Beta Info Беларусь
28 subscribers
136 photos
41 videos
186 files
255 links
Беларускае люстэрка @betainfo

Ананімная зваротная сувязь: @infowritebot
Суполка для абмеркавання: @tginfochatbe
加入频道
Аўдыёфайл з Telegram у якасці гуку апавяшчэнняў

У Beta-версіі Telegram для Android з'явілася магчымасць лёгкай змены гуку апавяшчэнняў.

У ролі гуку апавяшчэння можна абраць ужо загружаны ў Telegram аўдыёфайл, калі ён досыць кароткі. Каб зрабіць гэта, у кантэкстным меню аўдыёфайла абярыце новую опцыю «Захаваць для апавяшчэнняў». Гук з'явіцца ў настройках Telegram, дзе яго трэба актываваць самастойна.

#Android
Аўтавыдаленне паведамленняў па часе

У Beta-версіі Telegram для Android была палепшана опцыя аўтаматычнага выдалення паведамленняў у чатах.

Зараз карыстальніку дадзены для ўсталёўкі шырэйшы дыяпазон часу, па заканчэнні якога адпраўленыя паведамленні будуць ачышчаны.

#Android
Настройка апавяшчэнняў у меню дыялогу

У Beta-версіі Telegram для Android зараз можна хутка наладзіць адключэнне апавяшчэнняў у патрэбным чаце, не пакідаючы яго і не пераходзячы ў профіль.

Карыстальнік можа прыбраць гук у апавяшчэнняў («ціхі рэжым»), часова ці на сталай аснове адключыць іх цалкам, альбо перайсці да падрабязных налад адмысловых апавяшчэнняў. Пры гэтым у меню захаваюцца два апошнія ўсталяваныя шаблоны заглушэння па часе.

#Android
Новая кнопка дадання ботаў

У Beta-версіі Telegram для Android стала магчымым дадаваць ботаў у групу ці канал з дапамогай новай кнопкі. Яна размешчана адразу пад інфармацыяй профіля.

#Android
Адказы ў форвардах

У Beta-версіі Telegram для Android паведамленні, якія перасылаюцца, адпраўляюцца ў чат разам з адказамі на іх.

#Android
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Ачыстка гісторыі для ўсіх

У Beta-версіі Telegram для Android зараз можна ачысціць гісторыю групавога чата не толькі для сябе, але і для ўсіх удзельнікаў.

Опцыя ачысткі паведамленняў для ўсіх даступная толькі ўладальніку размовы. Адміністратары і ўдзельнікі па-ранейшаму змогуць выдаляць гісторыю перапіскі толькі для сябе. Пасля ачысткі гісторыі вас адразу выкіне ў агульны спіс дыялогаў.

Новая опцыя працуе толькі ў супергрупах.

#Android
Telegram Desktop абнавіўся да версіі 3.6.3 Beta

Што новага:
— Магчымасць адпраўкі рэакцыі падвойным націсканнем.
— Уласны гук для апавяшчэнняў аб паведамленнях.
— Магчымасць дадаць чаты ў папкі з кантэкстнага меню чата.
— Выпраўлена загрузка аватарак груп і каналаў.
— Тэст апаратнага дэкадавання відэа.

Спампаваць: з афіцыйнага сайта ці з GitHub.

#абнаўленне #desktop
Каментаванне толькі ўдзельнікамі чата

У Beta-версіі Telegram для macOS зараз можна абраць, хто зможа пакідаць каментары да пастоў каналаў: усе карыстальнікі ці толькі ўдзельнікі прывязанай групы.

Калі абраны варыянт "Толькі ўдзельнікі", адміністратары чата могуць дазволіць каментаваць толькі пасля ўхвалення імі заяўкі на ўступленне ў групу.

#macOS
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Канструктар аватараў

У Beta-версіі Telegram для macOS з'явілася магчымасць кастамізацыі аватара профіля, групы або канала.

