Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
3.1K subscribers
25.8K photos
1.97K videos
3 files
9.29K links
Афіцыйны Telegram-канал Пружанскай раённай газеты «Раённыя будні». Самыя аператыўныя навіны Пружан, раёна і не толькі.

Ёсць цікавая навіна ці пытанне? Дасылайце іх у наш чат-бот @budnipruzhany_bot.
加入频道
⁉️ Як будзе працаваць выязны гандаль падчас рок-фестывалю «Сонцастаянне»?

🎸 Падчас рок-фестывалю «Сонцастаянне» на тэрыторыі парка будуць працаваць нестацыянарныя аб‘екты гандлю і грамадскага харчавання.

Суб‘ектам гаспадарання, якія маюць адпаведныя дазволы (ліцэнзіі) будзе дазволены рознічны гандаль і гандаль у разліў усіх відаў алкагольных напояў (за выключэннем віна пладова-ягаднага), а таксама піва ў разліў з 12.00 28 чэрвеня да 2.45 29 чэрвеня і з 11.00 29 чэрвеня да 2.45 30 чэрвеня.

📍 Адначасова з рэалізацыі будуць выключаны ўсе напоі (у тым ліку і безалкагольныя) у шкляной тары.
🇧🇾🇧🇾🇧🇾 СІМВАЛ МУЖНАСЦІ І ГОНАРУ

🎖️ Мінск святкуе 50-годдзе прысваення звання «Горад-герой».

📍 Сталіцы Беларусі 50 гадоў таму, 26 чэрвеня 1974 года, прысвоена ганаровае званне «горад-герой» з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка».
💡 ІНФАРМУЕ РУП «БРЭСТЭНЕРГА»: ДЗЕ Ў РАЁНЕ НЕ БУДЗЕ ЭЛЕКТРЫЧНАСЦІ

27 чэрвеня (чацвер)

🔺 У в. Брады з 9.00 да 17.00 па прычыне бягучага рамонту паветранай лініі электраперадачы-0,4 кВ.

🔺 У в. Байкі з 9.00 да 17.00 па прычыне капітальнага рамонту паветранай лініі электраперадачы-0,4 кВ.

🔺 У г. Пружаны з 9.00 да 17.00 па прычыне капітальнага рамонту паветранай лініі электраперадачы-0,4 кВ.

🔺 У в. Аранчыцы з 9.00 да 17.00 па прычыне капітальнага рамонту камплектнай трансфарматарнай падстанцыі.

❗️ У графіку адключэння электраэнергіі магчымы змяненні, якія залежаць ад ходу работ.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
‼️⚡️👍 «КІПЕЛАЎ» ПРЫЕДЗЕ НА РОК-ФЕСТЫВАЛЬ «СОНЦАСТАЯННЕ» Ў ПРУЖАНЫ

📌 У горадзе Пружаны 28-30 чэрвеня пройдзе маштабны рок-фестываль «СОНЦАСТАЯННЕ». У праграме мерапрыемства — два канцэртныя вечары са знакамітымі хэдлайнерамі на стадыёне «Мухавец» і забавы ў гарадскім парку.

🎤Фестываль «Сонцастаянне» на адной сцэне збярэ культавых рок-музыкантаў, на чыіх песнях вырасла не адно пакаленне.

📌 Валерый Кіпелаў таксама выступіць у Пружанах! З 2002 года яго ўласная група «Кіпелаў» з'яўляецца адным з лідараў стылю хард-н-хэві. На рок-фестывалі «Сонцастаянне» 29 чэрвеня гурт выканае ўсімі любімыя хіты.
💡 АБ АСВЯТЛЕННІ ГАРАДСКІХ ВУЛІЦ

👍 Згодна з распараджэннем райвыканкама, у дні правядзення фестывалю падоўжыцца час асвятлення гарадскіх вуліц.

🎸 Канцэрты працягваюцца да 3 гадзін ночы, таму 28-30 чэрвеня асвятленне вуліц у Пружанах будзе падоўжана да 4.00 гадзін.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
❗️👍🤟 СТВАРАЛЬНІК ГУРТА «КАРОЛЬ І ШУТ» АНДРЭЙ КНЯЗЕЎ І ГУРТ «КНЯZZ» ПРЫЕДУЦЬ НА РОК-ФЕСТЫВАЛЬ «СОНЦАСТАЯННЕ» Ў ПРУЖАНЫ

📌 У горадзе Пружаны 28-30 чэрвеня пройдзе маштабны рок-фестываль «СОНЦАСТАЯННЕ». У праграме мерапрыемства — два канцэртныя вечары са знакамітымі хэдлайнерамі на стадыёне «Мухавец» і забавы ў гарадскім парку.

