Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
3.06K subscribers
25K photos
1.94K videos
3 files
9.14K links
Афіцыйны Telegram-канал Пружанскай раённай газеты «Раённыя будні». Самыя аператыўныя навіны Пружан, раёна і не толькі.

Ёсць цікавая навіна ці пытанне? Дасылайце іх у наш чат-бот @budnipruzhany_bot.
加入频道
📸 ФОТАФАКТ. КАЛЯДНЫ БАЛЬ МОЛАДЗІ ПРУЖАНСКАГА РАЁНА ПРЫНЯЎ ПАЛАЦЫК

Падобнае мерапрыемства тут, як і ў раёне, прайшло ўпершыню.

🕺💃 Удзельнікамі балю сталі 16 пар дэбютантаў. Гэта вучні школ раёна, якія сваімі поспехамі і мэтанакіраванасцю даказалі, што годныя атрымаць такі навагодні падарунак.

🏰 У вялікай зале «Пружанскага палацыка» яны закружыліся пад гукі паланэза, вальса і кадрылі. Не абыйшлося тут без гасцявых нумароў і шматлікіх сюрпрызаў.

📰 Больш інфармацыі і фота шукайце на наступным тыдні ў «Раённых буднях».
🎅 Добрай раніцы!

☺️ Жадаем цудоўнага настрою і каб у вас быў час на родных, блізкіх і сяброў у гэтую цудоўную нядзелю!
🇧🇾 ЛУКАШЭНКА: БЕЛАРУСЫ ЗАЎСЁДЫ БУДУЦЬ ВЫБУДОЎВАЦЬ СВАЮ ПАЛІТЫКУ САМАСТОЙНА, НАШ ВЫБАР – СТВАРЭННЕ

Пра гэта Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў напярэдадні на прыёме ад імя Прэзідэнта на стары Новы год.

На Прэзідэнцкі прыём былі запрошаны журналісты, палітолагі, артысты, спартсмены, прадстаўнікі розных прафесій і сфер дзейнасці, вышэйшыя службовыя асобы, кіраўнікі дзяржаўных органаў і прадпрыемстваў. Ім былі ўручаны заслужаныя ўзнагароды.

📢 – Скажу канкрэтна: які нам ні навязвалі б інфармацыйны або іншы парадак дня, сваю палітыку і ўклад жыцця мы, беларусы, заўсёды выбудоўвалі і будзем выбудоўваць выключна самастойна. Вось ад усіх нас, каля трох соцень прысутных тут, залежыць, якой будзе наша краіна і якое будзе жыццё на нашай зямлі. Ніякія знешнія абставіны і пагрозы не зменяць нашы мэты. Наш выбар – стварэнне. Менавіта такім мы хочам бачыць 2023 год – Годам міру і стварэння. І не толькі на сваёй зямлі, – падкрэсліў Прэзідэнт.
🎂 ПРУЖАНСКАМУ РАЁНУ СЁННЯ – 83 ГАДЫ

📅 15 студзеня 1940 года ў заходніх абласцях рэспублікі замест паветаў былі створаны раёны.

🗺️ На тэрыторыі былога Пружанскага павета (у цяперашніх межах) з’явіліся Пружанскі, Шарашоўскі і Ружанскі раёны.

📍 У гэты час пачалася кааперацыя прамысловасці. У Пружанах адкрыўся райкамбінат, дзе працавалі рамеснікі. Пачалі працаваць масласырзавод, лясгас, лесапільны завод, аднавілася вытворчасць цэглы і кафлі. У раёне меліся электрастанцыя, восем млыноў, тры вінакурныя заводы, былі знойдзены залежы торфу, вапны і гліны.
📸 ГІСТОРЫЯ З ФАТАГРАФІЯЙ. МОЙ САМЫ ПЕРШЫ ДЗЕД МАРОЗ

🎅 «Выбачайце, але ў стары Новы год мне хочацца ўзгадаць уласнае дзяцінства і свайго самага першага Дзеда Мароза», – піша вядучая нашай пастаяннай рубрыкі Ірына Сядова. Чытайце пра яе першую сустрэчу з галоўным навагоднім персанажам.

