Beta Info Беларусь
28 subscribers
136 photos
41 videos
186 files
255 links
Беларускае люстэрка @betainfo

Ананімная зваротная сувязь: @infowritebot
Суполка для абмеркавання: @tginfochatbe
加入频道
Клікабельныя імёны ў групах

У Beta-версіі Telegram для Android профіль карыстальніка цяпер можна адкрыць націскам на яго імя ў бурбалцы паведамлення. Гэта ж працуе і з эмодзі-статусамі суразмоўцаў.

#Android
Палепшаны блок з кодам

У Beta-версіі Telegram для Android блок з кодам зараз утрымоўвае загаловак з указаннем мовы праграмавання. Акрамя таго, з'явілася кнопка для капіравання ўсяго блока.

#Android
Даданне відэапаведамленняў у гісторыю

У Beta-версіі Telegram для Android з'явілася магчымасць запісваць відэапаведамленне па-над фатаграфіямі або відэа перад публікацыяй гісторыі.

Запісаны «кружочак» можна перамяшчаць па экране, люстрана адлюстроўваць, а таксама абразаць па працягласці. Пры жаданні яго можна і зусім выдаліць.

У выпадку, калі відэапаведамленне запісана па-над загружаным відэа, карыстальнік можа абраць, у які момант гісторыі пачнецца прайграванне гэтага «кружочка».

#Android
Выбар колеру профілю карыстальніка

У Beta-версіі Telegram для Androidу карыстальнікаў з'явілася магчымасць змяняць знешнт выгляд свайго профіля.

Як і ў выпадку з выбарам колеру імя ў чатах, карыстальнік можа ўсталяваць адну з даступных расфарбовак для ўласнага профіля. Акрамя гэтага, можна задаць фонавы значок з ліку карыстальніцкіх набораў з адаптыўнымі эмодзі, якія захаваны ў вашу калекцыю.

Перайсці ў раздзел кастамізацыі профіля можна двума спосабамі:

1. Налады > Меню з трыма кропкамі > Змяніць колер профілю.

2. Налады > Налады чатаў > Змяніць колер імя > Укладка «Профіль».

Гэтая магчымасць даступна толькі карыстальнікам з Telegram Premium.

#Android
Карыстальніцкія рэакцыі ў каналах

У Beta-версіі Telegram для Android зараз можна выкарыстоўваць карыстальніцкія эмодзі ў якасці рэакцый да публікацый у каналах.

Адміністратар канала можа дадаць у спіс даступных рэакцый столькі карыстальніцкіх эмодзі, колькі ўзроўняў набраў канал: так, у канале пятага ўзроўню можна ўключыць пяць карыстальніцкіх рэакцый.

Калі ў канале ўключаны карыстальніцкія рэакцыі, іх могуць выкарыстоўваць усе падпісчыкі, у тым ліку без Premium-падпіскі.

#Android
Абноўлены від рэкламных паведамленняў

У Beta-версіі Telegram для Android рэкламныя паведамленні пад публікацыямі ў каналах атрымалі новае афармленне.

Цяпер змесціва такой рэкламы размяшчаецца ў спецыяльным блоку, візуальна вылучаючыся на фоне пастоў у канале. Крыжык, націск на які адчыняла акно з прапановай набыць Telegram Premium, вынесены за межы бурбалкі.

#Android
Новы спосаб адкрыць налады канала

У Beta-версіі Telegram для Android адміністратар зараз можа перайсці да налад канала не толькі націскам на абразок алоўка, але і пры дапамозе адмысловай кнопкі ў профілі гэтага канала.

#Android
Адкрыванае меню рэакцый у каналах

У Beta-версіі Telegram для Android меню рэакцый у каналах, якое ўключае ў сябе больш за 16 эмодзі, зараз можна раскрываць цалкам.

#Android
Android_Beta_Version_10.9.0_(44549).apk
75 MB
Beta-версія Telegram для Android 10.9.0 (44549)

Спіс змен:
- crash fixes

Спасылка на AppCenter

#Android #apk
Android_Beta_Version_10.10.0_(45709).apk
72.1 MB
Beta-версія Telegram для Android 10.10.0 (45709)

Спіс змен:
🎂📡🪧🤖🔗☝️🛡

Спасылка на AppCenter

#Android #apk
Android_Beta_Version_10.11.0_(46389).apk
76.3 MB
Beta-версія Telegram для Android 10.11.0 (46389)

Спіс змен:
👨‍🎨👤📌📡🗞👍

Спасылка на AppCenter

#Android #apk
Android_Beta_Version_10.14.0_(48719).apk
72.9 MB
Beta-версія Telegram для Android 10.14.0 (48719)

Спіс змен:
🔗📍#️⃣⭐️


Спасылка на AppCenter

#Android #apk