Белсат
17.6K subscribers
67.2K photos
21.2K videos
38 files
53.3K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
加入频道
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
💱 Курсы валютаў 5 лютага

Долар працягвае падаць, Еўра вырас больш чым на 2 капекі. Яшчэ крыху ўмацаваўся і расейскі рубель.

#курсывалютаў
💇‍♀️ «Каўтун у валасах» - характэрная рыса вобраза беларуса

Адна з найбольш распаўсюджаных хваробаў беларусаў яшчэ ў недалёкай даўніне – каўтун. Яму было прысвечанае апошняе выданне «Вусоў Скарыны», і гэтая тэма выклікала вялікую цікавасць гледачоў, якія пакінулі мноства гісторыяў у каментарах.

👉 Дзелімся імі з вамі.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
✈️ Уявіце, вы прачынаецеся ў гатэлі, а побач... Boeing 737

Колькі каштуе і як выглядае нумар – у нашым відэа ☝️
🤯 Адказнага за «патрыятычнае выхаванне» у гомельскім каледжы судзяць за сексуальны гвалт

Як высветліла выданне Флагшток, мужчыну завуць Алег Сахін.

Ён працаваў у Гомельскім дзяржаўным каледжы бытавога абслугоўвання, дзе пісаў тэксты аб выхаваўчай працы з навучэнцамі, займаўся працай па «патрыятычным выхаванні» і пісаў справаздачы аб удзеле моладзі каледжа ў ідэалагічных мерапрыемствах.

☝️ Падрабязнасці справы невядомыя, бо працэс праходзіць у закрытым рэжыме. Аднак, як піша Флагшток, ч. 3 артыкулу 167 КК РБ, па якім абвінавачваюць Сахіна, прад'яўляецца за «дзеянні, учыненыя ў дачыненні да заведама малалетняга (малалетняй), альбо якія пацягнулі па неасцярожнасці смерць пацярпелага (пацярпелай), альбо прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў, альбо заражэнне ВІЧ, альбо іншыя цяжкія наступствы».
Праваабаронцы паведамляюць, што рэпрэсіі ў Беларусі не спыняюцца, а разганяюцца яшчэ болей

Паводле «Вясны», за студзень 2025 году зафіксавана 506 выпадкаў палітычна матываваных рэпрэсіяў.

☝️Адзначаецца, што дзеючыя ўлады Беларусі і зараз рыхтуюць «магчымасці для новых шырокамаштабных, у тым ліку трансгранічных рэпрэсіяў». Для гэтага нават плануецца ўнесці чарговыя змены ў Крымінальны кодэкс.

#рэпрэсіі
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📺 Навіны за 5 хвілін

✔️BYSOL: на мяжы правяраюць нават тых, хто выязджае з Беларусі

✔️Узламаны чат-бот «Беларускага Гаюна»

✔️Кантрабанду беларускіх цыгарэтаў выявілі ў Смаленскай вобласці Расеі

✔️Наймаштабнейшая масавая страляніна ў гісторыі Швецыі

✔️Навукоўцы знайшлі незвычайную гіганцкую галактыку

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
Белсат
☝️ Што рабіць калі пісаў у чат-бот «Беларускага Гаюна», да якога атрымалі доступ сілавікі?

Ініцыятыва «CyberBeaver» расказала «Белсату», што рабіць тым, хто непакоіцца за сваю бяспеку.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🥺 Так ратуюць асірацелае жураўлянё

Паглядзіце, як людзі могуць дапамагчы тым, хто апынуўся без падтрымкі ☝️
🤬 Падлетка асудзілі да «хатняй хіміі» за «здзек над дзяржаўнымі сімваламі»

16-гадоваму Леаніду Трафімовічу з Ваўкавыску далі год «хатняй хіміі» за зрэзаны чырвона-зялёны сцяг. Яго абвінавацілі паводле арт. 370 КК РБ («здзек над дзяржаўнымі сімваламі»). Працэс быў закрытым.

👉 Паводле інфармацыі тэлеграм-канала «Права маюць», падлетак чакаў сябра ў пад’ездзе на апошнім паверсе, узламаў замок дзвярэй і выйшаў на дах. Пабачыў сцяг, зрэзаў яго ножыкам і схаваў у сябе ўдома ў шафе. Пазней супрацоўнікі ЖКГ заўважылі знікненне і звярнуліся ў міліцыю.

#рэпрэсіі
Ці не будзе 2025 год для Беларусі паўтарэннем 2011 года, калі пасля выбараў курс айчыннага рубля абваліўся амаль у 3 разы ?

На гэтую і іншыя тэмы падыскутуюць госці новага «Двубой» – рэдактарка парталу «План Б» Вольга Лойка і эканамістка Анастасія Лузгіна.

Глядзіце новы «Двубой» проста цяпер 👇
🔴 «Аб'ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸Хто пад пагрозай пасля ўзлому чат-боту «Беларускага Гаюна» ды што цяпер рабіць людзям

🔸На рынку працы ў Беларусі зноў адток кадраў – расследаванне «Белполу»

🔸МАРГ «рэкамендуе» скараціць колькасць надпісаў на замежных мовах у крамах. Разбіраемся да чаго гэта прывядзе

🔸Новыя падрабязнасці расследавання аб крушэнні пасажырскага самалёту ў Актау

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️

https://www.youtube.com/live/hG8kQ29qp5M
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🎮 Паплечнік Аўтуховіча, які распрацоўвае гульні, шукае вучняў

Максім – распрацоўшчык камп’ютарных гульняў і выкладчык. Сярод яго працаў – гульні пра беларускія пратэсты і вайну ва Украіне. Ён працуе разам з падлеткамі, і нават дзесяцігадовыя вучні пад яго кіраўніцтвам кадуюць на ўзроўні дарослых праграмістаў.

Глядзіце гісторыю Максіма цалкам у новым выданні праграмы «Беларус беларусу» на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE».

Калі вашыя дзеці ці знаёмыя падлеткі цікавяцца праграмаваннем і гульнявой распрацоўкай, вы можаце звязацца з Максімам з любога кутка свету праз нашу пошту: [email protected] 📬
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
#рэпрэсіі Асноўнае за 5 лютага

🔻 Падлетка асудзілі да «хатняй хіміі» за зрэзаны сцяг

🔻 Праваабаронцы зафіксавалі 506 выпадкаў палітычна матываваных рэпрэсіяў за студзень 2025

🔻 Чат бот «Беларускага Гаюна» узламалі

🔻 Што рабіць калі пісаў у чат-бот «Беларускага Гаюна»

🔻 BYSOL: праводзяць узмоцненая праверкі для тых, хто выязджае з Беларусі

🔻 На заявы аб хатнім гвалце міліцыя спачатку правярае жанчыну на экстрэмізм