Бондарева. БЕЗ КУПЮР
1.62K subscribers
21.9K photos
5.85K videos
26 files
9.96K links
С любовью, из Беларуси🇧🇾🇷🇺
🔞Не для слабонервных! Нетолерантный и очень неполиткорректный авторский канал о Союзном Государстве.
Змагары, вам здесь не тут!

Чат: @bez_kupjur
加入频道
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Евгений Пустовой:
Знаете, меня радует, что для белорусской молодёжи раздражительным триггером являются лишь все эти воинствующие нарративы "токсичного" Азарёнка, смысловые идеологические нравоучения Пустового. Не хватает движа и хайпа на телике. Так вас можно поздравить с тёплой ванной,  которую вам обеспечивает  реальная Беларусь. Движ, хайп, краш на телике был у украинской молодёжи. Теперь сколько осталось этой самой украинской молодёжи? И меня очень огорчает, что современная молодёжь (некоторая часть) готова любить страну, но называть себя государственниками считает старомодным. Мол, это прошлое.
🔹
Разбалованное поколение льготами, хоккейными секциями, школьными автобусами,  компьютерными играми — ровесники нашей Независимости.  Вы там не очень-то рассиживайтесь на тронах эгоцентризма. Скоро самим надо будет танцевать перед новым поколением, ну хоть что-то оставить для них, кроме лайков и дизлайков в соцсетях. Подрастает новое поколение белорусов, которые быть государственниками сочтут за честь
.
#Пустовой
​​Яўген Пуставой:
"У прыродзе ўсё заканамерна. За зімой абавязкова прыходзіць вясна. А ці заўжды чалавек ведае, што яго чакае? Жыццё паказвае, што не. А калі гаворка пра грамадства, пра дзяржаву? Чалавек можа толькі планаваць. Вось беларусы спланавалі жыццё сваёй дзяржавы. Падчас І Усебеларускага сходу (на мінулым тыдні якраз было 27 гадоў, як ён адбыўся). Як звычайна кажуць у парадыгме англамоўнага свету, тое быў такі «мазгавы шторм». Але пачакайце, суайчыннікі. Гэта была больш глыбінная падзея. Гістарычная.
Тады мы атрымалі Незалежнасць, а нам прапанавалі яе абмяняць на ўсёдазволенасць. І пакуль бы беларусы хуліганілі ў сваёй хаце, тую хату ды і кавалак зямлі прыбралі б чужынцы, ды розныя палітычныя цмокі. Колькі ў гэтую пашчу трапіла іншых краін! Беларусаў выратавала іх разважлівасць і, мабыць, чысціня розуму і — галоўнае — сэрца. Кіраўніком абралі чалавека ад зямлі. Свайго. Але сярод нас ужо былі іншыя. Зачараваныя заходнім побытам, а мо і прагай да вялікіх грошай. Зямлю, заводы, сэрцы і нават сумленне — замежным акцыянерам. Вось і пачаўся вэрхал у роднай хаце. Але народ з гэтым не пагадзіўся. Як і два гады да таго, зноў падтрымаў абранага Прэзідэнта. Бо перад вачыма была іншая варыятыўнасць. Страшэнная. Знішчальная. Дзяржаву намагаліся разарваць, а грамадства падзяліць. Не толькі па таўшчыні кашалька — па магчымасцях: атрымаць адукацыю, не выконваць законы, глядзець на суайчыннікаў з пагардай. Гэтага патрабавалі тады нібыта «эліты». Глыбінны народ з гэтым не пагадзіўся. Ні з «прыхватызацыяй» Бацькаўшчыны, ні з «прыхватызацыяй» нашага складу жыцця.
