Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
3.1K subscribers
25.9K photos
1.98K videos
3 files
9.33K links
Афіцыйны Telegram-канал Пружанскай раённай газеты «Раённыя будні». Самыя аператыўныя навіны Пружан, раёна і не толькі.

Ёсць цікавая навіна ці пытанне? Дасылайце іх у наш чат-бот @budnipruzhany_bot.
加入频道
📍Першага чакаюць у Палацы Рэспублікі

🇧🇾 Прэзідэнт выступіць на Урачыстым сходзе, прысвечаным Дню Незалежнасці.

Падрабязней тут.
Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
🇧🇾♥️🎉 3 ЛІПЕНЯ – ДЗЕНЬ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ 📌 У гэты дзень у нашым горадзе пройдзе шмат мерапрыемстваў. 👍 Анонс усіх падзей вы можаце ўбачыць у праграме святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (на фота).
3️⃣🟥🟩 ПРАГРАМА СВЯТОЧНЫХ МЕРАПРЫЕМСТВАЎ, ПРЫСВЕЧАНЫХ ДНЮ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ, У ПРУЖАНАХ

‼️ Нагадваем вам праграму мерапрыемстваў галоўнага свята нашай дзяржаўнасці – Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, які мы адзначым ужо заўтра, 3 ліпеня.

📌 Праграма даступная таксама на нашым сайце.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🌄 Добрай раніцы!

3️⃣🟥🟩 З Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!

⚡️ Няхай гэты дзень пройдзе ў святочнай атмасферы і з усмешкай на твары.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ ЗА 2 ЛІПЕНЯ АД БЕЛТА

📌 Лукашэнка: дарогі перамог – гэта і ёсць шлях Беларусі да незалежнасці.

📌 «Мы жывем у спакоі, і ў нас велізарныя планы на гэтае жыццё». Стэнаграма выступлення Лукашэнкі на ўрачыстым сходзе да Дня Незалежнасці.

📌 Сітуацыя на мяжы з Украінай, мігранты і нечаканы абмен зняволенымі. Гарачыя падрабязнасці ад Прэзідэнта.

📌 Лукашэнка запатрабаваў умацаваць пазіцыі Беларусі на расійскім рынку.

📌 Лукашэнка ў Мінску сустрэўся з Валодзіным.

📌 Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды заслужаным дзеячам розных сфер.

📌 Апублікаваны пералікі дазволеных для ІП і самазанятых відаў дзейнасці.

📌 ІНФАГРАФІКА: Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

📌 Пярцоў: нашай моладзі спрабуюць навязаць альтэрнатыўную версію падзей 80-гадовай даўніны.

📌 Хрэнін уручыў юбілейныя медалі ў гонар 80-годдзя вызвалення Беларусі.

📌 Рарытэты і прадметы побыту партызан: выстава аб аперацыі «Баграціён» адкрылася ў Маскве.

📌 Каскадныя ўсходы, атракцыёны, зоны адпачынку. У Мінску адкрылі абноўлены парк Уга Чавеса.

📌 Зменены трасы і парадак руху. «Мінсктранс» скарэктаваў работу грамадскага транспарту 3 ліпеня.

📌 Беларускія спартсмены выйгралі 12 медалёў у сёмы дзень Гульняў «Дзеці Азіі».
🟥🟥🟥🟩🟩 ЛУКАШЭНКА: МЫ СМЕЛА ГЛЯДЗІМ У ЗАЎТРАШНІ ДЗЕНЬ І ЗРОБІМ УСЁ, КАБ НАШЧАДКІ ГАНАРЫЛІСЯ НАМІ

🇧🇾 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Днём Рэспублікі) і 80-й гадавінай вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

🌸 «Гэтае свята сваёй веліччу і духоўнай сілай звязала разам пераемнасць шматвяковых традыцый, ратную і працоўную доблесць і сучасныя дасягненні нашага народа. Вызваленне Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў усяліла ў беларусаў захопленую радасць і ўпэўненасць ва ўстанаўленні спакою на роднай зямлі, абумовіла поўнае вызваленне Беларусі ад гітлераўскіх акупантаў і назаўжды стала нацыянальным сімвалам свабоды і незалежнасці», – гаворыцца ў віншаванні.

🟥🟩 Непакораная Радзіма, якая зруйнавала агрэсара, адрадзілася з руін, пераадолела цяжкія наступствы бязлітаснай вайны і цяпер дастойна рухаецца наперад па суверэнным шляху развіцця, канстатаваў беларускі лідар.

🟢 «Мы смела глядзім у заўтрашні дзень і зробім усё, каб нашчадкі ганарыліся намі, як мы ганарымся пакаленнямі беларусаў, якія, не шкадуючы сябе, уставалі на абарону Айчыны, самааддана працавалі і верылі ў шчаслівую будучыню сваіх дзяцей і ўнукаў», – падкрэсліў Прэзідэнт.

❤️ Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім моцнага здароўя, дабра і дабрабыту: «Няхай у вашых дамах будзе светла і ўтульна, а ў кожнай беларускай сям’і пануюць гармонія і згода».
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⚡️⚡️⚡️ ПРАМАЯ ТРАНСЛЯЦЫЯ ваеннага парада ў Беларусі! 80 гадоў з дня вызвалення ад фашыстаў!

📺 Глядзіце прама зараз па гэтай спасылцы.

🇧🇾 Разам адзначым галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці 3 ліпеня ў 9.00 каля Стэлы «Мінск – горад-герой».
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
3️⃣🟥🟩 З ДНЁМ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ БЕЛАРУСІ І 80-ГОДДЗЕМ ВЫЗВАЛЕННЯ КРАІНЫ АД НЯМЕЦКА-ФАШЫСЦКІХ ЗАХОПНІКАЎ ВІНШУЕ КІРАЎНІЦТВА ПРУЖАНШЧЫНЫ

📍 У віншаванні Пружанскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў гаворыцца пра тое, што восем дзесяцігоддзяў мы жывём пад мірным небам, тры дзесяцігоддзі паспяхова будуецца ўласная суверэнная дзяржава.

