Beta Info Беларусь
28 subscribers
136 photos
41 videos
186 files
255 links
Беларускае люстэрка @betainfo

Ананімная зваротная сувязь: @infowritebot
Суполка для абмеркавання: @tginfochatbe
加入频道
Статусы ў Telegram

У Beta-версіі Telegram для Android з'явілася магчымасць усталёўваць кастамныя эмодзі ў выглядзе статусу профіля.

Усталяванне эмодзі даступна толькі карыстальнікам Telegram Premium і пакуль што адключана на баку сервера.

#Android
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Карыстальніцкія рэакцыі

У Beta-версіі Telegram для Android з'явілася магчымасць, выкарыстоўваць кастамныя эмодзі ў выглядзе рэакцый, а таксама ставіць некалькі рэакцый для аднаго паведамлення.

Пры гэтым можна адправіць скаргу на карыстальніка за рэакцыю.

Кастомныя рэакцыі даступныя толькі карыстальнікам Telegram Premium і пакуль што адключаная на баку сервера.

#Android
Тэматычная іконка

У Beta-версіі Telegram для Android дадалі тэматычную іконку, якая падладжваецца пад акцэнтны колер сістэмы.

Іконка адлюстроўваецца толькі ў карыстальнікаў з Android 13 і вышэй

#Android
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Прыярытэт у менеджэры загрузак

У Beta-версіі Telegram для Android з'явілася магчымасць задаць прыярытэт запампоўкі ў мэнэджару загрузак.

Для гэтага трэба ўтрымаць патрэбную загрузку і перацягнуць яе на патрэбную пазіцыю.

#Android
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Новая анімацыя прагляду медыя

У Beta-версіі Telegram для Android з'явілася анімацыя пашырэння і звужэнні фонавага экрана пры расчыненні ці згортванні медыяфайлаў.

#Android
Premium-значок у чатах

У Beta-версіі Telegram для Android у карыстальнікаў з Premium-падпіскай у групавых чатах і ў каментарах да запісаў каля імя адлюстроўваецца зорка.

Магчыма, у стабільнай версіі кліента замест зорачкі будзе адлюстроўвацца статус карыстальніка.

#Android
Капіраванне кастамнага эмодзі

У Beta-версіі Telegram для Android з'явілася магчымасць капіяваць эмодзі з набору.

#Android
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Абноўленыя налады рэакцый ў групах

У Beta-версіі Telegram для Android з'явілася палепшаная версія наладкі рэакцый у групах.

Пункт "Усе рэакцыі" дазваляе Premium-карыстальнікам выкарыстоўваць аніміраваныя эмодзі.

Пакуль што функцыя адключаная на баку сервера.

#Android
Статусы ў Telegram

У Beta-версіі Telegram для iOS з'явілася магчымасць усталёўваць карыстальніцкія эмодзі ў выглядзе статусу профіля.

Усталяванне эмодзі даступна толькі карыстальнікам Telegram Premium і пакуль што адключана на баку сервера.

#iOS
Premium-рэакцыі для карыстальнікаў без падпіскі

У Beta-версіі Telegram для Android увесь стандартны набор Premium-рэакцый стаў бясплатным для ўсіх карыстальнікаў без выключэнняў.

Карыстальніцкія рэакцыі ў выглядзе карыстальніцкіх эмодзі застануцца даступныя толькі платным падпісчыкам месэнджэра.

#Android
Карыстальніцкія рэакцыі

У Beta-версіі Telegram для iOS з'явілася магчымасць выкарыстоўваць кастамныя эмодзі ў выглядзе рэакцый, а таксама ставіць некалькі рэакцый для аднаго паведамлення.

Пры гэтым можна даслаць скаргу на карыстальніка за рэакцыю.

Карыстальніцкія рэакцыі даступныя толькі карыстальнікам Telegram Premium унутры асабістых дыялогаў і групавых чатаў і пакуль што адключаныя на баку сервера.

#iOS
Абноўленая настройка рэакцый у групах

У Beta-версіі Telegram для iOS з'явілася палепшаная версія налады рэакцый у групах.