А хто з палітыкаў тады пытаў той народ? Мясцовыя эліты падпарадкоўваліся сусветным уладарам жыцця. Заможным уладарам. А Лукашэнка паклікаў людзей на той сход. У Лукашэнкі была смеласць ісці сваёй дарогай, хапала мудрасці ісці наперад, нібы па сцежцы праз дрыгву. Адкуль толькі былі сілы? Напэўна, ад адчування падтрымкі народа. Тады, на першы Усебеларускі, сабралася талака ў пяць тысяч чалавек — прадстаўнікі ўсіх слаёў насельніцтва, усёй Беларусі. Тады і дамовіліся, як будзем жыць далей. Вось ён — наш грамадскі дагавор. Не, не «паміж уладай і народам». У нас улада і ёсць — народ, яго прадстаўнікі... Але ж былі і тыя, хто супраць. Пакуль дэлегаты сходу шукалі на геапалітычным небасхіле свайго арыенціру — куды рушыць, адны палітычныя цмокі — перакульвалі міліцэйскія машыны, іншыя, больш «цывільныя» альбо хітрыя, выношвалі планы «ціхай» барацьбы знянацку. Як кажуць, з-пад ліштвы. І вось тыя «апаненты» і іх справа і цяпер жывыя. Зноў спрабуюць цягнуць Беларусь у прорву. Але народ вызначыў свой шлях ужо тады — на І Усебеларускім сходзе. Так, час змяняецца. Таму патрэбны карэктывы. Але ў нашай палітычнай сістэме ёсць вельмі ўдалы, аўтэнтычны, самастойны інстытут дэмакратыі, улады народа, які ў новай рэдакцыі Канстытуцыі зацверджаны як найвышэйшы орган улады, — Усебеларускі народны сход.
Вельмі важная дэталь — як тады стратэгічна вырашылі, так і робім. Гэта і дазваляе адказваць на ўсе выклікі і пагрозы. Перамога ў 2020-м была не выпадковая, а заканамерная. Так вырашылі беларусы. І вырашылі правільна. Раней мы і марыць не маглі цягацца з заходнімі краінамі. А цяпер мы ў клубе дзяржаў мірнага атама. А наша самабытная, адмысловая галіна — біятэхналогіі. БНБК. Гэта абрэвіятура эканамічнага гонару краіны. Як у свой час «БелАЗ». Савецкую спадчыну мы не толькі збераглі, але і ўзбагацілі. Стварылі сваю сучасную і высокатэхналагічную вытворчасць. А краіны-суседзі, што вырашылі па-іншаму, што папляліся ў хвасце заходняга следу, на поўначы — увогуле страцілі сваю нацыянальную вытворчасць, на поўдні — губляюць народ. Няўжо цяпер ёсць беларусы, якія не могуць уцяміць, што адбываецца? Пачакаем. Ёсць каму прымаць самыя смелыя і наватарскія рашэнні. Каб бацькаўшчына была заўжды наша. І гэта відавочна, як тое, што зімовыя чары заўжды знікнуць пры першых гуках абуджальнага поклічу журавоў."

#Пустовой
#МЫБеларусь
​​Яўген Пуставой:
"Для мяне мужчынскім ідэалам быў дзед. Праз пару соцень метраў ад нас стаяла дзедава хата. Франтавік і разведчык, ляснік, заліхвацкі прафесіянал у сваёй справе. Для мяне — ідэал. Я быў не толькі сын свайго бацькі, але і, напэўна, больш унук свайго дзядулі. Таму найлепшай пахвалой было, калі мне казалі пра падабенства з дзядулем. Бывала, малым стаю ў вясковай царкве, нібы тая свечка, а бабулі перашэптваюцца: «Вось Ванькаў унук». Дзед ганарыўся мной, а я — ім. Мне ва ўсім хацелася быць на яго падобным, толькі вось я так і не змог стаць паляўнічым. Не маё гэта, не падымаецца рука забіць звера ці птушку...
А ёсць жа людзі і нават краіны, што палююць на людзей. Я зараз не толькі пра сафары «айцоў заходняй дэмакратыі» на людзей з іншым колерам скуры, на якое яны выходзяць не першае стагоддзе. Я пра нашых суседзяў. Што яны вырабляюць з мігрантамі і бежанцамі на граніцы. Памятаеце, як у фільме Рома кінаплёнка бегла назад у мінулае. Вось і я ўяўляю такое. Здаецца, не было ні Нюрнбергскага працэсу, ні розных там канвенцый. Назад — да дзікунскіх звычак. Вось бялявы з блакітнымі і бязлітаснымі вачыма эсэсавец кідае немаўля ў вогнішча. Круцім плёнку далей. Крыжаносец падносіць паходню да драўляных сцен невялікай царквы, у якой закатаваны нашы продкі. Няўжо нічога не змянілася?..
Я не маю права разважаць, хто большы НЕчалавек. Той, хто гэта здзяйсняў, аддаваў загады, старанна вылічваў, колькі індзейцаў, абарыгенаў альбо славян патрэбна пакінуць на іх спрадвечнай зямлі? Той, хто загадваў скідваць бомбу «малыш» на японскіх дзяцей? Той, хто руйнаваў дамы югаславаў, вынішчаў жыхароў Блізкага Усходу, Афрыкі?