📌 ЧЫТАЦЬ ТУТ.
🙋 Добрай раніцы!

😊 Жадаем усім у новым тыдні як мага больш усмешак і добрых людзей побач!
ГАЛОЎНАЕ ЗА МІНУЛЫ ТЫДЗЕНЬ

📌 Мужчына патануў у вадаёме ў Ружанах

📌 Фотавыстава з відамі Брэста адкрылася ў бібліятэцы імя М. Засіма

📌 У раёне маштабна прайшла акцыя «Ад усёй душы»

📌 Крыніцкі ФАП часова змяніў графік работы

📌 Вываз арганікі ідзе ў «Жураўліным»

📌 У «Ружаны-Агра» падвялі вынікі конкурсу на лепшае ўпрыгожванне, відэавіншаванне і выбралі лепшыя ёлачкі

📌 Жанчына ўдарыла нажом сына

📌 Пружанец за рулём аўтацыстэрны трапіў у ДТЗ у Пінскім раёне

📌 Названы пераможцы прафсаюзнага конкурсу на ўпрыгожванне кабінетаў

📌 Вучаніцы СШ №5 перамаглі ў конкурсе малюнкаў «Мой край родны»

📌 Карэспандэнт «раёнкі» паўдзельнічаў у сустрэчы з журналістамі ў аблвыканкаме

📌 Пружанскі малочны камбінат сярод лаўрэатаў конкурсу «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь» і не толькі

📌 Прайшоў вечар памяці Рамана Кротава

📌 Адбыўся раённы этап «Снежнага снайпера»

📌 На стары Новы год шчадравалі культработнікі

📌 Калядны баль моладзі прыняў «Пружанскі палацык»

📌 Пружанскаму раёну споўнілася 83 гады
💧 У «КАМУНАЛЬНІКУ» РАСКАЗАЛІ, ЧАМУ Ў ГОРАДЗЕ НЯМА ВАДЫ

ℹ️ Як праінфармавалі ў камунальным унітарным вытворчым прадпрыемстве, у сувязі з правядзеннем аварыйна-аднаўленчых работ на сетках водазабеспячэння і каналізацыі Пружан, «Камунальнік» быў вымушаны часова спыніць падачу вады спажыўцам.

⚠️ Пра кропкі падвозу пітной вады насельніцтву мы паведамім у бліжэйшы час.

ℹ️ Сачыце за навінамі.
👩‍🎓 КАЛЯ 50 ТЫС. АБІТУРЫЕНТАЎ СТАНУЦЬ СТУДЭНТАМІ Ў 2023 ГОДЗЕ

ℹ️ Пра гэта
паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Каспяровіч.

📣 – У нас застануцца тыя ж лічбы прыёму на бюджэт, якія і планаваліся, крыху менш будзе платных месцаў. Таму каля 50 тыс. студэнтаў прымуць беларускія ВНУ на бюджэт і платную форму навучання ў 2023 годзе, – расказаў Сяргей Каспяровіч.

👥 Магчыма, лічба будзе крыху ніжэйшай, паколькі месцы на платнай форме крыху скарочаны.
🚛 КРЫМІНАЛЬНАЯ АДКАЗНАСЦЬ ПАГРАЖАЕ ДВУМ ЖЫХАРАМ ПРУЖАН ЗА КРАДЗЕЖ НЯСПРАЎНАГА АЎТО СЕЛЬГАСПРАДПРЫЕМСТВА

👮‍♂️ Аператыўнікі групы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі РАУС высветлілі, што ў адной з гаспадарак быў здзейснены крадзеж няспраўнага аўто.

Сума ўрону – больш за 850 руб. Аказалася, што ў 2020-м аўто знялі з уліку ДАІ і спісалі з балансу арганізацыі. Пасля забылі пра транспартны сродак на два гады.

👨‍🔧 Праз некаторы час да 41-гадовага галоўнага інжынера звярнуўся 31-гадовы начальнік СТА той жа гаспадаркі, з просьбай забраць «непатрэбны аўтамабіль». Інжынер пагадзіўся і аддаў маёмасць.