🟥🟩 «Нас натхняюць прыклады гераічных продкаў, шматвяковая гісторыя, багатая культура і разуменне таго, што магчымасць вольна распараджацца сваім лёсам – найвышэйшая каштоўнасць для любога народа. Адстойваючы нацыянальныя інтарэсы, развіваючы эканоміку і сацыяльную сферу, нават у самыя складаныя часы мы разлічвалі толькі на сябе, будавалі дабрабыт на руплівай працы, калектывізме і ўзаемадапамозе. І сёння, калі на нашу краіну аказваецца беспрэцэдэнтны эканамічны і інфармацыйны ціск, гэты цяжкі вопыт зноў запатрабаваны і актуальны. Ён дае нам упэўненасць, што мы справімся з усімі праблемамі», – адзначаецца ў віншаванні.

🇧🇾 Галоўная сіла беларусаў – у праўдзе, адзінстве і патрыятызме, сказала ў тэксце віншавання. У беларусаў ёсць родная краіна, якой мы ганарымся, ёсць армія, здольная даць годны адпор любому агрэсару, і народ-пераможца, які памятае герояў і шануе свабоду. Менавіта таму мы адважна і спакойна глядзім у будучыню.

🇧🇾🇧🇾 «Жадаем усім моцнага здароўя, міру, шчасця і дабрабыту.
З 80-годдзем вызвалення Беларусі! З Днём Незалежнасці!»
– гаворыцца ў віншаванні.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
3️⃣🟥🟩 ПРАГРАМА СВЯТОЧНЫХ МЕРАПРЫЕМСТВАЎ, ПРЫСВЕЧАНЫХ ДНЮ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ, У ПРУЖАНАХ ‼️ Нагадваем вам праграму мерапрыемстваў галоўнага свята нашай дзяржаўнасці – Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, які мы адзначым ужо заўтра, 3 ліпеня.…
3️⃣🟥🟩 МІТЫНГ «ПАМЯЦЬ СЭРЦА» АДБЫЎСЯ КАЛЯ БРАЦКАЙ МАГІЛЫ НА ГАРАДСКІХ ПРАВАСЛАЎНЫХ МОГІЛКАХ

🌸 Удзел у ім прынялі старшыня Пружанскага райвыканкама Міхаіл Грышкевіч, старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Кудравец, прадстаўнікі прафсаюзнага руху, РГА «Белая Русь», ваенныя і прадстаўнікі духавенства, нераўнадушныя жыхары раёна.

🕯️🕯️ Адбыўся малебен па загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны, а да брацкай магілы ляглі шматлікія кветкі.

🌟 Дарэчы, сёння, у Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, кветкі і вянкі прадстаўнікі працоўных калектываў ускладаюць і да многіх іншых помнікаў Пружаншчыны.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
📻 СЛУХАЙЦЕ СЁННЯ НАВІНЫ ПРУЖАНСКАГА РАЁНА НА «РАДЫЁ БРЭСТ»

🕛 Сёння, у Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, у 12.00 гадзін на хвалі 105,6 FM слухайце праграму «Региональные новости. Пружаны».

⁉️ У ёй вы пачуеце:

📍 віншаванне кіраўніцтва раёна з галоўным святам беларускай дзяржаўнасці;
📍 як у Пружанах адзначаюць Дзень Незалежнасці і якія мерапрыемствы сёння яшчэ чакаюць жыхароў і гасцей горада;
📍 якімі дасягненнямі напярэдадні Дня Незалежнасці парадавала моладзь Пружаншчыны
і многае іншае.

🎧 Слухайце гэты выпуск таксама з дапамогай анлайн-трансляцыі на сайце radiobrestfm.by і з дапамогай Першага беларускага радыёплеера. Пасля запіс эфіру з’явіцца на галоўнай старонцы нашага сайта, на старонцы «Программа на радио» і ў нашых групах «УКантакце» і на «Аднакласніках».

📰 Дарэчы, сёння, у святочны дзень, свежы выпуск «Раённых будняў» не выйдзе. Чакайце яго ў суботу, 6 ліпеня, на 24-х старонках.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
3️⃣🟥🟩 МІТЫНГ «ПАМЯЦЬ СЭРЦА» АДБЫЎСЯ КАЛЯ БРАЦКАЙ МАГІЛЫ НА ГАРАДСКІХ ПРАВАСЛАЎНЫХ МОГІЛКАХ 🌸 Удзел у ім прынялі старшыня Пружанскага райвыканкама Міхаіл Грышкевіч, старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Кудравец, прадстаўнікі прафсаюзнага руху, РГА «Белая…
🟥🟩 МІТЫНГ, ПРЫСВЕЧАНЫ ДНЮ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ, АДБЫЎСЯ НА ПЛОШЧЫ КАЛЯ ПРУЖАНСКАГА РАЙВЫКАНКАМА

📍 Адкрыў мітынг старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў Мікалай Кудравец.

🌸 Таксама выступілі з прамовамі і віншаваннямі ваенны камісар Пружанскага раёна Кірыл Шаўчэнка, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дырэктар ААТ «Жураўлінае» Аляксандр Пішч, старшыня праўлення раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» Наталля Чарэшка, першы сакратар райкама ГА «БРСМ» Ульяна Апаляйчук.

🎶 Свае музычныя віншаванні падарылі народны хор «Чырвоны гваздзік» і Ангеліна Шумская.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM