Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
3.1K subscribers
25.7K photos
1.97K videos
3 files
9.28K links
Афіцыйны Telegram-канал Пружанскай раённай газеты «Раённыя будні». Самыя аператыўныя навіны Пружан, раёна і не толькі.

Ёсць цікавая навіна ці пытанне? Дасылайце іх у наш чат-бот @budnipruzhany_bot.
加入频道
НА ЯКІХ УЧАСТКАХ ДАРОГ ВОБЛАСЦІ 24 ЧЭРВЕНЯ ЎСТАНОЎЛЕНЫ ДАТЧЫКІ КАНТРОЛЮ ХУТКАСЦІ

➡️ з 07:00 да 19:00 гадзін на вул. Маскоўскай паблізу дома № 346 у Брэсце. Абмежаванне скорасці руху 60 км/г.

➡️ з 07:00 да 19:00 гадзін на 36 км (+100 м) аўтадарогі М1/Е30 «Брэст-Мінск» у Жабінкаўскім раёне. Абмежаванне скорасці руху 60 км/г.

➡️ з 07:00 да 19:00 гадзін на 65 км (+700 м) аўтадарогі М1/Е30 «Брэст-Мінск» у Кобрынскім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 90/70 км/г.

➡️ з 07:00 да 19:00 гадзін на 19 км (+270 м) аўтадарогі М-12 «Кобрын-гр.Украіны». Абмежаванне скорасці руху 60 км/г.

➡️ з 07:00 да 19:00 гадзін на 523 км (+050 м) аўтадарогі М-10 «Гомель-Кобрын» у Кобрынскім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 90/70 км/г.

➡️ з 07:00 да 19:00 гадзін на 473 км (+685 м) аўтадарогі Р-43 «гр.РФ-Крычаў-Бабруйск-Івацэвічы». Абмежаванне скорасці руху 70 км/г.

Паважаныя вадзіцелі! Няўхільна выконвайце ПДР і не падвяргайце небяспецы сябе і іншых удзельнікаў дарожнага руху.
⚡️ ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ ЗА 22-23 ЧЭРВЕНЯ:

📌 Даклад прэм'ера, «прызямленне» канцэпцыі, прафсаюзныя справы і Лукашэнка ў Дзяржынску. Вынікі тыдня Прэзідэнта.

📌 «Не спачываць на лаўрах, а бачыць тэндэнцыі». Галоўчанка аб сітуацыі ў эканоміцы.

📌 Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа адзначылі ў Беларусі.

📌 Мітынг у гонар 80-годдзя пачатку аперацыі «Баграціён» сабраў у Светлагорскім раёне больш за 5 тыс. чалавек.

📌 Ад тэхнапарку да бальніц і культурнага цэнтра. Якія буйныя аб'екты будуюцца і рэканструююцца ў Беларусі.

📌 МПЗ нагадала аб неабходнасці заплаціць авансавы плацеж па транспартным падатку не пазней за 24 чэрвеня.

📌 МНС распрацавала карту дазволеных для купання месцаў.

📌 «Я вырашыў рызыкнуць і выказацца за межамі Польшчы».

📌 Вынік Беларусі на Гульнях БРІКС склаў 247 медалёў.

📌 Юныя беларускія цяжкаатлеты заваявалі восем медалёў першынства Еўропы-U17.
👍 Маладыя людзі ў студатрадах

👨‍🏭 Лета — час адпачынку для навучэнцаў і студэнтаў. Зразумела, пасля чарговага навучальнага года трэба набрацца сіл, і на гэта юнакі і дзяўчаты маюць поўнае права. Але кожны год знаходзяцца сярод моладзі тыя, хто стараецца сумясціць прыемнае з карысным. Пакуль галава адпачывае ад формул і задачак, чаму б не папрацаваць рукамі? У гэтым выпадку шлях адзін — шчыра запрашаем у студатрады!