Паважаны чытач, беларус, ці ты можаш уявіць замест бялявага з блакітнымі і бязлітаснымі вачыма эсэсаўца савецкага салдата, ці нашага вайскойца? Мільёны разоў — не. «Не» са знакам бясконцасці. Адзін толькі помнік у берлінскім Трэптау-парку адказвае на ўсе гэтыя пытані. А вось яны так рабілі. Падобнымі займаюцца і цяпер. Як сказаў нядаўна Прэзідэнт: «Для іх гэта норма. Яны мярзотнікі, крыжакі. У гісторыі заўсёды было так».
Разважаць пра еўрапейскі гуманізм і пасміхацца з меркаванняў ваенных экспертаў пра дзікую мілітарызацыю суседзяў не раю. Збеглыя медыя будуць вас упэўніваць: маўляў, гэта байкі прапаганды, гэта яны так запужаць грамадства спрабуюць. Лепш спытайце пра еўрапейскую гасціннасць у мігрантаў, якіх выгналі праз брамкі для жывёл на нашу тэрыторыю, — у тых, што засталіся жывымі, што страцілі нагу, руку альбо роднага бацьку, якога «цывілізаваныя еўрапейцы» забівалі на вачах... Зноў плёнка круціцца назад — гэта ўжо было. Добра экіпіраваныя ваенныя гоняць бездапаможных бяззбройных людзей насуперак іх волі. Сёння — выціскаюць з еўрапейскага «саду» мігрантаў. Гэта так нагадвае жудасныя кадры, знятыя Элемам Клімавым. «Ідзі і глядзі». Глядзі і параўновай. Нічога не змянілася. Але не, прабачце. Замест рыцараў жалезнага крыжа — польскія жаўнеры і латышскія ды літоўскія абаронцы. Маршы СС па вуліцах Рыгі дарма не прайшлі. Вось яно — сапраўднае аблічча заходняй цывілізацыі. У гэтых фактах схавана цэлая тэндэнцыя. Даруйце, філасофія. Палявання на «унтэр мэншэн». Яно адбываецца па-рознаму. Ментальнае — за сэрцамі і душамі, прамое — за жыццямі людзей.
І, што цікава, пакуль беларускія пагранічнікі баранілі межы ЕС ад тых жа мігрантаў — не было ні памерлых, ні забітых, ні замарожаных. Але «праваабаронцы» пільна за ўсім сачылі, каб не дай бог што... А дзе тыя праваабаронцы цяпер? Чаму не бачаць, не б’юць ва ўсе званы з усіх трыбун, што нашы суседзі настолькі страцілі сумленне, што нават проста памерлых выкідваюць на беларускую тэрыторыю. Насамрэч усе яны страцілі і культуру, і Бога, і нават сябе. І няхай колькі заўгодна некаторыя гавораць пра іх з прыдыханнем «Еўропа!», іх справы, іх дзеянні і бяздзейнасць сведчаць пра іншае — звычайныя дзікуны.
Ідзі і глядзі. Глядзі і параўноўвай. Што яшчэ не зразумела, прамым тэкстам нам ужо сказана: ёсць «сад» і «джунглі». Жыхары «саду» ходзяць палююць на тых, хто з «джунгляў». Такое яно — сафары дэмакратыі."
#Пустовой
#МЫБеларусь
​​Яўген Пуставой:
"Лістапад. Пад нагамі шастае лісце. Час разваг. Размовы з мінулым. Маўляў, што паспеў за гэты год, за дзесяцігоддзе, за жыццё... Філасофія. Колькі б ні цвілі каштаны, усё роўна потым зялёнае вясной лісце стане рудым і будзе шапацець пад нагамі. Альбо і інакш можна разважаць. Пасля лістапада праз нейкі час будзе вясна, май. Ізноў гэтыя шэрыя дрэвы ажывуць, забуяць зялёным колерам. А зараз час разваг і таксама сузірання — мы нібыта тая лістота. Распускаемся, зелянеем, а прыйдзе час, падзьме сівер — і ўжо гоніць цябе наперад па зямлі. Такія вятры бываюць у кожнага ў жыцці асобна. І у жыцці цэлага грамадства, нават самых вялікіх краін — імперый. Так, мабыць, адбылося ў 1917 годзе. Калі б не скінулася тое старое лісце, не было месца вырасці маладой лістоце.

