Beta Info Беларусь
28 subscribers
136 photos
41 videos
186 files
255 links
Беларускае люстэрка @betainfo

Ананімная зваротная сувязь: @infowritebot
Суполка для абмеркавання: @tginfochatbe
加入频道
Вета-версія Telegram для macOS атрымала абнаўленне да 8.4.1

- Рэакцыі можна дадаць да паведамлення пры націску ПКМ на ім. Вярнуцца на папярэдні спосаб можна ў раздзеле Налады – Стыкеры – Рэакцыі – Hover Reaction.
- Падвойны тап можна наладзіць у пункце Налады - Асноўныя налады - Дзеянне падвойнага кліку, для выкарыстання рэакцыі па змаўчанні.
- Пры націску на абразок сашчэпкі, размешчаную ў левай частцы поля ўводу паведамлення, дададзена падтрымка натыўнага кантэкстнага меню.

#macOS
Beta-вэрсія Telegram для iOS атрымала рэдызайн падзела сартоўкі кантактаў і вокна ўсталёўкі паролю з новаю анімацыяю.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Beta-вэрсія Telegram для iOS атрымала анімаваныя абразкі ў навбары

Па націску на кожны з чатырох абразкоў, прайграецца анімацыя.

#iOS
Beta-версія Telegram для iOS атрымала магчымасць пашырыць пост з каналу ў выглядзе выявы. Такі відарыс сыйдзе ў якасці Instagram-гісторыі.

Для таго, каб пашырыць выяву, патрэбна націснуць кнопку "Quick share" і абраць адпаведны пункт у меню, як адлюстравана на скрыншоце.

#iOS
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Beta-вэрсіі Telegram Desktop 3.4.4 з'явілася анімацыя для рэакцыяў.

#desktop
Кнопкі ў замацаваных паведамленнях

У Beta-версіі Telegram для macOS палепшылі замацаваныя паведамленні. Цяпер, пры замацаванні паведамленняў з inline-кнопкамі, яны з'явяцца прама ў піне.

Цяпер вы зможаце ахвяраваць грошы ці пераходзіць па спасылках прама з піна.

На гэта звярнула ўвагу нямецкая рэдакцыя Telegram Info.

#macOS
Web-боты ўжо на Android

У Beta-версіі Telegram для Android з'явілася падтрымка Web-ботаў.

З дапамогай тэставага бота @asmico_attach_bot можна зразумець прынцып дзеяння такіх ботаў і азнаёміцца ​​з іх інтэрфейсам.

Некалькі ідэй для Web-ботаў:
- Бот для малявання, падобна графіці ВКонтакте.
- Бот для накладання фільтраў на сэлф з вэб-камеры.
- Бот для запісу галасавога паведамлення са змяненнем голасу.
- Бот для прымацавання файлаў з Google Дыска.

Аб тым, якія магчымасці адкрываюць Web-боты, мы падрбязна распавялі ў нашым артыкуле.
У Beta-версіі Telegram для Android кнопка "Уступіць" у відэачат і RTMP-трансляцый стала больш скругленай па краях.

#Android
Кнопкі ў замацаваных паведамленнях

У Beta-версіі Telegram для Android палепшылі замацаваныя паведамленні. Зараз, пры замацаванні паведамленняў з inline-кнопкамі, кнопка заўсёды будзе адлюстроўвацца ўверсе чата разам з прадпраглядам паведамлення.

Цяпер вы зможаце ахвяраваць грошы ці пераходзіць па спасылках прама з піна.

#Android
Паляпшэнне рэжыму PiP

У Beta-версіі Telegram для Android. рэжым "Малюначак у малюнку" для відэа атрымаў абноўлены знешні выгляд і опцыю змены памеру.

Дзякуючы новаму дызайну з'яўляецца магчымасць зачыніць ролік прама ў рэжыме PiP. А змяніць велічыню акенца можна жэстам двума пальцамі.

#Android
Аўдыёфайл з Telegram у якасці гуку апавяшчэнняў

У Beta-версіі Telegram для Android з'явілася магчымасць лёгкай змены гуку апавяшчэнняў.

У ролі гуку апавяшчэння можна абраць ужо загружаны ў Telegram аўдыёфайл, калі ён досыць кароткі. Каб зрабіць гэта, у кантэкстным меню аўдыёфайла абярыце новую опцыю «Захаваць для апавяшчэнняў». Гук з'явіцца ў настройках Telegram, дзе яго трэба актываваць самастойна.

#Android
Аўтавыдаленне паведамленняў па часе

У Beta-версіі Telegram для Android была палепшана опцыя аўтаматычнага выдалення паведамленняў у чатах.

Зараз карыстальніку дадзены для ўсталёўкі шырэйшы дыяпазон часу, па заканчэнні якога адпраўленыя паведамленні будуць ачышчаны.

#Android
Настройка апавяшчэнняў у меню дыялогу

У Beta-версіі Telegram для Android зараз можна хутка наладзіць адключэнне апавяшчэнняў у патрэбным чаце, не пакідаючы яго і не пераходзячы ў профіль.

Карыстальнік можа прыбраць гук у апавяшчэнняў («ціхі рэжым»), часова ці на сталай аснове адключыць іх цалкам, альбо перайсці да падрабязных налад адмысловых апавяшчэнняў. Пры гэтым у меню захаваюцца два апошнія ўсталяваныя шаблоны заглушэння па часе.

#Android
Новая кнопка дадання ботаў

У Beta-версіі Telegram для Android стала магчымым дадаваць ботаў у групу ці канал з дапамогай новай кнопкі. Яна размешчана адразу пад інфармацыяй профіля.

#Android
Адказы ў форвардах

У Beta-версіі Telegram для Android паведамленні, якія перасылаюцца, адпраўляюцца ў чат разам з адказамі на іх.

#Android
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Ачыстка гісторыі для ўсіх

У Beta-версіі Telegram для Android зараз можна ачысціць гісторыю групавога чата не толькі для сябе, але і для ўсіх удзельнікаў.

Опцыя ачысткі паведамленняў для ўсіх даступная толькі ўладальніку размовы. Адміністратары і ўдзельнікі па-ранейшаму змогуць выдаляць гісторыю перапіскі толькі для сябе. Пасля ачысткі гісторыі вас адразу выкіне ў агульны спіс дыялогаў.

Новая опцыя працуе толькі ў супергрупах.

#Android
Telegram Desktop абнавіўся да версіі 3.6.3 Beta

Што новага:
— Магчымасць адпраўкі рэакцыі падвойным націсканнем.
— Уласны гук для апавяшчэнняў аб паведамленнях.
— Магчымасць дадаць чаты ў папкі з кантэкстнага меню чата.
— Выпраўлена загрузка аватарак груп і каналаў.
— Тэст апаратнага дэкадавання відэа.

Спампаваць: з афіцыйнага сайта ці з GitHub.

#абнаўленне #desktop