Пункт "Усе рэакцыі" дазваляе Premium-карыстальнікам выкарыстоўваць аніміраваныя эмодзі.

Настройка пакуль што адключаная на баку сервера.

#iOS
Аўтарызацыя праз Apple ID або Google

У Beta-версіях Telegram для iOS і Android з'явілася магчымасць увайсці ў рахунак праз электронную пошту, Apple ID ці Google.

Коды для аўтарызацыі будуць прыходзіць на ўказаны электронны адрас, або ўвайсці ў рахунак можна будзе адразу праз Google або Apple ID пасля прывязкі аднаго з сэрвісаў да профіля, абыходзячы атрыманне кода на пошту.

Дадатковы спосаб аўтарызацыі карысны тым, што пры лагіне можна абысціся без нумара тэлефона.

Зараз функцыя даступная на тэставым серверы.

#iOS #Android
Beta Info Беларусь
Аўтарызацыя праз Apple ID або Google У Beta-версіях Telegram для iOS і Android з'явілася магчымасць увайсці ў рахунак праз электронную пошту, Apple ID ці Google. Коды для аўтарызацыі будуць прыходзіць на ўказаны электронны адрас, або ўвайсці ў рахунак можна…
Новы спосаб аўтарызацыі ў Telegram. Удакладненні

Пасля нашага запісу чытачы указалі на недакладнасць нашай фармулёўкі, якая выклікала мноства розначытанняў.

Удакладняем: Рэгістрацыя ў мэсэнджэры па-ранейшаму адбываецца толькі па нумары тэлефона.

Пры паўторнай аўтарызацыі, замест уводу кода пацверджаная з SMS, карыстальнік зможа ажыццявіць уваход у профіль з дапамогай электроннай пошты, куды будуць прыходзіць такія коды, альбо праз Google або Apple ID.

Гэта будзе зручна, да прыкладу, карыстальнікам настольных дадаткаў Telegram без актыўных сесій на мабільных прыладах, паколькі на ПК і ў вэб-версіях аўтарызацыя з дапамогай SMS недаступна з мінулага года.

Выбраць новы спосаб аўтарызацыі можна будзе ў настройках канфідэнцыяльнасці месэнджэра. Дакладную ж механіку мы даведаемся толькі пасля рэлізу новай версіі.
Таймер для статусу

У Beta-версіі Telegram для Android у Premium-падпісчыкаў з'явілася магчымасць задаць тэрмін дзеяння статусу профілю.

Можна выбраць для статусу пэўны перыяд дзеяння (1 гадзіна, 2 гадзіны, 8 гадзін, 2 дні), або задаць адвольную працягласць тэрмінам да аднаго года.

Каб усталяваць таймер, зацісніце абранае эмодзі ў спісе і абярыце пераважны варыянт.

Па заканчэнні зададзенага часу статут будзе скінуты.

#Android
Апавяшчэнне аб выкарыстанні карыстальнікам статусу

У Beta-версіі Telegram для Android у асабістым дыялогу адлюстроўваецца плашчак, які сведчыць аб тым, што ў суразмоўцы ўсталяваны карыстацкі статут.

Абвестка ўсплывае толькі ў тым выпадку, калі карыстач піша вам упершыню.

Такое апавяшчэнне павінна засцерагчы няўважлівых карыстальнікаў, паколькі махляры могуць усталяваць у статуце профіля кастамнае эмодзі ў выглядзе галачкі верыфікацыі, якая амаль не адрозніваецца ад арыгінальнага абразка на пацверджаных старонках.

Нагадаем, што ўсталяваць карыстальніцкія статусы могуць толькі карыстальнікі з падпіскай Telegram Premium.

#Android
Статусы ў Telegram

У Beta-версіі Telegram для macOS з'явілася магчымасць усталёўваць кастамныя эмодзі ў выглядзе статусу профіля.

Усталяванне эмодзі даступна толькі карыстальнікам Telegram Premium.

#macOS