Beta Info Беларусь
28 subscribers
136 photos
41 videos
186 files
255 links
Беларускае люстэрка @betainfo

Ананімная зваротная сувязь: @infowritebot
Суполка для абмеркавання: @tginfochatbe
加入频道
Абноўленая настройка рэакцый у групах

У Beta-версіі Telegram для iOS з'явілася палепшаная версія налады рэакцый у групах.

Пункт "Усе рэакцыі" дазваляе Premium-карыстальнікам выкарыстоўваць аніміраваныя эмодзі.

Настройка пакуль што адключаная на баку сервера.

#iOS
Аўтарызацыя праз Apple ID або Google

У Beta-версіях Telegram для iOS і Android з'явілася магчымасць увайсці ў рахунак праз электронную пошту, Apple ID ці Google.

Коды для аўтарызацыі будуць прыходзіць на ўказаны электронны адрас, або ўвайсці ў рахунак можна будзе адразу праз Google або Apple ID пасля прывязкі аднаго з сэрвісаў да профіля, абыходзячы атрыманне кода на пошту.

Дадатковы спосаб аўтарызацыі карысны тым, што пры лагіне можна абысціся без нумара тэлефона.

Зараз функцыя даступная на тэставым серверы.

#iOS #Android
Beta Info Беларусь
Аўтарызацыя праз Apple ID або Google У Beta-версіях Telegram для iOS і Android з'явілася магчымасць увайсці ў рахунак праз электронную пошту, Apple ID ці Google. Коды для аўтарызацыі будуць прыходзіць на ўказаны электронны адрас, або ўвайсці ў рахунак можна…
Новы спосаб аўтарызацыі ў Telegram. Удакладненні

Пасля нашага запісу чытачы указалі на недакладнасць нашай фармулёўкі, якая выклікала мноства розначытанняў.

Удакладняем: Рэгістрацыя ў мэсэнджэры па-ранейшаму адбываецца толькі па нумары тэлефона.

Пры паўторнай аўтарызацыі, замест уводу кода пацверджаная з SMS, карыстальнік зможа ажыццявіць уваход у профіль з дапамогай электроннай пошты, куды будуць прыходзіць такія коды, альбо праз Google або Apple ID.

Гэта будзе зручна, да прыкладу, карыстальнікам настольных дадаткаў Telegram без актыўных сесій на мабільных прыладах, паколькі на ПК і ў вэб-версіях аўтарызацыя з дапамогай SMS недаступна з мінулага года.

Выбраць новы спосаб аўтарызацыі можна будзе ў настройках канфідэнцыяльнасці месэнджэра. Дакладную ж механіку мы даведаемся толькі пасля рэлізу новай версіі.
Таймер для статусу

У Beta-версіі Telegram для Android у Premium-падпісчыкаў з'явілася магчымасць задаць тэрмін дзеяння статусу профілю.

Можна выбраць для статусу пэўны перыяд дзеяння (1 гадзіна, 2 гадзіны, 8 гадзін, 2 дні), або задаць адвольную працягласць тэрмінам да аднаго года.

Каб усталяваць таймер, зацісніце абранае эмодзі ў спісе і абярыце пераважны варыянт.

Па заканчэнні зададзенага часу статут будзе скінуты.

#Android
Апавяшчэнне аб выкарыстанні карыстальнікам статусу

У Beta-версіі Telegram для Android у асабістым дыялогу адлюстроўваецца плашчак, які сведчыць аб тым, што ў суразмоўцы ўсталяваны карыстацкі статут.

Абвестка ўсплывае толькі ў тым выпадку, калі карыстач піша вам упершыню.

Такое апавяшчэнне павінна засцерагчы няўважлівых карыстальнікаў, паколькі махляры могуць усталяваць у статуце профіля кастамнае эмодзі ў выглядзе галачкі верыфікацыі, якая амаль не адрозніваецца ад арыгінальнага абразка на пацверджаных старонках.

Нагадаем, што ўсталяваць карыстальніцкія статусы могуць толькі карыстальнікі з падпіскай Telegram Premium.

#Android
Статусы ў Telegram

У Beta-версіі Telegram для macOS з'явілася магчымасць усталёўваць кастамныя эмодзі ў выглядзе статусу профіля.

Усталяванне эмодзі даступна толькі карыстальнікам Telegram Premium.

#macOS
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Карыстальніцкія рэакцыі

У Beta-версіі Telegram для macOS з'явілася магчымасць выкарыстоўваць кастамныя эмодзі ў выглядзе рэакцый, а таксама ставіць некалькі рэакцый для аднаго паведамлення.

