭЗ, прапускаючы па 5-6 чалавек і дапытваючы кожнага. З гэтым трэба лічыцца.

І апошняе: улічваючы паток людзей у Грузію (25 тысяч праз Верхні Ларс толькі на апошнім тыдні) і Узбекістан і Арменію апошнім часам, цана на пражываньне істотна вырасла нават у Ташкенце. Трэба мець гэта на ўвазе. Таксама трэба лічыцца з адзінкавымі выпадкамі кепскага стаўленьня да беларусаў у Грузіі, аднак пакуль што яны застаюцца сапраўды адзінкавымі. Ну і апошняе: Узбекістан, Грузія ды Арменія застаюцца з краінамі, дзе заўжды лепей мець з сабой гатоўку (асабліва Ўзбекістан). Таксама могуць быць праблемы з карткамі беларускіх банкаў, хаця пакуль іх асабліва не рэгістравалася. Камісіі за выплату гатоўкі з банкаматаў таксама істотна вырасьлі (аж да 15%) у сувязі з наплывам беларусаў і расейцаў.

Як чалавек, які шмат часу правёў у тым рэгіёне, магу параіць як даваць сабе рады зь мясцовымі асаблівасьцямі жыцьця.

Калі вы сутыкнуліся зь кепскім стаўленьнем пры выезьдзе зь Беларусі ці Расеі - пішыце ці тут у прываты, ці ў цялегу t.me/eolonir.
Кампанія BY_Help працягвае працу паводле мандату ў Беларусі. За пошні тыдзень сярэдняя выплата на дзень склала €2000, ці €60.000 у месячным вымярэньні. Мы працягваем падтрымліваць ахвяраў рэпрэсій, вызваленых палітычных зьняволеных, а таксама надаем дапамогу з выездам за мяжу.

Форма заяўкі на дапамогу: bit.ly/byhelpme
34 АЎТОБУСЫ З УКРАІНЫ, 1453 ЗВАРОТЫ ПА ДАПАМОГУ, БОЛЬШ ЗА 1000 ЧАЛАВЕК РАССЕЛЕНА, 341 ЗАЯЎКА ПРАЗ ФОРМУ, 27 647 PLN + 6675 ФУНТАЎ АХВЯРАВАННЯЎ АД БЕЛАРУСАЎ ДЛЯ ЎЦЕКАЧОЎ З УКРАІНЫ

‼️SUPPORT US HERE
👉 byhub.org/help ‼️

За 15 дзён Беларускі Моладзевы Хаб разам з партнёрамі з @BY_help атрымалася сабраць 27 647 злотых ахвяраванняў. Данаты прыйшлі ў тым ліку з дабрачыннага канцэрта Змітра Вайцюшкевіча і канцэрта беларускай піяністкі Маі Іргалінай у Лондане. Калі хочаце падтрымаць - вам сюды
👉 byhub.org/help - перасылайце спасылку сябрам! Сродкі пойдуць на падтрымку ўцекачоў з Украіны, жытло і сродкі першай неабходнасці.

📩 1453 звароты праз усе магчымая сродкі апрацавалі супрацоўнікі і валанцёры Хаба. Дзякуй нашым анёлам-валанцёрам!

🏠 Пакоі і кватэры з нашай базы разляцеліся, як гарачыя піражкі - удалося рассяліць 806 чалавек, яшчэ 275 былі накіраваныя да нашых партнёраў, рэцэпцыйныя цэнтры і хосталы. Жылля ў Варшаве амаль не засталося, але калі ў вас ёсць магчымасць і хочаце дапамагчы з начлегам - запоўніце форму на старонцы bit.ly/dapamogaby

🚌 34 эвакуацыйных аўтобуса з Кіева і Львова арганізавана нашымі партнёрамі з Free Belarus Center.
Запіс на наступныя даступны па спасылцы https://forms.gle/YSh8q9SPFhtDnYcU7

💉 У зваротным кірунку мы адпраўляем медыкаменты, калі хочаце дапамагчы - вось спіс ТЭРМІНОВАЙ патрэбы
👉 https://byhub.org/leki
Прыносіць можна штодня ў Хаб (пл. Канстытуцыі 6).

Дзякуй простым палякам, украінцамі і беларусам Варшавы, а таксама нашым дыяспарам у Нямеччыне і Велікабрытаніі.
🇬🇧 Беларусамі Брытаніі было сабрана 6675 фунтаў і закупленыя медыкаменты, якія хутка прыедуць у Варшаву і далей ва Украіну.
Збор працягваецца - https://www.gofundme.com/f/Supplies2Ukraine

🎓 Пачаліся кансультацыі па праграме Каліноўскага - ад 15.03 стартуе новы набор! Падрабязней тут t.me/polskastudent

Нашыя кантакты:
Тэл. +48727888800
ТГ t.me/by4by
Інста instagram.com/bmhuborg

Сачыце за намі, дапамагайце нам дапамагаць іншым!
✌️ Разам пераможам!
🔵🟡 🤝 🔴
Слава Україні! Жыве Беларусь!

Падпішыся на канал
👉 Беларускі Моладзевы Хаб
ДЛЯ ТЫХ, ХТО БЫЎ ЗАТРЫМАНЫ У ДЗЕНЬ РЭФЭРЭНДУМУ Й НА АНТЫВАЕННЫХ ПРАТЭСТАХ

Калі вас зьбілі пасьля затрыманьня, то вы можаце падацца да BY_help на медычную выплату - як і заўжды. Для гэтага запаўняйце форму bit.ly/byhelpme.
Мы дадалі да нашага мандату выплаты тым, каго катавалі, у жніўні 2020 года, і працягваем выконваць гэтае абяцаньне.
СЬЛЯПІ ІХ ФАРАМІ!