📌 Штогод сельгаставарыствы раёна з радасцю прымаюць на працу маладых людзей на летні перыяд, напрыклад, падчас жніва. Работы, паверце, хапае. Тут вам і праца на палетках, і рамонт сельскагаспадарчай тэхнікі, калі маецца вадзіцельскае пасведчанне — сядай за баранку і адмервай кіламетры свайго працоўнага шляху. Незаменны вопыт, не толькі збоку бачыш сельскія будні, а на практыцы ўпэўніваешся — праца на зямлі хоць і цяжкая, але ад веку вельмі пачэсная, яе не трэба цурацца. І вялікі гонар быць паўнавартасным членам дружнай сям’і хлебаробаў.

Далей чытайце тут.
ДА ЎВАГІ ЖЫХАРОЎ ПРУЖАНСКАГА РАЁНА!

📌 Сёння, 24 чэрвеня 2024 года з 16.30 да 17.30 гадзін у актавай зале адміністрацыйнага будынку Пружанскага КУВП «Камунальнік» па адрасе: г. Пружаны, вул. Чырвонаармейская, 76

📋 адбудзецца публічная справаздача перад насельніцтвам кіраўніка Пружанскага КУВП «Камунальнік».
❗️ РАБОЧЫ ТЫДЗЕНЬ ПЕРШАГА ПАЧЫНАЕЦЦА З ПЕРАМОВАЎ З ГУБЕРНАТАРАМ ЛЕНВОБЛАСЦІ

🇧🇾 🇷🇺 Расійскія губернатары на гэтым тыдні будуць у нас часта – усё ж такі Форум Рэгіёнаў.

📌 Рост тавараабароту, сустрэчныя пастаўкі, сумесныя прадпрыемствы і праекты – усё гэта ёсць! І ўсё роўна шукаем новыя сферы і новыя напрамкі для супрацоўніцтва.

Падрабязней чытайце тут.
🚌 ФІЛІЯЛ «АЎТАПАРК №11 Г. ПРУЖАНЫ» ААТ «БРЭСТАБЛАЎТАТРАНС» ПАВЕДАМЛЯЕ ПРА ЗМЕНУ РУХУ АЎТАТРАНСПАРТУ ПАДЧАС ПРАВЯДЗЕННЯ РОК-ФЕСТЫВАЛЮ «СОНЦАСТАЯННЕ»

У сувязі з правядзеннем рок-фестывалю «Сонцастаянне» будзе абмежаваны рух аўтатранспарту па вул. Урбановіча:

📍 28.06.2024г. з 9:00 да 4:00 29.06.2024г.;

📍 29.06.2024г. з 9:00 да 4:00 30.06.2024г.

Таксама будзе зменена схема руху гарадскіх маршрутаў № 8, 11, прыгарадны «3Т Пружаны – Клепачы».

📌 Арганізацыя руху ўказаных маршрутаў будзе ажыццяўляцца па вул. Чырвонаармейскай. Прыпынкі: Кастрычніцкая, Стаматалагічная паліклініка, Бібліятэка і далей па маршрутах, таксама і ў зваротным напрамку.
💡 ІНФАРМУЕ РУП «БРЭСТЭНЕРГА»: ДЗЕ Ў РАЁНЕ НЕ БУДЗЕ ЭЛЕКТРЫЧНАСЦІ

25 чэрвеня (аўторак)

🔺 У в. Пацінічы з 9.00 да 17.00 па прычыне капітальнага рамонту паветранай лініі электраперадачы-0,4 кВ.

🔺 У г. Пружаны з 9.00 да 17.00 па прычыне капітальнага рамонту паветранай лініі электраперадачы-0,4 кВ.

🔺 У в. Поланск з 9.00 да 17.00 па прычыне капітальнага рамонту мачтавай трансфарматарнай падстанцыі.