Пра той час мы ведаем рознае і супярэчнае. Усе тыя падзеі па рознаму ўспрымаюць, для некаторых гэта боль братазабойчай вайны, для іншых — наадварот свята і радасць ад будаўніцтва новага свету. Афіцыйная гістарыяграфія дэкларуе: менавіта пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі Беларусь атрымала магчымасць стаць дзяржавай. Канешне, гісторыя нашай дзяржаўнасці пачыналася задоўга да 1917-га, яшчэ ў Полацкім княстве. Але ж менавіта пасля 1917-га ўпершыню ідэя дзяржаўнага ўтварэння менавіта са словам «БЕЛАРУСЬ» загучала на ўсю моц і хутка ўвасобілася ў жыццё — Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Беларусі (пазней БССР) была ўтворана літаральна праз год і два месяцы пасля залпу «Аўроры», які змяніў увесь свет. Так, свет тады мяняўся, і змены былі ў многім крывавыя. Дзякуй Богу на землях сучаснай Беларусі, тады не было такой жудаснай бойкі: брат на брата. Нас, праўда, падзялілі па-жывому на 18 доўгіх гадоў. Але ў Савецкай Беларусі стварыліся і ўдала функцыянавалі ўсе інстытуты, якія павінна мець дзяржава. А праз дзесяць год пасля рэвалюцыі ў нас была ўжо нават свая Адэмія навук. І менавіта дзякуючы існаванню і развіццю БССР у 1939 годзе адбылося ўз’яднанне з Заходняй Беларуссю — акт гістарычнай справядлівасці...

Беларусы і сёння з задавальненнем адзначаюць 7 лістапада. Выхадныя, традыцыйныя падарункі ад дзяржавы. Да таго ж, святочны настрой развейвае, нібы тое лісце, восеньскі смутак. Спрадвеку руплівы беларускі селянін не адмаўляўся ад святаў поздняй восені. А што? Толькі і працу перад сабой і бачыў. А калі збажына ў адрыне, зярняты у глебе — то і можна. Толькі без «песняў жальбы», як раней. Рэвалюцыя, дарэчы, іх і адмяніла. Дала селяніну зямлю і магчымасць вучыць і выводзіць у людзі дзяцей.

Чарговая гадавіна рэвалюцыі — гэта яшчэ нагода для нас, сённяшніх, і задумацца. Каб ізноў не набіць сабе адмысловы гуз. З аднаго боку — зямля і адукацыя сталі даступнымі для ўсіх, з іншага — гэта быў надлом і надрыў для грамадства. Чаму вучаць гэтыя падзеі? Таму што элітам нельга забывацца на астатніх людзей. Бо староннія сілы абавязкова гэта выкарыстаюць сабе на карысць. А пакутаваць будзе народ.

У Беларусі 7 лістапада — дзень з сэнсам будаўніцтва, стваральнай працы. Колькі разоў ужо Прэзідэнт падкрэсліваў, што ліміт на рэвалюцыі ў нас вычарпаны. А вось эвалюцыйныя перамены, альбо рэвалюцыйны падыход у якой небудзь галіне гаспадаркі — тое калі ласка.

Мабыць, для грамадства асноўная прымальная ідэя з далёкага 1917-га — роўныя магчымасці для ўсіх. Прынцып справядлівасці, які дэкларуецца і выконваецца дзяржавай у сучаснай Беларусі. Гэта, напэўна, нацыянальная рыса, закладзеная і ў палітычнай традыцыі, — уменне браць найлепшае з таго, што маем, што дасталося ў спадчыну. Таму ў нас няма алігархата, затое ёсць добрая традыцыя да дня Кастрычніцкай рэвалюцыі, свята, ад якога, у адрозненне ад іншых, не сталі адмаўляцца, — адкрываць масты, бальніцы, дзіцячыя садкі, асвовайваць новыя кампетэнцыі.
🔹
Мы памятаем вынікі і прычыны кастрычніцкіх падзей. І ведаем, што лепей дрэвы саджаць, а не выкарчоўваць. Вось і на 7 лістапада таксама садзім сады і алеі — самы час. Каб увесну яны ажылі, забуялі шатамі жыцця. Такія яны, разважлівыя адносіны да жыцця. У лістападзе, калі пад нагамі шапаціць лісце."

