"Ён працаваў, як працуе скульптар: з хаосу, які бывае пры першым чытанні музычнага матэрыялу, як з кавалка глыбы, раптам пачыналі з'яўляцца выразныя абрысы будучай выявы - гэта было неверагодна..." "Генадзь Праватораў. Дырыжор ласкаю Божай". #Сёння на тэлеканале "Беларусь 3" раніцай і вечарам (9:50 і 18:00) глядзіце дакументальны фільм пра #маэстра, які 25 гадоў аддаў Беларусі.
Генадзь Праватораў нарадзіўся ў 1929 годзе ў Маскве, працаваў у вядучых тэатрах расійскай сталіцы, Санкт-Пецярбурга, Адэсы, Харкава, Куйбышава. А ў 1984-м стаў галоўным дырыжорам Вялікага тэатра Беларусі.На мінскай сцэне Генадзь Панцеляймонавіч паставіў маштабныя, знакавыя спектаклі: «Вайна і мір» і «Рамэа і Джульета» Сяргея Пракоф'ева, «Кавалер руж» Рыхарда Штраўса, «Хаваншчына» Мадэста Мусаргскага, «Вясна свяшчэнная» Ігара Стравінскага, «Страсці (Рагнеда)» Андрэя Мдзівані, «Візіт дамы» Сяргея Картэса.
#дырыжор
Генадзь Праватораў нарадзіўся ў 1929 годзе ў Маскве, працаваў у вядучых тэатрах расійскай сталіцы, Санкт-Пецярбурга, Адэсы, Харкава, Куйбышава. А ў 1984-м стаў галоўным дырыжорам Вялікага тэатра Беларусі.