Белсат
18.2K subscribers
66.3K photos
21K videos
38 files
52.4K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
加入频道
☝️Святлана Ціханоўская пракаментавала той факт, што Нобэлеўская прэмія міру дасталася не ёй:

«Я не засмуцілася. Прэмія і прызы – гэта заўсёды добра, але ў нас свой шлях і мы бачым сваю мэту незалежна ад таго, даюць нам узнагароды ці не. Але я ўпэўненая, што сама намінацыя чарговы раз прыцягне ўвагу сусветнай грамадскасці да пытання Беларусі, да гвалту і рэпрэсіяў. Насамрэч беларусы заслугоўваюць Нобэлеўскай прэміі незалежна ад вынікаў».

Крыніца: @belsat
☝️У Пінску сёння прайшоў ператрус у мясцовага актывіста Алеся Рамановіча

Вядома, што ў яго забралі тэлефон. Сам Алесь на волі.

Крыніца: @belsat
📍548 спробаў незаконна перайсці мяжу зафіксавалі памежныя службы Еўразвязу 7 кастрычніка

25 такіх спробаў перадухіліла памежная служба Латвіі, рэшту – польскія памежнікі.
На беларуска-польскай мяжы ўчора затрымалі 35 мігрантаў з грамадзянствам Іраку.

Таксама затрыманыя пяцёх чалавек за дапамогу ў незаконным мінанні мяжы, сярод іх – грамадзяне Украіны, Беларусі і Грузіі. З пачатку месяца за пасобніцтва на мяжы затрымалі ўжо 57 асобаў.

Дзяржаўная памежная служба Літвы таксама паведамляе, што 7 кастрычніка з тэрыторыі Беларусі ў Літву спрабаваў трапіць толькі адзін мігрант без патрэбных дакументаў. Такога не было з чэрвеня, кажуць літоўскія памежнікі, і падкрэсліваюць, што лічаць гэта часовым зацішшам.

Крыніца: twitter Straż Graniczna, rs.gov.lv
Новым кіраўніком Беларускай федэрацыі хакею стаў... алімпійскі чэмпіён у веславанні

На пасаду «выбралі» (па факце – прызначылі) Аляксандра Багдановіча. Ён станавіўся чэмпіёнам Алімпійскіх гульняў у Пекіне ў 2008-м годзе, срэбным прызёрам Алімпіяды ў Лондане-2012, а таксама неаднаразова браў узнагароды на чэмпіянатах свету і Еўропы. Праўда, гаворка ідзе зусім не пра хакей, а пра веславанне.

Багдановіч падпісваў «праўладны» ліст спартоўцаў і публічна выказваў сваё захапленне Лукашэнкам.

Крыніца: hockey.by
❗️Юрый Васкрасенскі апублікаваў у сваім Telegram-канале відэа з Кіеўскага эканамічнага форуму (ён мае на сабе адпаведны бэйдж)

Аднак арганізатары форуму ў каментары Белсату сказалі, што Васкрасенскі не з'яўляецца спікерам на гэтым мепрапрыемстве. Хутчэй за ўсё, ён набыў квіток самастойна (за пэўную суму грошай гэта мог зрабіць любы ахвотны).

Адзначым, што, у адрозненні ад форуму ў польскім Карпачы, на якім таксама засвяціўся Васкрасенскі, Кіеўскі эканамічны форум не мае ніводнай дзяржаўнай арганізацыі у складзе арганізатараў.

Крыніца: @belsat
У некаторых сербскіх медыях з'явілася інфармацыя пра тое, што браты Карычы збеглі з Беларусі, а іхная маёмасць нібыта канфіскаваная

Зазначым, што пакуль ніякіх пацверджанняў гэтых звестак няма. Першым інфармацыю падаў таблоід Srpski Telegraf.

Браты Карычы – даўнія сябры сям'і Лукашэнкаў, якія валодалі групай будаўнічых кампаніяў Dana Holdings і актыўна забудоўвалі землі ў Менску.

Крыніца: republika.rs
«Наша ніва»: АМАПавец Эдуард Пестрак затрыманы па артыкуле «акт тэрарызму», яго змясцілі ў «амерыканку» КДБ

Пестрак быў інспектарам аддзела спецыяльнай падрыхтоўкі менскага АМАПу.

Як сцвярджае «Наша ніва», затрымлівалі яго на працоўным месцы, прычым у затрыманні бралі ўдзел былыя вучні Эдуарда. У сацсетках Пестрак не з'яўляўся з сярэдзіны жніўня.