Кастомныя рэакцыі даступныя толькі карыстальнікам Telegram Premium унутры асабістых дыялогаў і групавых чатаў.

#macOS
Абноўленые налады рэакцый у групах

У Beta-версіі Telegram для macOS з'явілася палепшаная версія налады рэакцый у групах.

Пункт "Усе рэакцыі" дазваляе Premium-карыстальнікам выкарыстоўваць аніміраваныя эмодзі.

#macOS
Таймер для статусу

У Beta-версіі Telegram для macOS з'явілася магчымасць задаць тэрмін дзеяння статусу профіля.

На выбар прадстаўлены некалькі перыядаў: 1 гадзіна, 2 гадзіны, 8 гадзін, 1 дзень і 2 дні. Каб усталяваць таймер, націсніце правай кнопкай мышы абранае эмодзі ў спісе і абярыце пераважны варыянт.

Па заканчэнні зададзенага часу статут будзе скінуты.

#macOS
Змяненні ў плэеры Telegram для YouTube-ролікаў

У Beta-версіі Telegram для Android абнавіўся дызайн відэаплэера пры праглядзе відэа з YouTube унутры месэнджара.

У новым дызайне радок прагрэсу перамясцілася ў ніжнюю частку экрана прагляду роліка. Больш за тое, зараз у плэеры можна падвойнымі націскамі перамотваць відэа наперад і назад на 10 секунд.

#Android
Telegram Desktop абнавіўся да версіі 4.1.2 Beta

Што новагоа:
— Абноўлены дызайн выбару рэакцыі над кантэкстным меню.
— Прэміум: магчымасць паставіць любую карыстальніцкую реакцыю ў якасці эмодзі ў прыватных чатах.
— Прэміум: Магчымасць усталявання любога эмодзі ў якасці статуса свайго профіля.
— Магчымасць капіявання асобных карыстальніцкіх эмодзі із прэв'ю набору.

Спампаваць: з афіцыйнага сайта ці з GitHub.

#абнаўленне #desktop
Telegram X для Android абнавіўся да версіі 0.25.0.1555 beta

Што новага:
— Абноўлена версія TDLib.
— Адлюстраванне, капіраванне і ўстаўка карыстацкіх эмодзі.
— Карыстальніцкія эмодзі ва ўсіх палях ўводу.
— Пункт налад «Хто можа адпраўляць мне галасавыя паведамленні» для Premium-карыстальнікаў.
— Падказка аб немагчымасці адправіць галасавое або відэапаведамленне ў выпадках, калі суразмоўца забараніў іх адпраўку.
— Прайграванне анімаваных стыкераў у 60 FPS.
— Прадпрагляд анімаваных стыкераў у сістэмных апавяшчэннях.
— Перапрацаваны сэрвісныя паведамленні.
— Магчымасць скапіяваць URL з прадпрагляду спасылкі ў гісторыі дзеянняў.
— Паўтлустыя лічыльнікі ў выніках пошуку па чаце.

Выпраўленне памылак:
— Паляпшэнне адлюстравання анімаваных стыкераў на экранах з дынамічным фрэймрэйтам.
— Палепшаны алгарытм вылучэння тэксту ў пошуку, у тым ліку падтрымка транслітарацыі.
— Палепшана стабільнасць атрымання апавяшчэнняў.
— Карэктная апрацоўка капіявання і ўстаўкі згадак карыстальнікаў без юзернэймаў.
— Выпраўлена страта монашырыннага фарматавання тэксту на прыладах Samsung.
— Мноства выпраўленняў да рэакцый.
— Іншыя выпраўленні.

Спампаваць Beta-версію можна з Google Play пасля ўваходу ў праграму тэсціравання, або з афіцыйнага канала @tgx_log

#Android #TelegramX #абнаўленне
Telegram Desktop абнавіўся да версіі 4.2.1 Beta

Што новага:
- Палепшана маштабаванне, абразанне фатаграфій і відэафайлаў.
- Палепшана падтрымка сэнсара ў каментарах да канала.
- Прыгожая анімацыя для спойлераў.

Спампавацьь: з афіцыйнага сайта ці з GitHub.

#обновление #desktop
Telegram Desktop абнавіўся да версіі 4.2.2 Beta

Што новага:
— Выпраўлены вылет пры адлюстраванні спойлера ў подпісах да медыя.
— Выпраўлена адлюстраванне спойлера ў подпісах да медыя.
— Выпраўлены вылет пры рэдагаванні тэчак у Linux.

Спампаваць: з афіцыйнага сайта ці з GitHub.

#абнвўленне #desktop