🔧 Днём аўто адбуксавалі з тэрыторыі мехдвара на адзін з прыватных падворкаў. Пасля «ЗІЛ» разабралі на запчасткі.

⚖️ Пры размове з праваахоўнікамі мужчыны прызналіся ў зробленым і кампенсавалі ўрон. Частка выкрадзенага перададзена ў ААТ. Супрацьпраўным дзеянням пружанцаў следчымі дадзена прававая ацэнка. За крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, учынены групай асоб, узбуджана крымінальная справа.
Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
💧 У «КАМУНАЛЬНІКУ» РАСКАЗАЛІ, ЧАМУ Ў ГОРАДЗЕ НЯМА ВАДЫ ℹ️ Як праінфармавалі ў камунальным унітарным вытворчым прадпрыемстве, у сувязі з правядзеннем аварыйна-аднаўленчых работ на сетках водазабеспячэння і каналізацыі Пружан, «Камунальнік» быў вымушаны часова…
💦 СХЕМА ПАДВОЗУ ПІТНОЙ ВАДЫ НА 16 СТУДЗЕНЯ Ў ПРУЖАНАХ

🕧 З 12.30 у 11-ці месцах горада будзе арганізаваны падвоз пітной вады для насельніцтва.

📍 Гэтыя кропкі будуць знаходзіцца:

1. па вул. Інтэрнацыянальнай – стаянка магазіна «БЕЛМАРКЕТ»,
2. па вул. Інтэрнацыянальнай – стаянка каля аптэкі «БАЛЬЗАМ»,
3. па вул. Кастрычніцкай – стаянка каля магазіна №7,
4. па вул. Юбілейнай – разваротная пляцоўка каля СШ №3 г. Пружаны,
5. па вул. Шырмы – стаянка каля кафэ «Фараон»,
6. па вул. Савецкай – стаянка за гарадскім Палацам культуры,
7. па вул. Касцякова – каля адміністрацыйнага будынка ПМС,
8. па вул. Е. Полацкай (скрыжаванне з вул. Сонечнай) – стаянка каля магазіна,
9. па вул. Горына-Каляды – каля гарадскога рынку,
10. па вул. Кобрынскай – стаянка каля будынка КСМ,
11. у пасёлку Сонечным – каля адміністрацыйнага будынка ААТ «Пружанскі райаграсэрвіс».
🛷 «ПРУЖАНСКІ МАЛОЧНЫ КАМБІНАТ» ПАЎДЗЕЛЬНІЧАЎ У ФЕСТЫВАЛІ «БЕРАСЦЕЙСКІЯ САНІ»

❄️ Нагадаем, што фестываль сёлета праходзіў у другі раз. З 13 па 15 студзеня ён праводзіўся ў Баранавічах.

🧀 Сярод вялікай колькасці палатак з прадукцыяй вытворцаў вобласці была прадстаўлена палатка палатка «Пружанскага малочнага камбіната». Да яе выстраілася немалая чарга. Паглядзець фота і відэа можна ў Instagram.

📸 Акрамя таго, малочны камбінат падрыхтаваў прыгожую фотазону, якая карысталася папулярнасцю ў гасцей фестывалю.

💃 Удзел у мерапрыемствах «Берасцейскіх саняў» прынялі таксама пружанскія артысты.
📸 ФОТАФАКТ. ПАДСТАЎ ДЛЯ ПАНІКІ З-ЗА АДСУТНАСЦІ ВАДЫ НЯМА

💧 Як паведамілі рэдакцыі, у кропках разбору вады яна будзе пастаянна.

⚠️ Акрамя таго, будзе аператыўна папаўняецца запас вады.

🚽 У КУВП «Камунальнік» настойліва просяць гараджан мінімізаваць выкарыстанне каналізацыйнай сістэмы і такім чынам пасадзейнічаць хутчэйшаму правядзенню рамонтна-аднаўленчых работ.

📌 Раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі настойліва рэкамендуе кіпяціць ваду, набраную ў месцах падвозу, перад ужываннем.