Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
3.15K subscribers
27.5K photos
2.09K videos
3 files
9.74K links
Афіцыйны Telegram-канал Пружанскай раённай газеты «Раённыя будні». Самыя аператыўныя навіны Пружан, раёна і не толькі.

Ёсць цікавая навіна ці пытанне? Дасылайце іх у наш чат-бот @budnipruzhany_bot.
加入频道
🌄 Добрай раніцы!

📌 Жадаем правесці гэты дзень у выдатным настроі і з усмешкай на твары!
⚡️ ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ ЗА 28 МАЯ:

📌 Як беларускім СМІ стаць яшчэ больш паспяхова. Лукашэнка абазначыў сем прыярытэтаў у працы масмедыя.

📌 «Мы працуем як адна каманда і робім адну вялікую справу». Акуловіч аб рабоце беларускіх СМІ.

📌 БЕЛТА атрымала пяць узнагарод на конкурсе «Залатая Літара» ў Магілёве.

📌 Качанава прапанавала стварыць Савет жанчын Беларусі і Кітая і арганізаваць беларуска-кітайскі маладзёжны турыстычны злёт.

📌 Беларусь і Алтай падпісалі план мерапрыемстваў па супрацоўніцтве на 2024-2026 гады.

📌 Тэмп росту валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі ў I квартале склаў 106,8 працэнта.

📌 «Усіх сакрэтаў пакуль не раскрываем». У Мінску працягваюцца трэніроўкі будучых удзельнікаў парада да Дня Незалежнасці.

📌 Аб касманаўтыцы і марах. Марына Васілеўская сустрэлася з навучэнцамі школ сталіцы.

📌 Балбатоўскі расказаў аб кошце пуцёвак у санаторыі Беларусі.
НА ЯКІХ УЧАСТКАХ ДАРОГ ВОБЛАСЦІ 29 МАЯ ЎСТАНОЎЛЕНЫ ДАТЧЫКІ КАНТРОЛЮ ХУТКАСЦІ

➡️ з 07:00 да 19:00 гадзін на вул. 28 Ліпеня паблізу «моста праз р. Мухавец» у Брэсце. Абмежаванне скорасці руху 60 км/г.

➡️ з 07:00 да 19:00 гадзін на 38 км (+550 м) аўтадарогі М1/Е30 «Брэст-Мінск» у Жабінкаўскім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 90/70 км/г.

➡️ з 07:00 да 19:00 гадзін на 65 км (+700 м) аўтадарогі М1/Е30 «Брэст-Мінск» у Кобрынскім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 90/70 км/г.

➡️ з 07:00 да 19:00 гадзін на 87 км (+220 м) аўтадарогі Р-85 «Слонім-Высокае». Абмежаванне скорасці руху 60 км/г.

➡️ з 07:00 да 19:00 гадзін на 523 км (+050 м) аўтадарогі М-10 «Гомель-Кобрын» у Кобрынскім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 90/70 км/г.

➡️ з 07:00 да 19:00 гадзін на 30 км (+450 м) аўтадарогі Р-99 «Баранавічы-Ваўкавыск-Памежны-Гродна». Абмежаванне хуткасці руху 90/70 км/г.

Паважаныя вадзіцелі! Няўхільна выконвайце ПДР і не падвяргайце небяспецы сябе і іншых удзельнікаў дарожнага руху.
📌 ГАЛА-КАНЦЭРТ БРЭСЦКАЙ ВОБЛАСЦІ НА ФЕСТЫВАЛІ «БЕЛАРУСЬ - МАЯ ПЕСНЯ» АДБУДЗЕЦЦА Ў МІНСКУ 2 ЧЭРВЕНЯ

📍 Для гасцей падрыхтавалі мноства сюрпрызаў. Усіх таямніц не раскрываюць, аднак пра некалькі цікавых момантаў ужо вядома. У фае Палаца Рэспублікі гасцей будзе сустракаць сімвал Брэсцкай вобласці - зменшаная копія скульптуры зубра, размешчанай на трасе М1. Будзе магчымасць паразмаўляць з брэсцкім ліхтаршчыкам.

⚡️ «На галоўнай сцэне Палаца Рэспублікі Брэсцкая вобласць прыадкрые заслону ўнікальнасці і непадобнасці рэгіёна, прадэманструе ўсё багацце і шматграннасць культурнай палітры. Для фестывалю мы падрыхтавалі выставу "1 рэгіён - 85...» і маштабны гала-канцэрт «Мы створаны гэтай зямлёй», - расказалі ў прэс-службе Брэсцкага аблвыканкама. Выстава будзе складацца з 12 лакацый. Наведвальнікі змогуць азнаёміцца з гістарычнай і культурнай спадчынай Брэстчыны, з яе турыстычнымі брэндамі.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
💥💥💥 ПРУЖАНЫ РЫХТУЮЦЦА СУСТРЭЦЬ ФЕСТЫВАЛЬ «ВЫТОКІ. КРОК ДА АЛІМПУ»

📍 У гэтым годзе ён пройдзе ў новым фармаце – толькі ў адным горадзе Беларусі.

Напярэдадні маштабнага мерапрыемства ў Пружанах ідзе каласальная падрыхтоўка. Добраўпарадкаванне горада, азеляненне, рамонтныя работы па ўсім райцэнтры, а таксама стварэнне новых спартыўных і АРТ-аб'ектаў.

☝️ Нашы карэспандэнты адправіліся ў Пружаны ўбачыць на свае вочы, як горад змяняецца перад спартыўным святам.
⚡️ 2 СЕСІЯ РАЁННАГА САВЕТА ДЭПУТАТАЎ 29 СКЛІКАННЯ

📍Сёння праходзіць 2 Сесія раённага Савета дэпутатаў 29 склікання.