❗️ У графіку адключэння электраэнергіі магчымы змяненні, якія залежаць ад ходу работ.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🇧🇾 23 чэрвеня 1994 г. адбыўся першы тур усенародных выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Спецыяльна для вас, на прасторах інтэрнэту, нам удалося здабыць унікальныя кадры таго дня.

💬- Ідзем выбіраць першага Прэзідэнта Рэспублікі!
💬- А каго?
💬- За Лукашэнку будзем галасаваць.

⚡️ Лёс краіны быў вырашаны ў другім туры – 10 ліпеня 1994 года. Народ зрабіў свой выбар, і ўпэўненую перамогу атрымаў Аляксандр Лукашэнка, набраўшы 80 працэнтаў галасоў. Тады перад кіраўніком дзяржавы стаяла першарадная задача – адвесці краіну ад прорвы. У тыя далёкія і складаныя часы беларусы былі ў роспачы: разгул бандытызму, карупцыя, а заводы і фабрыкі ў упадку. Але з прыходам Бацькі за 30 гадоў жыццё стала іншым.

♥️ Аб дасягненнях нашай краіны можна казаць доўга і шмат. Але самае галоўнае – Лукашэнку ўдалося захаваць мір у цяперашні турбулентны час.

🎉Са святам, сябры! 30 гадоў таму беларусы заснавалі трывалы фундамент будучага краіны.
⚡️⚡️⚡️ ВЫЗВАЛЕННЕ БЕЛАРУСІ. 23 ЧЭРВЕНЯ 1944 ГОДА ПАЧАЛАСЯ АПЕРАЦЫЯ «БАГРАЦІЁН»

Беларуская наступальная аперацыя пад кодавай назвай «Баграціён» пачалася 23 чэрвеня, завяршылася 29 жніўня 1944 года. Вынікам аперацыі стала вызваленне Беларусі і спыненне генацыду беларускага народа. Чырвоная армія прадэманстравала ўсяму свету ўзрослыя магчымасці, высокія маральныя якасці савецкіх салдат і афіцэраў, партызан і падпольшчыкаў. Цікавасць да гэтай найвялікшай у гісторыі аперацыі не слабее і праз дзесяцігоддзі.

🇧🇾#БЕЛАРУСЬ_ПАМЯТАЕ
«КІНО» НА РОК- ФЕСТЫВАЛІ «СОНЦАСТАЯННЕ» НЕ БУДЗЕ. ЗАМЕСТ ГУРТА «КІНО» ВЫСТУПІЦЬ ТАЕМНЫ ГОСЦЬ.

🎸 У сувязі з форс-мажорнымі абставінамі, якія не залежаць ад арганізатараў, гурт «Кіно» не возьме ўдзел у рок- фестывалі «СОНЦАСТАЯННЕ».

🤘 Але гэта не прычына для засмучэння.

🔝 Мы падрыхтавалі для вас СУПЕРНАВІНУ – выступленне артыстаў, песні якіх вы ведаеце на памяць.

🔥 Які гурт зойме вакантнае месца на рок- фестывалі «СОНЦАСТАЯННЕ»?

📌 Зусім хутка даведаецеся...
⁉️ ЯК ПАСТУПІЦЬ У БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ТЭХНАЛАГІЧНЫ УНІВЕРСІТЭТ НА УМОВАХ МЭТАВАЙ ПАДРЫХТОЎКІ?

🌳 Пружанскі лясгас нагадвае абітурыентам, як паступіць у Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі.

📌 Па пытаннях, якія вас цікавяць, можаце звярнуцца да намесніка кіраўніка арганізацыі па ідэалагічнай рабоце Пружанскага лясгаса Ірыны Васільеўны Раманюк

☎️ па нумары тэлефона +375 (29) 220-15-03.
🚄 ЗМЕНЫ Ў РАСКЛАДЗЕ РУХУ ЦЯГНІКОЎ ПА СТАНЦЫІ АРАНЧЫЦЫ

25 чэрвеня (аўторак)

– Баранавічы-П. - Брэст – змена прыб./адпраўл. з 15.24/15.25 на 15.59/16.00.
🌅 Добрай раніцы!