#Пустовой
#МЫБеларусь
​​Яўген Пуставой:
"У кожнага свой талент. Хтосьці вельмі выдатна выточвае дэталі. Хтосьці віртуозна валодае пэндзлем, як іншы грацыёзна сваім целам на сцэне. Таленавітаму літаратару хапае трох дзясяткаў літар, каб перадаць пачуцці, а музыканту і ўвогуле сямі нот — каб чалавек адчуў сваю душу: настальгію, трывожнае шчасце альбо ўздым настрою. Майстэрства залежыць ад многага, але найперш ад таленту і прафесіяналізму. Усе мы гэта ведаем. І ўсе мы з гэтым згодныя. А вось калі размова аб палітыцы — чамусьці часам пра гэты прынцып забываемся. Шмат жа людзей маюць музычную адукацыю, але не ўсе Раічыкі альбо Лучанкі. Вось і ў палітыцы так.
Партыйнае шматгалоссе. За яго адсутнасць, здаралася, папракалі Прэзідэнта. Іншыя рэчы асабліва і не заўважалі, нібы ўсё само па сабе адбылося: і краіну Лукашэнка ад прорвы адвёў, і тое пабудаваў, і гэта стварыў. Хтосьці пра гэта не помніць, а яшчэ менш — цэніць. Ёсць і ёсць. А вось чаго не хапала — дык, маўляў, палітычнага плюралізму. Зрэшты, мы яго нагледзеліся ў суседзяў, калі яшчэ грамадства не было гатовым да такога палітычнга меню. Бойкі ў парламентах іншых краін ні да чаго добрага не прывялі. Людзям паказвалі спектаклі, а за іх спінамі прыхватызавалі краіну. У нас быў зусім іншы падыход. Рацыянальны. Час паказаў, што і правільны. І калі вакол такая геапалітчная турбулентнасць — беларусы займаюцца палітычным апгрэйдам. Канстытуцыю падшліфавалі, з’явіўся ўнікальны орган народнай улады — УНС.
Згодна з пірамідай Маслоў — іерархіяй патрабаванняў, — асалода ад палітычнай дзейнасці — гэта на вяршыні развіцця. Дараслі. «Прыкладныя дэмакратыі» свету гэты шлях адолелі за некалькі стагоддзяў, мы — за некалькі дзесяцігоддзяў. Не Лукашэнка замінаў — мы гатовы не былі. Але факт застаецца фактам — моцнай нашу краіну зрабіла не шматпартыйнасць, а зразумелая, добра кіруемая вертыкаль. Таму мы не парламенцкая, а прэзідэнцкая рэспубліка. Таму кіраваць краінай — дзяржаўнай уладзе, а вось партыйная прастора — дзеля аб’яднання людзей па ідэалагічных сэнсах. Заўважаць — амбіцыёзных, дапамагаць — здольным. Гэта новы, яшчэ адзін сацыяльны ліфт. Ці лесвіца. Трэба прайсці кожную прыступку. Партыйная вертыкаль не замяняе дзяржапарат, наадварот — супрацоўнічае. Вось яна — беларуская мадэль адносін улады і грамадства. Партыя ўлады — не для Беларусі. Ніякай касты абраных — гэта тыя ж «неверагодныя», толькі з ярлыком палітычнай недатыкальнасці.
Чырвоная дывановая дарожка, што вядзе ў калідоры ўлады, можа згуртаваць вакол сябе не толькі ідэйных рамантыкаў і здольных кіраўнікоў. Такое ўжо было ў нашай гісторыі. Партыя можа дараваць памылкі. Грамадства ніколі не даруе партыі падман. Інакш — развал. А наша сістэма — пра стваральную працу. Патрэбна ўлічыць усе моманты. І суквецце партый з прадзяржаўнай пазіцыяй — гэта магчымасць выказаць сваё меркаванне людзям розных поглядаў.
Гэта — у ідэале. А насамрэч толькі кожны пяты беларус давярае партыям. Давярае, але не вызначыўся, якую з чатырох падтрымліваць. Не закранулі, не зацікавілі. Ёсць над чым працаваць! Усё наперадзе. Ад адшліфоўкі ідэалогій да пазначэння месца ў сістэме дзяржаўных каардынат. Патрэбны новыя твары, так бы мовіць, персаніфікацыя палітычных пераваг. Беларусы абіраюць не лозунгі, а людзей. Бо менавіта людзей характарызуюць справы.
