Большой театр Беларуси/Bolshoi Theatre of Belarus
1.39K subscribers
22.3K photos
1.37K videos
1 file
4.32K links
Официальный канал Большого театра Беларуси. Информация. Анонсы. Фото- и видеохроника жизни главного музыкального театра страны. Тел. кассы: (017) 243-10-41. Официальный сайт: https://bolshoibelarus.by/rus/
加入频道
Красавік!.. Уздыхнуць гэтак вольна
Хiба ў маi мажлiва яшчэ...
Не спяшайся, прашу, хай павольна
Водар твой у маю душу цячэ...
#BolshoitheatreofBelarus #настроение #foto #настрой #вясна #spring #околотеатра #на_ганку #Вялікітэатр #Мінск #красавік
Аўтарскі праект Дзмітрыя Шабеці «Беларускія прэм'еры», які накіраваны на развіццё і папулярызацыю беларускай культуры, ужо сабраў гледачоў Музея Адама Міцкевіча ў Навагрудку напрыканцы лютага, а таксама 5 сакавіка ў Лідзе. 29 сакавіка прыгожае беларускае слова і музыка гучалі ў Маскве – Дзмітрый Шабеця разам з калегамі і сябрамі па тэатру выступаў у амбасадзе Рэспублікі Беларусь у РФ.
Далей канцэрты, у якіх гучаць творы сучасных беларускіх кампазітараў на словы беларускіх класікаў і сучасных паэтаў, пройдуць у Мінску – Музыкальным коледжы імя М.І. Глінкі (31 траўня), потым – у Маладзечна, на штогадовым фестывалі беларускай песні і паэзіі (10 чэрвеня), а таксама у Нясвіжы, у рамках Вечароў Вялікага тэатра ў палацы Радзівілаў (17 чэрвеня).
На сцэне Вялікага тэатра Беларусі пачуем голас Дзмітрыя Шабеці 21 і 26 красавіка. У гэтыя вечары – оперы П.Чайкоўскага «Іаланта» і К.Сен-Санса «Самсон і Даліла». #опера #артыст #спектакль #тэатр #тэнар #музыка #беларускіярамансы #Вялікітэатр #Мінск
Афіша на красавік тут
«Уходит в небо табор журавлиный», «Ты прыйдзi», «Край прыгожых людзей» А. Атрашкевіч, «Максiмава песня» В. Пяцько, «Свiтанне» В. Кісценя, «Покаянная молитва» А. Безансон, «Ой, вы думкi» К. Гігевіч - цудоўныя творы сучасных беларускіх кампазітараў у тым ліку на словы Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, Р. Баравіковай прагучаць 17 чэрвеня ў Нясвіжы ў рамках "Вечароў Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў" - у новай праграме "Беларускія прэм'еры" саліста оперы лаўрэата міжнародных конкурсаў Дзмітрыя Шабеці. Гэты ж канцэрт пройдзе ў Камернай зале тэатра 5 ліпеня.
Квіткі
#опера #артыст #тэатр #тэнар #музыка #беларускіярамансы #Вялікітэатр #Мінск
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
"Фестываль у замку Радзівілаў - гэта лета, гэта музыка, гэта мастацтва, гэта заўсёды асаблівы настрой. І вось гэтую цудоўную атмасферу мы будзем дарыць нашым гледачам. Прыязджайце, прыходзьце - абяцаю, што абыякавым не застанецца ніхто, бо гэта ўсё наша, роднае, беларускае. Хоць раз у жыцці, але гэтыя прыгожыя творы трэба пачуць..." - гаворыць Дзмітрый Шабеця. 17 чэрвеня менавіта канцэрт саліста беларускай оперы адкрые серыю праграм «Вечароў Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў» у Нясвіжы. Пачуем прыгожую беларускую музыку ў Тэатральнай зале а 13-й. Квіткі
#опера #артыст #тэатр #тэнар #музыка #беларускіярамансы #Вялікітэатр #Нясвіж2022
"Беларускія прэм'еры" пачаліся з музыкі... і сустрэчы з таленавітым кампазітарам Аленай Віктараўнай Атрашкевіч, якая мяне па-добраму ўразіла. Я ж ехаў і не разумеў яшчэ, ці спрацуе мая ідэя, ці атрымаецца нешта з задуманага. Падаецца, я сам адносна нядаўна скончыў Акадэмію музыкі, дзе мы па праграме выконвалі беларускія творы. Але аказалася, што беларускіх рамансаў напісана так шмат, і так шмат выдатных, якія павінны гучаць і якія проста абавязаны пачуць нашыя слухачы. Алена Віктараўна адарыла мяне сваімі творамі і пазнаёміла з працамі калегаў. Калі я ад'яджаў ад яе, то вёз з сабой вялікі стос нот. Я адразу ж прыехаў да нашага дзіўнага канцэртмайстра Юліі Шчарбаковай. І пачалася праца – усё сыграць, паслухаць, выбраць, не ўпусціць чагосьці сапраўды важнага..." 5 ліпеня ў Камернай зале тэатра прагучаць цудоўныя беларускія рамансы ў выкананні маладога таленавітага артыста Дзмітрыя Шабеці.
Квіткі
#опера #артыст #тэатр #тэнар #музыка #беларускіярамансы #Вялікітэатр