📌 Няхай гэты дзень стане для Вас асабліва цудоўным.
⚡️ ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ ЗА 24 ЧЭРВЕНЯ:

📌 «Галоўная мэта – ісці наперад разам». Лукашэнка акрэсліў перспектывы супрацоўніцтва з Ленінградскай вобласцю.

📌 Лукашэнка выказаў спачуванні Пуціну ў сувязі з тэрактамі ў Дагестане.

📌 Алейнік і Лаўроў прынялі заяву аб знешнепалітычных задачах саюзнай інтэграцыі.

📌 Беларусь і Каралеўства Эсваціні падпісалі дарожную карту супрацоўніцтва ў сферы аховы здароўя.

📌 У Мінпрацы распавялі, як беларусы будуць работаць у ліпені.

📌 Лічбавізацыя дакументаабароту, адтэрміноўка ПДВ. Арлоўскі аб навацыях у мытным рэгуляванні.

📌 «Славянскі базар у Віцебску» прыме больш за 5 тыс. акрэдытаваных удзельнікаў.

📌 Цуды вышэйшага пілатажу на мяжы аблокаў. Асы Беларусі і Расіі «прагналі» паветраны парад да 3 ліпеня.

📌 Сіноптыкі прагназуюць спякоту да +33°С.
НА ЯКІХ УЧАСТКАХ ДАРОГ ВОБЛАСЦІ 25 ЧЭРВЕНЯ ЎСТАНОЎЛЕНЫ ДАТЧЫКІ КАНТРОЛЮ ХУТКАСЦІ

➡️ з 07:00 да 19:00 гадзін на пр-це Машэрава паблізу дома №67 у Брэсце. Абмежаванне скорасці руху 60 км/г.

➡️ з 07:00 да 19:00 гадзін на 42 км (+780 м) аўтадарогі М1/Е30 «Брэст-Мінск» у Жабінкаўскім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 90/70 км/г.

➡️ з 07:00 да 19:00 гадзін на 65 км (+700 м) аўтадарогі М1/Е30 «Брэст-Мінск» у Кобрынскім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 90/70 км/г.

➡️ з 07:00 да 19:00 гадзін на 87 км (+220 м) аўтадарогі Р-85 «Слонім-Высокае». Абмежаванне скорасці руху 60 км/г.

➡️ з 07:00 да 19:00 гадзін на 502 км (+900 м) аўтадарогі М-10 «Гомель-Кобрын» у Драгічынскім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 90/70 км/г.

➡️ з 07:00 да 19:00 гадзін на пр-це Савецкім паблізу дома №41 у Баранавічах. Абмежаванне скорасці руху 60 км/г.

Паважаныя вадзіцелі! Няўхільна выконвайце ПДР і не падвяргайце небяспецы сябе і іншых удзельнікаў дарожнага руху.
🎸🤟⚡️ НАШ ГОРАД АКТЫЎНА РЫХТУЕЦЦА ДА ПРАВЯДЗЕННЯ РОК-ФЕСТЫВАЛЮ «СОНЦАСТАЯННЕ»

😎 Рок-фестываль «Сонцастаянне» пройдзе ў Пружанах на стадыёне Мухавец з 28 па 30 чэрвеня.

📌 Станьце ўдзельнікам гэтай грандыёзнай падзеі і Вы!

🎫 Хутчэй набывайце білеты на «Сонцастаянне» (https://www.instagram.com/rock_festival_solstice/)! Зрабіць гэта можна праз касы Брэсцкай абласной філармоніі і на сайце kvitki.by (https://www.kvitki.by/rus/bileti/muzyka/rok/rok-festival-solncestojanie-6-430809/).