Канструктар прадугледжвае выкарыстанне:

- Градыентных фонавым.
- Анімаваных эмоджы.
- Сцікераў.
- Сімвалаў (не больш за два).

Усярэдзіне рэдактара можна рэгуляваць памер абранага элемента.

#macOS
Каментаванне толькі ўдзельнікамі чата

У Beta-версіі Telegram для iOS зараз можна абраць, хто зможа пакідаць каментарыі да запісаў каналаў: усе карыстальнткі ці толькі ўдзельнікі прывязанай групы.

Калі абраны варыянт "Толькі ўдзельнікі", адміністратары чата могуць дазволіць каментаваць толькі пасля ўхвалення імі заяўкі на ўступленне ў групу.

#iOS
Telegram Desktop абнавіўся да версіі 3.7.4 Beta

Што новага:
- Палепшаны дызайн некаторых раздзелаў.
- Абноўлена бібліятэка OpenAL да версіі 1.22.0.
- Палепшаны стыль кнопак і іконак у наладах тэчак, а таксама дададзены дадатковыя іконкі для тэчак.
- Палепшаны стыль акна для рэдагавання тэчкі.
- Выпраўленне памылак.

Спампаваць: з афіцыйнага сайта ці з GitHub.

#абнаўленне #desktop
Telegram Desktop абнавіўся да версіі 3.7.5 Beta

Што новага:
• Палепшаны дызайн падзелу кіравання хмарным паролем.
• Выпраўлены вылет у пошуку па агульных медыяфайлах.
• Выпраўлена праблема запісу гуку на macOS.
• Выпраўленні памылак.

Спампаваць: з афіцыйнага сайта ці з GitHub.

#абнаўленне #desktop
Telegram X для Android абнавіўся да версіі 0.24.8.1519 Beta

Што новага:
– Аптымізавана адкрыццё элементаў з галерэі.
– Падтрымка метак scam / fake.
– Падтрымка паказу паведамленняў «Запланаваны відэачат».
– Дададзена манахромная іконка для Android 13.
– Выпраўлены паказ паведамленняў з reply ўнутры перасланых паведамленняў.
– Дададзеныя прычыны скаргі «Асабістыя дадзеныя» і «Незаконныя рэчывы».
– Дададзена магчымасць выдаліць гісторыю чата для ўсіх (для ўладальнікаў базавых груп).
– Выпраўленні і паляпшэнні відэастрымінгу.
– Падтрымка Emoji 14.0.
– Выпраўленні ў званках з новых версій іншых кліентаў Telegram.
– Дазволены паказ ботаў у раздзелах дадання адміністратараў каналаў або ўдзельнікаў супергруп.
– Дададзеныя пункты "Запісацца на бэта-тэсціраванне", "Дадатак у Google Play" і "Паказаць зыходны код" у наладах.
– Абноўлены бібліятэкі і TDLib.

Спампаваць Beta-версію можна з Google Play пасля ўваходу ў праграму тэсціравання, або з афіцыйнага канала @tgx_log.

#Android #TelegramX #абнаўленне
Telegram X для Android абнавіўся да версіі 0.24.8.1522 Beta

Што новага:
– Дата комміта ў наналадах цяпер паказваецца ў UTC-фармаце.
– Дададзена опцыя «Скапіяваць дадзеныя для багрэпорта» у наладах.
– Прыбраныя дублікаты пунктаў у меню па націску на версію прыкладання ў наладах.
– Выпраўлена адлегласць абразкі "Mute", калі ў чата ўстаноўлена пазнака scam / fake.
– Выпраўлена апрацоўка працягласці аўдыё пры адпраўцы праз сістэмнае акно "Падзяліцца" або файлпікер.
– Абноўлены бібліятэкі і TDLib.

Спампаваць Beta-версію можна з Google Play пасля ўваходу ў праграму тэсціравання, або з афіцыйнага канала @tgx_log.

#Android #TelegramX #абнаўленне