Прабачце за спажывецкае параўнанне. Крама палітычных прапаноў адчынена. Але рукі цягнуцца ўжо да знаёмага і звыклага. А на паліцах — новы асартымент. Гэта як з урачом: давяраеш вопытнаму прафесіяналу. Але чым больш у яго дасведчаных асістэнтаў — тым лепш. Ці скончу, з чаго пачаў, — з музыкі. Нават таленавітыя і здольныя музыканты без прафесіянала-дырыжора складаную вялікую сімфонію аніяк добра не выканаюць."

#Пустовой
#МЫБеларусь
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Евгений Пустовой:
"Именно нерасторопность и даже преступный сговор знатно портит общую картину восприятия Беларуси. Каждый ведь оценивает не по экскурсиям во Дворец Независимости, а по тому, что творится на местах — а тут коррупция и кумовство. С этим страшным явлением наш Президент борется ещё с депутатской скамьи. Но что поделать, когда думают: "До них очередь не дойдёт"?
ГУБОПиК или КГБ доедут. Доедут до всех: и до тех, кто преступные схемы разрабатывает; и до тех, кто в исполкомах зачищает честных людей; и до тех, кто деньги на работу с молодёжью списывает себе в карман."


#Пустовой
#БезГалстуков_и_купюр
#МЫБеларусь
​​Яўген Пуставой:
"О, летуценнае дзяцінства. Калі басанож у думках уздымаешся над непралазным гушчаром пушчаў, над вірлівымі рэкамі, калі падарожнічаеш па сівых сутарэннях замкаў ды раскошы палацаў... Калі ты ў марах разам з нашымі воінамі бяжыш ў атаку, а з будаўнікамі — дакранаешся да неба на вышыні новабудоўляў. Тады ўсе дарослыя здаюцца вялікімі і дужымі, разважлівымі і мудрымі. І ты сам марыш стаць такім і адчуваеш сябе добрым і шчырым. Бязгрэшным. З чаго яно пачынаецца — пачуццё граху, а пасля ўсё жыцце — барацьба з ім? Калі першы раз кідаеш сваіх.
🔹
Калі падрасцеш, пасталееш, адчуеш моц не фізіялагічную, эмацыянальную, захочаш пачуваць сябе сапраўдным чалавекам, ты больш ніколі не кінеш сваіх. Так адбываецца і з краінамі. Сапраўдныя не кідаюць сваіх. Як гэта? А так, як у Беларусі.

Давайце паразважаем. СССР быў імперыяй дасягненняў і моцы. Не заўжды гігант заважаў асобу, чалавека. То была эпоха грандыёзных праектаў. Людзей навучыліся цаніць пасля Вялікай Айчыннай вайны. А як па-іншаму? То ж пераможцы!
🔹
Забыліся на сваіх, кінулі. Пад махавік перамен, трансфармацыі ідэалаў. Здавалася, што магутная дзяржава з савецкім чалавекам згуляла у напарсткі. А тут яшчэ і такая спакуса. З экрана. Вось ён — свет сапраўднага капіталізму. Там, маўляў, сваіх не кідаюць, выратоўваюць нават з палону. А тут наіўныя людзі савецкага рэалізму — у пастцы перабудовы, нязвыклых зносін, правіл дзікага рынку. «Ратуйце» — чыталася тады ў вачах мільёнаў. Ды ніхто не спяшаўся.

Беларусам пашчасціла. Сваіх не кідаем. То была дзяржаўная палітыка. Сваіх не кідаем у пастку крыміналу, сваіх не кідаем у лапы падманлівага капіталізму і драпежнай прыватызацыі. Сваіх не кідаем — гэта ж яшчэ і пра сацыяльна арыентаваную палітыку дзяржавы. Дзеці, старыя, людзі з абмежаваным магчымасцямі... Так, зразумела. А яшчэ ж кожны юны талент і выпускнік ВНУ. Нават захаванне прафесійных каледжаў — гэта ж таксама каб не кінуць не самых выбітных вучняў. Захаванне дзяржаўных актываў і стварэнне развітой сеткі сацыяльных паслуг — таксама ў парадыгме «сваіх не кідаем»…
🔹
Бог ставіць усе кропкі над беларускім «І». Так адбылося і з намі. Колькі было нараканняў на ўлады і падчас ковіда, і падчас падзей 2020-га года. А пасля разумныя зразумелі, нават многія неверагодныя — уцямілі, што спачатку эканоміку, а пасля і краіну ўвогуле выратавалі ад знішчэння. Украінскі сцэнарый разгарнуўся б на нашых землях, а нашы людзі былі б укінуты ў гарніла ваеннага ліхалецця. Некаторыя з беларусаў апынуліся у такім пекле. Спачатку нашы дальнабойшчыкі ў прасторы украінскай неверагоднасці, а цяпер — у сектары Газа. Усіх не кінулі, ўсіх выратавалі па прамым распараджэнні кіраўніка дзяржавы. Бо гэта ж так па-ягонаму, па-бацькоўску: «Самае дарагое — хлеб, а самае каштоўнае — людзі».
