Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
3.06K subscribers
25K photos
1.94K videos
3 files
9.14K links
Афіцыйны Telegram-канал Пружанскай раённай газеты «Раённыя будні». Самыя аператыўныя навіны Пружан, раёна і не толькі.

Ёсць цікавая навіна ці пытанне? Дасылайце іх у наш чат-бот @budnipruzhany_bot.
加入频道
✳️ ШЧАДРАВАЛІ РАБОТНІКІ ЛІНОЎСКАГА СДК

🏡 Напярэдадні яны адправіліся з віншаваннямі да жыхароў аграгарадка.

😀 Работнікі сельскага Дома культуры падарылі добры настрой і радасць усім, да каго завіталі.
💝 З ВІНШАВАННЯМІ АД УСЁЙ ДУШЫ ПРАДСТАЎНІКІ «БЕЛАЙ РУСІ» ЗАВІТАЛІ ДА ГАЛІНЫ НЕМЦАВАЙ

👵 У рамках дабрачыннай акцыі раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання павіншавала Галіну Канстанцінаўну.

🎁 Гэта сапраўдная жанчына ва ўсіх сэнсах гэтага слова: прыгожая, добрая, уважлівая, адкрытая, міласэрная, усмешлівая. Яна любіць сваю сям’ю, людзей, Радзіму. Галіне Канстанцінаўне ў рамках акцыі ўручаны падарункі.

📍 Рэспубліканская акцыя «Ад усёй душы» завяршаецца сёння ў нашай краіне.
🗒 АФІША НА 15 СТУДЗЕНЯ

У нядзелю вас чакаюць:

📌 духоўна-музычная вечарына «Адбыўся жаданы цуд» з удзелам благачыннага цэркваў Пружанскага раёна протаіерея Міхаіла Носкі, царкоўнага хору Рудніцкага храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы і вакальнага гурта «Раніца» Рудніцкага СКБ у цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М. Засіма ў 15.00;
📌 тэатралізаванае прадстаўленне «Калядная гісторыя» ад навучэнцаў нядзельнай школы ружанскага храма святых апосталаў Пятра і Паўла ў цэнтры культуры і вольнага часу г.п. Ружаны ў 15.00.
📸 ФОТАФАКТ. КАЛЯДНЫ БАЛЬ МОЛАДЗІ ПРУЖАНСКАГА РАЁНА ПРЫНЯЎ ПАЛАЦЫК

Падобнае мерапрыемства тут, як і ў раёне, прайшло ўпершыню.

🕺💃 Удзельнікамі балю сталі 16 пар дэбютантаў. Гэта вучні школ раёна, якія сваімі поспехамі і мэтанакіраванасцю даказалі, што годныя атрымаць такі навагодні падарунак.

🏰 У вялікай зале «Пружанскага палацыка» яны закружыліся пад гукі паланэза, вальса і кадрылі. Не абыйшлося тут без гасцявых нумароў і шматлікіх сюрпрызаў.

📰 Больш інфармацыі і фота шукайце на наступным тыдні ў «Раённых буднях».
🎅 Добрай раніцы!

☺️ Жадаем цудоўнага настрою і каб у вас быў час на родных, блізкіх і сяброў у гэтую цудоўную нядзелю!
🇧🇾 ЛУКАШЭНКА: БЕЛАРУСЫ ЗАЎСЁДЫ БУДУЦЬ ВЫБУДОЎВАЦЬ СВАЮ ПАЛІТЫКУ САМАСТОЙНА, НАШ ВЫБАР – СТВАРЭННЕ

Пра гэта Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў напярэдадні на прыёме ад імя Прэзідэнта на стары Новы год.

На Прэзідэнцкі прыём былі запрошаны журналісты, палітолагі, артысты, спартсмены, прадстаўнікі розных прафесій і сфер дзейнасці, вышэйшыя службовыя асобы, кіраўнікі дзяржаўных органаў і прадпрыемстваў. Ім былі ўручаны заслужаныя ўзнагароды.

📢 – Скажу канкрэтна: які нам ні навязвалі б інфармацыйны або іншы парадак дня, сваю палітыку і ўклад жыцця мы, беларусы, заўсёды выбудоўвалі і будзем выбудоўваць выключна самастойна. Вось ад усіх нас, каля трох соцень прысутных тут, залежыць, якой будзе наша краіна і якое будзе жыццё на нашай зямлі. Ніякія знешнія абставіны і пагрозы не зменяць нашы мэты. Наш выбар – стварэнне. Менавіта такім мы хочам бачыць 2023 год – Годам міру і стварэння. І не толькі на сваёй зямлі, – падкрэсліў Прэзідэнт.
🎂 ПРУЖАНСКАМУ РАЁНУ СЁННЯ – 83 ГАДЫ

📅 15 студзеня 1940 года ў заходніх абласцях рэспублікі замест паветаў былі створаны раёны.

🗺️ На тэрыторыі былога Пружанскага павета (у цяперашніх межах) з’явіліся Пружанскі, Шарашоўскі і Ружанскі раёны.

📍 У гэты час пачалася кааперацыя прамысловасці. У Пружанах адкрыўся райкамбінат, дзе працавалі рамеснікі. Пачалі працаваць масласырзавод, лясгас, лесапільны завод, аднавілася вытворчасць цэглы і кафлі. У раёне меліся электрастанцыя, восем млыноў, тры вінакурныя заводы, былі знойдзены залежы торфу, вапны і гліны.
📸 ГІСТОРЫЯ З ФАТАГРАФІЯЙ. МОЙ САМЫ ПЕРШЫ ДЗЕД МАРОЗ

🎅 «Выбачайце, але ў стары Новы год мне хочацца ўзгадаць уласнае дзяцінства і свайго самага першага Дзеда Мароза», – піша вядучая нашай пастаяннай рубрыкі Ірына Сядова. Чытайце пра яе першую сустрэчу з галоўным навагоднім персанажам.

📌 ЧЫТАЦЬ ТУТ.
🙋 Добрай раніцы!

😊 Жадаем усім у новым тыдні як мага больш усмешак і добрых людзей побач!
ГАЛОЎНАЕ ЗА МІНУЛЫ ТЫДЗЕНЬ

📌 Мужчына патануў у вадаёме ў Ружанах

📌 Фотавыстава з відамі Брэста адкрылася ў бібліятэцы імя М. Засіма

📌 У раёне маштабна прайшла акцыя «Ад усёй душы»

📌 Крыніцкі ФАП часова змяніў графік работы

📌 Вываз арганікі ідзе ў «Жураўліным»

📌 У «Ружаны-Агра» падвялі вынікі конкурсу на лепшае ўпрыгожванне, відэавіншаванне і выбралі лепшыя ёлачкі

📌 Жанчына ўдарыла нажом сына

📌 Пружанец за рулём аўтацыстэрны трапіў у ДТЗ у Пінскім раёне

📌 Названы пераможцы прафсаюзнага конкурсу на ўпрыгожванне кабінетаў

📌 Вучаніцы СШ №5 перамаглі ў конкурсе малюнкаў «Мой край родны»

📌 Карэспандэнт «раёнкі» паўдзельнічаў у сустрэчы з журналістамі ў аблвыканкаме

📌 Пружанскі малочны камбінат сярод лаўрэатаў конкурсу «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь» і не толькі

📌 Прайшоў вечар памяці Рамана Кротава

📌 Адбыўся раённы этап «Снежнага снайпера»

📌 На стары Новы год шчадравалі культработнікі

📌 Калядны баль моладзі прыняў «Пружанскі палацык»

📌 Пружанскаму раёну споўнілася 83 гады