Крыніца: @nashaniva
Мужчына напісаў на прыпынку ў вёсцы «Жыве Беларусь». І атрымаў 3 месяцы арышту

45-гадовы Сяргей Цімохай быў прызнаны вінаватым у «апаганьванні збудаванняў». Надпіс ён нанёс на прыпынку у вёсцы Ляцешын Клецкага раёна.

Нанесеную шкоду ацанілі ў 147 рублёў 79 капеек. Абвінавачванне сцвярджала, што мужчына быў п'яны. Сам ён гэта пацвердзіў, але сказаў, што выпіў паўлітра гарэлкі, каб «прышчапіцца ад каронавіруса».

Пастанову пра арышт Цімохая на тры месяцы вынес суддзя Віктар Цімошка.

Крыніца: @viasna96
🇵🇱☝️ Памежная служба Польшчы: «Польскі патруль абстралялі з беларускага боку халастымі патронамі».

Пра гэта заявіла прэс-сакратарка памежнай службы суседняй краіны Анна Міхальска. Паводле яе, у выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў, але такіх правакацыяў становіцца ўсё болей.

Крыніца: rmf24.pl
Белсат
Новым кіраўніком Беларускай федэрацыі хакею стаў... алімпійскі чэмпіён у веславанні На пасаду «выбралі» (па факце – прызначылі) Аляксандра Багдановіча. Ён станавіўся чэмпіёнам Алімпійскіх гульняў у Пекіне ў 2008-м годзе, срэбным прызёрам Алімпіяды ў Лондане…
Адзін з самых уплывовых бізнесменаў краіны Аляксандр Машэнскі зноў пераабраны на пасаду кіраўніка Беларускай федэрацыі веславання

Ён кіруе айчынным веславаннем ужо дзевяць гадоў.

Год таму ў Берасці паўнамоцтвы Машэнскага працягнулі яшчэ на год, і вось чарговая канферэнцыя, якая прайшла ў Менску, зноў пастанавіла пакінуць яго на пасадзе.

Нагадаем: Машэнскі неаднаразова прызнаваўся самым паспяховым бізнесменам Беларусі. Асноўныя актывы Машэнскага – кампаніі «Санта Брэмар» і «Савушкин продукт». Акрамя таго, ён ганаровы консул Ісландыі ў Беларусі і адзін з асноўных «кашалькоў» Лукашэнкі. Але кожны раз яму ўдаецца не трапляць у санкцыйныя спісы.

Крыніца: @belsat, БелТА
☝️ Вярхоўны суд пастанавіў лікавідаваць грамадскую арганізацыю «Гавары праўду!» паводле пазову Міністэрства юстыцыі

Крыніца: Instagram (Andrey Dmitriev)
У некаторых рэгіёнах Беларусі праблемы з дровамі. Чакаць іх даводзіцца больш за паўгода.

Вось, напрыклад, як апісвае сітуацыю жыхар Камянецкага раёна на Берасцейшчыне:

«Суседка замовіла дровы яшчэ недзе ў сакавіку-красавіку. Калі я патэлефанаваў у паліўны аддзел Камянца недзе ў ліпені і спытаў, калі прывязуць дровы, мне сказалі, што суседка ў чарзе 142-я. Учора прыязджала да іншай суседкі машына з брыкетам і невялічкай колькасцю дроваў.

Спытаў у кіроўцы, калі будуць яшчэ дровы, бо бабулі чакаюць з вясны. Адказаў, што дроваў няма і калі будуць – ніхто не ведае»
, – напісаў у сваім Facebook Алег Сцепанюк.

Крыніца: Facebook (Oleg Stepaniuk)
Стартап-хаб «Imaguru» аднаўляе сваю працу ў Вільні

За 7 гадоў з дапамогаю гэтага стартап-хабу беларускі малады бізнес атрымаў $ 100 мільёнаў інвестыцыяў. Не зважаючы на гэтыя заслугі, «Imaguru» выціснулі з краіны.

Заснавальнікі хабу плануюць далей дапамагаць беларускім праектам і пашырацца ў Кіеве ды Варшаве. Як вядомы стартап-хаб аднаўляе сваю працу ў Літве, чытайце на нашым сайце 👇

https://wolbel.eu/news/05-10-2021-use-admaulyayutstsa-investavats-u-belarus-adnaviu-svayu-pratsu-startap-hab-imaguru-yaki-vytsisnuli-z-belarusi/

🔹Асноўны сайт belsat.eu чытайце праз VPN
🔹Навіны Белсату таксама дасяжныя ў прыкладанні BelsatNews на Android і IOS.
🔹Эфір, праграмы, фільмы можна глядзець праз прыкладанне BelsatSmart Android i IOS
☝️Заблакаваць прыкладанні немагчыма!
Белсат
☝️2 гады «хатняй хіміі» і 2 тысячы рублёў маральнай кампенсацыі за абразу міліцыянта з Івацэвічаў Такое пакаранне прысудзілі адзінокай маці Вользе. Падставай для справы стаў допіс у Telegram-канале, дзе жанчына паставіла пад фотаздымкам міліцыянта Руслана…
Жанчыну, якую асудзілі за «абразу міліцыянта», зноў будуць судзіць. За «абразу» таго ж міліцыянта 🤷‍♂️