🎸Нядаўна арганізатары заявілі, што да спісу хэдлайнераў далучыцца стваральнік гурта «Кароль і Шут» Андрэй Князеў і гурт «КняZz». Але і гэта, аказалася, не адзіны сюрпрыз для прыхільнікаў року. Арганізатары працягваюць дапаўняць лайн-ап рок-фестывалю культавымі артыстамі.

🗞️ Сачыце за навінамі.
💊 26 ЧЭРВЕНЯ – СУСВЕТНЫ ДЗЕНЬ БАРАЦЬБЫ З НАРКАМАНІЯЙ

Менавіта ў гэты дзень удзельніцы ўзорнай кантакт-студыі тэатралізавана-інтэлектуальнай гульні «Teens-фармат» выйшлі на вуліцы нашага горада і расказалі прахожым аб шкодзе і наступствах ужывання наркотыкаў і псіхаактыўных рэчываў, а таксама раздалі тэматычныя лістоўкі.

Крыніца: «Teens-фармат».
🚄 ЗМЕНЫ Ў РАСКЛАДЗЕ РУХУ ЦЯГНІКОЎ ПА СТАНЦЫІ АРАНЧЫЦЫ

27 чэрвеня (чацвер)

– Баранавічы-П. - Брэст – змена прыб./адпраўл. з 15.24/15.25 на 15.29/15.30.
🌅 Добрай раніцы!

📌 Няхай гэты дзень падорыць Вам незабыўныя эмоцыі.
ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ ЗА 26 ЧЭРВЕНЯ

📌 «Мы будзем прадаваць сваё». Якое прымяненне мінскаму недабуду знайшоў Лукашэнка.

📌 Качанава: прысваенне Мінску звання «горад-герой» – знак вялікай павагі да тых, хто абараніў волю.

📌 Мітынг-рэквіем у гонар 80-годдзя вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў прайшоў у Віцебску.

📌 Што зменіцца з 1 ліпеня па выплаце бальнічнага ліста.

📌 Гандлёвыя сеткі прадоўжылі скідку 10 % на шэраг тавараў для ўразлівых катэгорый насельніцтва.

📌 Швед: пракурорскія работнікі штодня робяць усё магчымае, каб людзі і іх інтарэсы былі абаронены.

📌КАМЕНТАР: «Беларусь інтэлектуальная»: якія яркія навуковыя распрацоўкі прадставяць на Форуме рэгіёнаў.

📌 Кіраўнікоў больш за 40 ВНУ Беларусі і Кітая аб'яднаў Форум рэктараў вядучых універсітэтаў.

📌 НАК Беларусі гатовы да пашырэння супрацоўніцтва з Якутыяй.

📌 У міліцыі распавялі, як зберагчы дзяцей ад небяспек на летніх канікулах.
НА ЯКІХ УЧАСТКАХ ДАРОГ ВОБЛАСЦІ 27 ЧЭРВЕНЯ ЎСТАНОЎЛЕНЫ ДАТЧЫКІ КАНТРОЛЮ ХУТКАСЦІ

➡️ з 07:00 да 19:00 гадзін на Варшаўскай шашы паблізу дома №37 у Брэсце. Абмежаванне скорасці руху 60 км/г.

➡️ з 07:00 да 19:00 гадзін на 56 км (+800 м) аўтадарогі М1/Е30 «Брэст-Мінск» у Кобрынскім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 90/70 км/г.

➡️ з 07:00 да 19:00 гадзін на 65 км (+700 м) аўтадарогі М1/Е30 «Брэст-Мінск» у Кобрынскім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 90/70 км/г.

➡️ з 07:00 да 19:00 гадзін на 19 км (+270 м) аўтадарогі М-12 «Кобрын-гр.Украіны». Абмежаванне скорасці руху 60 км/г.

➡️ з 07:00 да 19:00 гадзін на 490 км (+020 м) аўтадарогі М-10 «Гомель-Кобрын» у Драгічынскім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 90/70 км/г.

➡️ з 07:00 да 19:00 гадзін на пр-це Савецкім паблізу дома №20 у Баранавічах. Абмежаванне скорасці руху 60 км/г.