☝️Парадак дня сесіі:

- арганізацыя прафілактычнай работы з сем'ямі на розных этапах крызісу;
- аб змяненні рашэння Пружанскага раённага Савета дэпутатаў ад 29.12.2023 года;
- аб зацвярджэнні справаздачы аб выкананні раённага бюджэту за 2023 год;
і іншыя...

🔥 Перад пачаткам работы сесіі была ўручана ўзнагарода дырэктару філіяла ААТ «Брэстаблаўтатранс» «Аўтамабільны парк №11 г. Пружаны» Анатолю Вакульчыку, які пяць скліканняў з'яўляўся дэпутатам раённага Савета дэпутатаў.
❗️Сёння Першы працуе на малой радзіме.

Больш падрабязна чытайце тут.
🚔 ДАІ ПАВЕДАМЛЯЕ. АКЦЫЯ «П‘ЯНАМУ ЗА РУЛЁМ НЕ МЕСЦА»

З мэтай прафілактыкі і папярэджання ДТЗ з удзелам нецвярозых вадзіцеляў з 29 па 31 мая Дзяржаўтаінспекцыя Пружанскага РАУС правядзе прафілактычную акцыю «П‘янаму за рулём не месца».

У гэтыя дні супрацоўнікі ДАІ будуць несці службу ва ўзмоцненым рэжыме. Павышаная ўвага будзе ўдзяляцца выяўленню і спыненню выпадкаў кіравання транспартнымі сродкамі нецвярозымі асобамі, а таксама вадзіцелям, якія не маюць вадзіцельскіх пасведчанняў, груба парушаюць Правілы дарожнага руху.

📌 П’яны кіроўца — патэнцыяльны забойца. З’яўляючыся ўдзельнікам дарожнага руху, ён падвяргае небяспецы жыццё не толькі сваё, але і навакольных. Чалавек павінен цвёрда ведаць: калі выпіў — не варта нават падыходзіць да сваёй машыны, а не тое што сядаць за руль.

☎️ Важна не заставацца раўнадушным да гэтага і кожнаму чалавеку. Калі вы ведаеце ці мяркуеце, што за рулём транспартнага сродку нецвярозы кіроўца, набірайце «102».
💡 ІНФАРМУЕ РУП «БРЭСТЭНЕРГА»: ДЗЕ Ў РАЁНЕ НЕ БУДЗЕ ЭЛЕКТРЫЧНАСЦІ

30 мая (чацвер)

🔺 У аздараўленчым лагеры «Дубок» з 9.00 да 17.00 па прычыне капітальнага рамонту камплектнай трансфарматарнай падстанцыі.

🔺 У в. Галены з 9.00 да 17.00 па прычыне капітальнага рамонту паветранай лініі электраперадачы-10 кВ.

🔺 У в. Малы Краснік з 9.00 да 17.00 па прычыне капітальнага рамонту паветранай лініі электраперадачы-10 кВ.

🔺 У в. Вялікі Краснік з 9.00 да 17.00 па прычыне капітальнага рамонту паветранай лініі электраперадачы-10 кВ.

🔺 У в. Дзетавеччына з 9.00 да 17.00 па прычыне капітальнага рамонту паветранай лініі электраперадачы-10 кВ.

🔺 У в. Выбрады з 9.00 да 17.00 па прычыне капітальнага рамонту паветранай лініі электраперадачы-10 кВ.

❗️ У графіку адключэння электраэнергіі магчымы змяненні, якія залежаць ад ходу работ.
🚄 ЗМЕНЫ Ў РАСКЛАДЗЕ РУХУ ЦЯГНІКОЎ ПА СТАНЦЫІ АРАНЧЫЦЫ

30 мая (чацвер)

–№27 Масква – Брэст – змена прыб./адпраўл. з 12.33/12.35 на 12.43/12.45,

–Баранавічы-П. – Брэст – змена прыб./адпраўл. з 12.14/12.15 на 12.59/13.00,

–№727 Мінск – Брэст – змена прыб./адпраўл. з 13.07/13.08 на 13.25/13.26,

–№52 Брэст – С.-Пецярбург – змена прыб./адпраўл. з 15.03/15.05 на 14.48/14.50,

–№728 Брэст – Мінск – змена прыб./адпраўл. з 15.17/15.18 на 15.25/15.26,

–№733 Мінск – Брэст – змена прыб./адпраўл. з 20.20/20.21 на 21.03/21.04,

–№735 Мінск – Брэст – змена прыб./адпраўл. з 21.21/21.22 на 21.23/21.24,

–Баранавічы-П. – Брэст – змена прыб./адпраўл. з 21.38/21.39 на 22.21/22.22,

–№701 Мінск – Брэст – змена прыб./адпраўл. з 22.19/22.20 на 22.30/22.31.
🚒 СЁННЯ Ў ПРУЖАНСКІМ РАНС ПРАЙШОЎ ДЗЕНЬ АДЧЫНЕНЫХ ДЗВЯРЭЙ

📌 На мерапрыемстве прысутнічалі навучэнцы розных школ Пружанскага раёна.

🏅 Былі падведзены вынікі раённага агляду-конкурсу дзіцячай творчасці «Выратавальнікі вачыма дзяцей». Усе прызёры атрымалі свае ўзнагароды.

👏 У канцы мерапрыемства работнікі Пружанскага РАНС прадэманстравалі паказальнае выступленне.