🔹
Сваіх не кідаем. Кропка. Інакш быць не можа.

Але — магло б. Як было ў пачатку 90-х. Як магло паўтарыцца ў 2020-м. Кінуць — ва ўсіх сэнсах — спрабуюць так званыя эліты пятай калоны. Спачатку адкрыта спрабавалі кінуць ў бойку з Расіяй. Не выйшла. Цяпер кідаюць тых, хто ім паверыў. Столькі абяцанак надавалі паплечнікам — і ніводную не выканалі. Кінулі сваіх. Кагосьці — у бойку на тэрыторыі Украіны. Іншых неверагодных — па варшаўскіх і вільнюскіх хостэлах. Не жывуць — існуюць. А фальшыўкі пятай калоны зноў і зноў абяцаюць і цягнуць людзей у пастку. А самі нават не могуць забяспечыць ананімнасць, якую абяцаюць на кожным кроку, — зноў кідаюць даверлівых дурняў. кібербяспеку. А грошы ж ад сваіх бенефіцыяраў на гэта атрымліваюць, як і на «палітвязняў», якіх таксама кінулі. Не таннае жыццё эліт збеглай эміграцыі ў еўропах. Каб правадырам неверагодных жыць добра, застаецца, як і заўжды кідаць сваіх. Хацелі ўсю краіну, а атрымліваецца толькі з адурманенымі калабарантамі.

А мы — як раней, так і у будучыні — сваіх не кідаем. Гэта не толькі памкненні мужных вайскоўцаў, гэта пазіцыя нашага кіраўніцтва краіны. З адной рэмаркай — свае — гэта ўсе беларусы."
#Пустовой
#МЫБеларусь
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Евгений Пустовой:
"Партия власти — не для Беларуси. Почему? Потому что это создание касты избранных. Красная ковровая дорожка в коридоры власти, а значит, люди с фарисейским укладом мышления обязательно воспользуются этим трамплином. Ведь уже такое было в нашей истории. Романтики тоже были, по партийной лестнице они шагали уверенно: устало с работы, с радостью на работу. Потом критики всего советского бездушно обзовут эту партийную плеяду комсомольских вожаков "номенклатурщиками". А они верили, создавали проекты, строили заводы, мосты и спальные районы, честно спорили на собраниях, закладывали капсулы с посланиями и ошибались. А рядом — функционеры. Как только они предательски услужливо отвернулись от создания идей в угоду импортного джинсового дресс-кода — гардероб советской модели стал трещать по швам."
#Пустовой
#БезГалстуков_и_купюр
#МЫБеларусь
​​​​Яўген Пуставой: "Нядаўна ў Мінску з’явіўся помнік Аляксандру Неўскаму. Гэта, мабыць, першы гістарычны персанаж, хто адкрыта выступіў супраць заходняй экспансіі. Сапраўдны змагар. Змагаўся з варожай навалай. Благаверны князь трапна зазначыў: «Не ў сіле Бог, а ў праўдзе». Беларускі лідар выказаўся больш па-свецку: «Сіла — у праўдзе». Трэба толькі ўмець чакаць. І час усе кропкі над беларускім «і» расставіў.
🔹
Мы заўжды параўноўваем сябе з суседзямі. З Украінай — ужо не. Хоць быў жа час, калі ўзрушана апавядалі пра свабоды ганарлівай і ганарыстай нацыі. Нават універсітэцкія паліталагіні прапагандавалі майданаўскае рушэнне. Хацелася б зараз паслухаць аргументы.
Калі палітычнае поле ператвараецца ў майдан, тады збожжавыя палеткі ператвараюцца ў поле бою. А мы за гэты час на сваіх палях зарабілі мільярды долараў толькі на экспарце. А колькі Украіна страціла сваіх палёў, а людзей на іх? Думайце, беларусы, і рабіце высновы.