Паважаныя вадзіцелі! Няўхільна выконвайце ПДР і не падвяргайце небяспецы сябе і іншых удзельнікаў дарожнага руху.
🆕 Спаборніцтвы па скейце і трукавым самакаце

📍ХОЧАШ ПРАДЭМАНСТРАВАЦЬ СВАЕ ВАЛОДАННЕ СКЕЙТАМ АБО САМАКАТАМ? ГЭТА ТВОЙ ШАНЕЦ!

⛳️ДЗЕ І КАЛІ?

3 ліпеня 2024;
Скейт-парк стадыёна «Мухавец»;
Пачатак рэгістрацыі ў 11:30.

📌ЯКІЯ ПАТРАБАВАННІ?
1. Табе ад 8 гадоў і старэй;
2. У цябе ёсць свой скейт або самакат;
3. Згода ад бацькоў на ўдзел.

ШТО ТРЭБА?
1.Паказаць, як ты класна ўмееш катацца на скейце або самакаце.
2.Выйграць прыз.

🛴У намінацыі могуць быць прадстаўлены ўсе стылі, напрамкі скейтбордынгу і самакацінга. Ацэньваюцца элементы, дынаміка, камбінацыі і крэатыўнасць па шкале ад 0 да 5 балаў. Час выступлення - 2 хвіліны.

1 група (навічкі) - 8-10 гадоў;
2 група (навічкі) - 11-13 гадоў;
3 група (навічкі) - 14-16 гадоў;
4 група (навічкі) - 16 і старэй.

Спаборніцтвы праводзяцца ў індывідуальным заліку. Усе ўдзельнікі павінны мець пры сабе спартыўную форму, шлем, налакотнікі і накаленнікі, свой скейт ці самакат (шлем можа быць выдадзены аргкамітэтам).
🏊 28-30 чэрвеня купанне ў басейне забаронена!

🎸 У сувязі з правядзеннем рок-фестывалю «Сонцастаянне» і размяшчэннем на беразе вадаёма па вул. Савецкай у Пружанах палатачнага гарадка, з 9.00 28 чэрвеня да 9.00 30 чэрвеня будзе забаронена купанне грамадзян у акваторыі пляжа.

‼️ Нагадаем, што згодна з рашэннем Пружанскага райвыканкама ад 5.02.2024 № 202 у вадаёме па вул. Савецкай у г. Пружаны забаронена купанне (акрамя акваторыі пляжа) і плаванне на маламерных суднах. Цяпер жа на дні правядзення фестывалю ў мэтах бяспекі басейн наогул стане месцам, забароненым для купання. Пра гэта будуць сведчыць і адпаведныя інфармацыйныя шыльдачкі.
⚠️ У ПРУЖАНСКІМ РАЁНЕ ЎВЕДЗЕНА АБМЕЖАВАННЕ НА НАВЕДВАННЕ ЛЯСОЎ

🌲 Такое рашэнне прынята з 26 чэрвеня ў сувязі з устанаўленнем ІІІ класа пажарнай небяспекі.

❗️ Сітуацыя можа аператыўна мяняцца.

🗺 Аператыўна адсочваць дадзеныя пра ўвядзенне мер абмежавальнага характару можна па размешчанай на афіцыйным сайце Мінлясгаса карце забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў.

ℹ️ Таксама інфармацыю рэкамендуюць удакладняць у мясцовых райвыканкамах і лесагаспадарчых установах.
❗️У ПЕРШАГА СЁННЯ – РАЗМОВА АБ ФУНКЦЫЯНАВАННІ БАНКАЎСКАГА СЕКТАРА

🔥 На нараду запрошаны прэм'ер, старшыня Нацбанка і яго намеснік, міністры замежных спраў і фінансаў.

Падрабязнасці глядзіце тут.
‼️ ЮРЫЙ ШУЛЕЙКА ПРЫЗНАЧАНЫ ВІЦЭ-ПРЭМ'ЕРАМ ПА ПЫТАННЯХ АПК

🔹 Юрый Вітольдавіч Шулейка ўзначальваў Брэсцкі аблвыканкам з 2021 года.

⚡️ Таксама Прэзідэнт прыняў і іншыя кадравыя рашэнні.

Падрабязней тут.
‼️ Інфармацыя пра знаходжанне ў палаткавым мястэчку падчас рок-фестывалю «СОНЦАСТАЯННЕ»