💥"Чалавек, які займаецца любімай справай i бяжыць на работу, а потым дадому, - гэта і ёсць шчаслівы чалавек. Калі любімая прафесія дае табе магчымасць спакойна жыць і рэалізоўвацца ў ёй, а не шукаць іншага заробку для забеспячэння сям’і, гэта і ёсць складнікі шчасця. Я атрымліваю задавальненне ад выбранай справы і дару гэтае задавальненне гледачам..." 💥 Размова Вольгi Антоненкавай з народным артыстам Беларуси Уладзiмiрам Громавым для "Настаўнiцкай газеты" адбылася ў сакавiку, але яе цiкава прачытаць i зараз. Памiж iншым, пачатак новага, 89-га сезону ў Вялiкiм у артыста будзе вельмi насычаным. 8 верасня - Беларэцкi ў "Дзiкiм паляваннi караля Стаха", 12 верасня - Аманасра ў "Аiдзе", 14 верасня - Эскамiльё ў "Кармэн", 18 верасня - Валянцiн у "Фаўсце", 21 верасня - Гразны ў гiстарычнай драме "Царская нявеста", 23 верасня - Скарпiа ў оперы "Тоска", 30 верасня загалоўная роля ў "Рыгалета". #афiша #хутка #опера #зоркi
https://nastgaz.by/uladzimir-gromau-artyst-pavinen-dzyalitstsa-svayoj-energiyaj-z-gledachami/
https://nastgaz.by/uladzimir-gromau-artyst-pavinen-dzyalitstsa-svayoj-energiyaj-z-gledachami/