The New York Times выпусьціла вялікі артыкул пра Плошчу перамен, пра 2020 і ўвогуле пра тую беларускую рэвалюцыю.
Знайшлося там і слова пра службу тэрміновай эвакуацыі, якую мы пачыналі ў лістападзе 2020 году, калі быў арыштаваны першы валянтэр BY_help. Тады ГБ ня дакеміла, што яно ўзяло аднаго з нашых плацельшчыкаў - і выпусьціла яго праз тры дні. Атрыманы падчас уцёкаў досьвед і лёг у аснову службы эвакуацыі, якую BY_help падтрымваў.

Прачытаць яго можна тут: https://www.nytimes.com/2022/03/30/magazine/belarus-mural.html

Быў яшчэ выпадак, варты Гая Рычы. Адзін наш валянтэр у тым самым лістападзе аказаўся заблякаваным у доме, да якога вяла адзіная пад'яздная дарога. Сіні бус нахабна стаў ля выезда так, што нават з вакна незаўважна вылезьці было немагчыма. Таму на дапамогу былі выкліканы сябры, каторыя "зламаліся" насупраць сіняга бусу, запалілі фары, каб тыя сьляпілі ціхароў, і пачалі "рамонт рухавіка". Пакуль ціхары часаліся, нашаму валянтэру ўдалося ўцякчы.
Рады, што Sarah Topol трымае Беларусь у фокусе.

А мы працягваем зьбіраць сродкі на дапамогу беларускім палдітычным вязьням, якія выходзяць на волю. Мы выплацілі ўжо дзясяткам першасную выплату ў €300, і працягваем. Дапамагчы нам рабіць такія выплаты можна тут:
https://www.facebook.com/donate/763754265015069/
СПРАВАЗДАЧА ЗА 1.5 МЕСЯЦА - 45 ДЗЁН ВАЙНЫ

2107 ЗВАРОТЫ ПА ДАПАМОГУ, БОЛЬШ ЗА 1200 ЧАЛАВЕК РАССЕЛЕНА, 31 137 PLN + 10 897 ФУНТАЎ АХВЯРАВАННЯЎ АД БЕЛАРУСАЎ ДЛЯ ЎЦЕКАЧОЎ З УКРАІНЫ, КАРТАК КАРФУРА НА 20 000 ЗЛОТЫХ ВЫДАНА ЎЦЕКАЧАМ.

‼️SUPPORT US HERE
👉 byhub.org/help ‼️

За 45 дзён Беларускі Моладзевы Хаб разам з партнёрамі з @BY_help атрымалася сабраць 31 137 злотых ахвяраванняў. Калі хочаце падтрымаць - вам сюды 👉 byhub.org/help - перасылайце спасылку сябрам! Сродкі пойдуць на падтрымку ўцекачоў з Украіны, жытло і сродкі першай неабходнасці.

📩 2107 зваротаў праз усе магчымая сродкі апрацавалі супрацоўнікі і валанцёры Хаба. Дзякуй нашым анёлам-валанцёрам!

🏠 Інтэнсіўнасць з цягам часу зменшылася, але ад пачатку было вельмі напружана - 1217 чалавек атрымала падтрымку па рассяленні. Калі ў вас ёсць магчымасць і хочаце дапамагчы з начлегам - запоўніце форму на старонцы byhub.org/help

✌️ Мы арганізавалі шматтысячны марш на Дзень Волі - сымбалічна, што ён стартаваў ад Хаба.

🎻 Арганізавалі святочны канцэрт да Дня Волі, на які прыйшлі амбасадар Чэхіі 🇨🇿 прадстаўнікі дыпламацыі Літвы 🇱🇹 Аўстрыі 🇦🇹 і Швейцарыі🇨🇭, а тысячы беларусаў змаглі паглядзець яго анлайн.

👥 Правялі сустрэчы з прэм'ерам Нідэрландаў Маркам Руттэ, нямецкім амбундсмэнам Люсі Амтсберг і беларускай прэзідэнткай Святланай Ціханоўскай.

💉 Ва Украіну мы адправілі 70 кг медычнай дапамогі, 7 камплектаў для добраахвотнікаў і 3 электрагенератары. Калі хочаце дапамагчы - вось спіс ТЭРМІНОВАЙ патрэбы
👉 https://byhub.org/leki
Прыносіць можна штодня ў Хаб (пл. Канстытуцыі 6).

Дзякуй простым палякам, украінцамі і беларусам Варшавы, а таксама нашым дыяспарам у Нямеччыне і Велікабрытаніі. Беларусамі Брытаніі было сабрана 10 897 фунтаў і закупленыя медыкаменты, якія хутка прыедуць у Варшаву і далей ва Украіну. Збор працягваецца - https://www.gofundme.com/f/Supplies2Ukraine

🎓 Працягваюцца кансультацыі па стыпендыяльнай праграме Каліноўскага - да 15.05. Падрабязней тут t.me/polskastudent

Нашыя кантакты:
Тэл. +48727888800
ТГ @polskastudent
Facebook fb.com/bmhuborg
Інста instagram.com/bmhuborg
Сачыце за намі, дапамагайце нам дапамагаць іншым!

✌️ Разам пераможам!
🔵🟡 🤝 🔴
Слава Україні! Жыве Беларусь!

Падпішыся на канал
👉Беларускі Моладзевы Хаб