Супраць жыхаркі Івацэвічаў Вольгі К. распачалі новую крымінальную справу. Жанчыне прысудзілі 2 гады «хатняй хіміі» і 2 тысячы рублёў у якасці маральнай кампенсацыі міліцыянту за вось такі эмодзі 💩 пад ягоным здымкам.

Міліцыянт Куцко пакрыўдзіся і напісаў заяву за гэтыя словы. У выніку на жанчыну завялі яшчэ адну крымінальную справу паводле арт. 369 КК («Абраза прадстаўніка ўлады»). Экспертыза ўгледзела абразу ў слове «абас*ся».

8 кастрычніка Вольгу выклікалі на допыт. Яна адмовілася ад дачы паказанняў. Міліцыянты далі ёй падпіску аб нявыедзе.

Крыніца: @belsat
⚡️Галоўныя навіны дня за 5 хвілінаў:

🔻Новы зліў ад «ByPol»: як паводзяцца сілавікі?

🔻Варшаўскае бюро «Kопэць і Забароўскі» бясплатна дапаможа беларусам прыцягнуць да адказнасці сілавікоў, датычных да гвалту і катаванняў.

🔻Як будзем плаціць новы падатак на нерухомасць з 1 студзеня?

🔻Федэрацыю хакею Беларусі ўзначаліў вясляр, экс-дэпутат Нацыянальнага сходу Аляксандра Багдановіч.

🔻Адмененыя ўлетку сотні рэйсаў грамадскага транспарту ў Гомлі ўсцяж не вяртаюцца. Гомельцы наракаюць, а гарадскія ўлады ўсё спісваюць на пандэмію.

🔻Якія змены чакаюць індывідуальных прадпрымальнікаў у наступным годзе?

Глядзіце ў нашым кароткім выданні навінаў! 👇

https://youtu.be/npzI4tF5Gk0
🔻1,5 года калоніі агульнага рэжыму. Яшчэ аднаго жыхара Менску пакаралі за ўдзел у пратэстах

Вырак Яўгену Кузьмянкову агучылі сёння ў судзе Савецкага раёна. Яго абвінавацілі ў «арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх».

Следства ўстанавіла, што ён быў на пратэстах 9 жніўня і 6 верасня 2020 года. У першым выпадку Яўген атрымаў раненні ад святлошумавых гранат.

Прысуд Кузьмянкову выносіў суддзя Сяргей Шаціла.

Крыніца: @viasna96
🤔 Падчас наведвання Лукашэнкам пякарні ў Свіслачы, намеснік старшыні кіравання Гарадзенскага аблспажыўтаварыства Алена Чыкава распавяла, што пасля мінулага візіту Лукашэнкі народ даў пляцёнцы іх вытворчасці назву «Бацькава булка» – і яе продажы выраслі ў разы.

😅 Паводле Чыкавай, нават госці з горада з задавальненнем вязуць пляцёнку «з водарам дзяцінства» дамоў.

Мы не маглі абмінуць гэтай навіны і падрыхтавалі невялікі рэбрэндынг «Ябацькавай булкі» 👆
✈️ Belavia працягнула тэрмін прыпынення рэйсаў у шэраг краінаў Еўропы да 14 снежня

У спіс «недасяжных» уваходзяць 28 месцаў. Пераважна гэта гарады краінаў Еўразвязу, або гарады, у якія можна патрапіць толькі праз паветраную прастору Еўразвязу ці Украіны.

А куды ж проста цяпер можна паляцець з Беларусі на самалёце Belavia? Варыянты наступныя: Арменія, Азербайджан, Грузія, Расея, Ізраіль, Казахстан, Турцыя, Узбекістан, ААЭ, чартары ў Турцыю, Егіпет ды Іярданію.

Крыніца: belavia.by
☝️🇱🇹 Літоўскія мытнікі паведамілі пра чарговую вялізную партыю кантрабандных цыгарэт з Беларусі

Яе затрымалі ў пункце пропуску Райгардас.

Паводле дакументаў, фура перавозіла драўніну. Але мытнікі знайшлі ў ёй больш за 633 тысячы пачкаў беларускіх цыгарэт «Minsk» і «NZ Gold», вартасць якіх складае прыкладна 1,43 млн. еўра.

Крыніца: Facebook Lietuvos muitinė