А што з краінамі Прыбалтыкі і Польшчы? Народы блізкія. У некалькіх імперыях разам суіснавалі. 
А беларусы ніколі ні ў Польшчу, ні на тэрыторыю прыбалтыйскага трыа не прыходзілі. Затое яшчэ і сёння ў сталых жыхароў Панямоння і Прыбужжа свішча ў памяці бізун асаднікаў, а ў паўночна-ўсходніх рэгіёнах Віцебшчыны не загаіліся дэмаграфічныя раны — нацысцкі след вынішчэння беларусаў рукамі наймітаў з Латвіі і Літвы.
Сучасныя ўлады таксама і цяпер не вельмі саромеюцца чапляцца да Беларусі. Напэўна, і каманда «фас» гучыць, і самім прыемна. Але тое ўлады. Людзі — іншае. Як бы там ні пужалі Беларуссю — дарэмна. Шмат бруду ў вушы суседзям уліваецца наконт нашай краіны. Дарэчы, штодзённа заходнія бенефіцыяры неспакою выдаткоўваюць на прапаганду супраць Расіі і Беларусі мільёны долараў. Вось так і нараджаецца «дыктатура», «галеча», «нястача» — увогуле «імперыя зла» ў віртуальнай рэчаіснасці. А ці так насамрэч? Тут дарэчы сказаць: лепш адзін раз убачыць.
Прыязджайце да нас у Беларусь. Мы заўжды адкрытыя, бо мы не лічым суседнія краіны ворагамі. А жыхароў тым больш. Суседзі ад Бога, неаднойчы падкрэсліваў кіраўнік нашай дзяржавы. Я ўвогуле прапаную напісаць гэта на кожным пагранічным пераходзе. Вось пішу гэтыя радкі, і на памяць прыходзяць кадры ранняга журналісцкага перыяду. Свята «Фальклор без меж». Палессе. Каляды. Замежных гасцей сустракаюць караваем і чаркай, скварка была потым. Дык вось панства ад уражанняў і цёплага прыёму скідвае шапкі і давай танцаваць пад беларускія песні. Хораша і весела. Мо яшчэ і паўторыцца. Бо Беларусь у сэнсе народнай дыпламатыі і сапраўды «без меж» (калі казаць афіцыйнай мовай — у нас для суседзяў «бязвіз»).
А вось улады суседніх краін са свайго боку граніцы зачыняюць, як дзверы кратаў. Перасячэнне граніцы робяць нязручным. Што не дзень — навіна: там чарга, а там — праблемы. Асабліва шчыруюць заходнія суседзі. Мабыць, нездарма аж і сцяну пабудавалі. Жалезнае лязо праз сэрца рэліктавага лесу Еўропы. Што яны там хаваюць? Вайскоўцаў і ўзбраенне.
🔹
А людзі шукаюць спакою і міру. Цеплыні. Добрая і светлая Беларусь адкрыта для гасцей з розных краін.
З пачатку толькі гэтага года, паводле свежай інфармацыі, «бязвізам» скарысталіся 389 214 пражываючых у суседніх з Беларуссю краінах Еўрасаюза: 234 210 грамадзян Літвы, 89 550 грамадзян і 27 337 неграмадзян Латвіі (такая вось «дэмакратычная» з’ява), а таксама 38 117 грамадзян Польшчы. Людзі едуць да нас, нягледзячы на ўсе страшылкі сваіх улад, дзеляцца ўражаннямі. Ніякія граніцы не перашкодзяць. Сэлфі ў крамах і метро. Чысціня і дабрабыт. Тыя, што «пайшлі» ў Еўропу, да ўзроўню «старых еўрапейцаў» не дабраліся, а сваё страцілі. Літоўцаў і латышоў уражвае нават шырокая палітра нашай мясцовай прадукцыі. А дома яны вымушаны купляць заморскае. Так што ў гэтым плане ніякая антыбеларуская прапаганда не сапсуе смак беларускай рэчаіснасці.
Памятаеце, як у казцы? Як бы ні пэцкалі фэйкамі твар Беларусі, бруд усё роўна змыецца. Ну, тое ў казцы. А ў жыцці як? У жыцці — «Бог не ў сіле, Бог — у праўдзе». І сіла — у праўдзе. Наша з вамі сіла. А суседзі — дасць Бог, і яны гэта зразумеюць."
#Пустовой
#МЫБеларусь